Форум Украины

Форум Украины (http://uaforum.ru/index.php)
-   Отдых и развлечения в Украине (http://uaforum.ru/forumdisplay.php?f=14)
-   -   Фізічная культура беларусаў (http://uaforum.ru/showthread.php?t=5133)

admin 12.07.2016 13:58

Фізічная культура беларусаў
 
Фізічная культура беларусаў

Зборнік матэрыялаў ІІ Рэспубліканскай канферэнцыі па тэме “Фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка” прысвечаны праблемам фарміравання, развіцця і практычнага ўвасаблення традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў.

Адрасуецца навукоўцам, спецыялістам, практыкам і студэнтам, якія выбралі сферай сваёй дзейнасці фізічную культуру. Зборнік будзе цікавы гісторыкам і спецыялістам у галіне культуры, паколькі ўтрымлівае цікавыя звесткі з гісторыі беларускага грамадства.

admin 12.07.2016 13:59

Разгляд традыцыйнай фізічнай культуры

Разгляд традыцыйнай фізічнай культуры як аб’екта, акрэсленне і абгрунтаванне яго мае вялікае значэнне для выпрацоўкі метадалогіі даследавання гэ-тага фенамена культуры. Распрацовак па гэтай праблеме адзінкі [2; 12], таму аўтары гэтага артыкула вырашылі зрабіць яшчэ адну спробу тэарэтычнага асэнсавання праблемы.

Паняцце “традыцыйная фізічная культура” выкарыстоўваецца навукоў-цамі і спецыялістамі ў галіне фізічнай культуры неадназначна, а часцей за ўсё з не абгрунтаваных пазіцый. У першую чаргу складовы элемент паняцця “трады-цыйная” трактуецца як традыцыя, у тым сэнсе, што нейкая з’ява ў сферы фізіч-най культуры паўтаралася некалькі разоў. Другая частка паняцця “фізічная культура” суадносіцца з сучасным разуменнем фізічнай культуры і спорту. У выніку падвоенай памылкі паняцце “традыцыйная фізічная культура” выкарыс-тоўваецца недакладна: нават нейкія мясцовыя спаборніцтвы, што праводзіліся 3-4 разы запар абвяшчаюць традыцыйнымі.

admin 12.07.2016 13:59

Традыцыйная фізічная культура

Неабходна ў першую чаргу ўдакладніць сам аб’ект –– “традыцыйная фізічная культура ”, вызначыць яго структурныя элементы, даць апісанне і сфармуляваць паняцце аб іх і аб’екце ў цэлым.

Пачнем з таго, што вызначым зыходныя пасылкі, на якія будзем абапі-рацца пры разглядзе праблемы.

Першае –– традыцыйная культура і традыцыйная фізічная культура існа-валі ў межах традыцыйнага грамадства. Адсюль, традыцыйная фізічная куль-тура не можа зводзіцца толькі да сялянскай, як гэта часцей за ўсё вызначаюць. Яна мела месца ў жыццядзейнасці розных класаў, сацыяльных слаёў і сацыяль-ных груп традыцыйнага грамадства Беларусі. Да традыцыйнага грамадства гісторыкі адносяць перыяд жыццядзейнасці людзей у часы сярэднявечча.

admin 12.07.2016 13:59

Частка культуры трады-цыйнага грамадства

Другое –– традыцыйная фізічная культура –– частка культуры трады-цыйнага грамадства і існавала ў сінкрэтычным адзінстве з іншымі формамі традыцыйнымі культуры. Абапіраючыся на гэту аксіёму, мы дазваляем сабе пры разглядзе традыцыйнай фізічнай культуры рабіць паралельныя пераносы з традыцыйнай культуры ў фізічную. Сама ж традыцыйная культура –– фенамен, які мае ўсе прыкметы сістэмы і функцыянуе па сістэмных законах. Фізічная культура ў яе межах –– падсістэма, таму яе функцыянаванне падпарадкавана галоўнай мэце ўсёй сістэмы. Яна звязана з ёю і функцыянальна і субардына-цыйна. Гэта дазваляе нам выкарыстоўваць метадалогію сістэмнага падыходу пры разглядзе праблемы [ 6 ].

Трэцяе –– культура традыцыйнага тыпу па форме і змесце адрозніваецца ад сучасных форм культуры. Тое ж мы можам упэўнена сказаць і пра трады-цыйную фізічную культуру. Таму прамы перанос сучасных уяўленняў аб фізіч-най культуры на традыцыйную не магчымы.

admin 12.07.2016 13:59

Спецыфіка традыцыйнай фізічнай культуры

Каб дакладней акрэсліць спецыфіку традыцыйнай фізічнай культуры, мы пералічым асноўныя асаблівасці, звязаныя з яе функцыянаванем:

1. Сімеатычная форма стварэння, захавання і перадачы інфармацыі (праз гульні, абрады, танцы, фізічныя практыкаванні, творы вусна-паэтычнай творчасці, у якіх утрымліваюцца ідэалагемы сілы, здароўя, мужнасці). Дзеля гэтага былі выпрацаваны прыёмы ўтрымання ў памяці вялікіх па аб’ёму тэкстаў (у шырокім сэнсе гэтага паняцця), для чаго выкарыстоў-валіся сродкі, якія маглі захоўваць інфармацыю: вусна-паэтычныя творы, прадметы, зробленыя чалавекам (адзенне, ежа, начынне і г.д.), і нават элементы з прыроднага асяроддзя [ 4 ].

2. Непасрэдны ўдзел асобы ў розных формах і відах фізічнай культуры (практычная працоўная дзейнасць, удзел у войнах, паляванне, гульні, танцы, абрады), у працэсе якіх адбывалася навучанне;

3. Пераемнасць форм фізічнай культуры ад пакалення да пакалення.

4. Стварэнне любой формы традыцыйнай культуры носіць калектыўны характар. У стварэнні элементаў традыцыйнай культуры прымае ўдзел некалькі пакаленняў, але гэта не выключае ўкладу асобы ў межах напра-цаваных грамадствам прынцыпаў. Такім чынам выніковы элемент куль-туры гэта сінтэз калектыўнага і індывідуальнага, заснаванага на трады-цыі.

5. Устойлівасць форм фізічнай культуры.

6. Сінкрэтызм –– адзінства, непарыўнасць традыцыйнай фізічнай культуры з традыцыйнай культурай і непадзельнасць элементаў унутры відаў тра-дыцыйнай фізічнай культуры .

admin 12.07.2016 14:00

Спецыфіка і ў механізме існавання традыцыйнай і адпаведна фізіч-Най культуры

Ёсць спецыфіка і ў механізме існавання традыцыйнай і адпаведна фізіч-най культуры ў параўнанні з сучаснай. Механізм існавання традыцыйнай фізіч-най культуры наступны: фіксацыя –– захаванне –– трансляцыя ў максімальна нязменным выглядзе. Дадзеная схема сведчыць, што традыцыйная культура зарыентавана ў першую чаргу не на стварэнне новага, а на ўзнаўленне ўжо вя-домага і захаванне найбольш каштоўнага. Грамадства вельмі пільна сачыла за захаваннем каштоўнай часткі агульнай інфармацыі і кантралявала яе зберажэн-не з дапамогай абраду, традыцый, якія з’яўляліся формай калектыўнай памяці і сродкам перадачы інфармацыі новым пакаленням [ 5 ].

Традыцыйная фізічная культура мела вопытна-эмпірычны характар фар-міравання і з’яўлялася вынікам жыццядзейнасці калектыву. Элементы фізічнай культуры распрацоўваюцца і правяраюцца ўсёй гістарычнай практыкай. Эле-менты камбінуюцца і ўдасканальваюцца праз адбор і развіццё лепшых з пазіцыі карыснасці для сацыяльнай групы і перадаюцца нашчадкам.

admin 12.07.2016 14:00

Традыцыя

Вялікае значэнне ў функцыянаванні і зберажэнні традыцыйнай фізічнай культуры адыгрывае традыцыя. Але неабходна адрозніваць паняцці “трады-цыя” і “традыцыйнасць”.

Традыцыя гэта не бессэнсоўнае следаванне звычкам, гэта следаванне па-радку, норме, якая выпрацоўвалася грамадствам тысячагоддзямі і якая ўвасаб-ляла вопыт пакаленняў. У грамадстве, арыентаваным на вусную перадачу ін-фармацыі гэта адзіная форма паводзін. Зберажэнне традыцыі і ёсць парадак [3].

Традыцыя ў шырокім сэнсе слова –– гэта гістарычна склаўшаяся форма адлюстравання рэчаіснасці, якая стала нормай, што перадавалася ад пакалення да пакалення, дазваляла падтрымліваць сувязь паміж сучасным і мінулым.

admin 12.07.2016 14:00

Механізм фарміравання традыцыі

Механізм фарміравання традыцыі:

1. У аснове любой традыцыі ляжыць вопыт той сацыяльнай групы, якой і належыць традыцыя;

2. З цягам часу з агульнага вопыту выбіраецца самая каштоўная частка і фіксуецца з дапамогай стэрэатыпу;

3. Стэрэатып –– гэта тыповае рашэнне тыповай сітуацыі (мадэль тыпова-га рашэння тыповых сітуацый, у які хадкладваецца вопыт як асобы, так і цэлых пакаленняў, якія змяняючы адно другое, з’яўляюцца наш-чадкамі традыцыі);

4. Традыцыя — гэта набор стэрэатыпаў, але, што важна, невыпадковы, а ўзаемазвязаны і ўзаемавывадзімы, бо толькі такая сістэма дазваляе за-бяспечыць пераход ад адной сітуацыі да другой.

admin 12.07.2016 14:00

Схема фарміравання трады-цыі

Такім чынам, можна прасачыць наступную схему фарміравання трады-цыі: накапленне вопыту –– адбор –– стэрапізацыя вопыту –– перадача стэрэа-тыпа –– узнаўленне стэрэатыпа. Калі стэрэатып узнаўляецца на працягу жыцця некалькіх пакаленняў, то можна гаварыць аб устойлівай традыцыі. На думку вучоных, для фарміравання традыцыі патрабуецца час жыццядзейнасці 5-6 пакаленняў (120-150 год.)

Традыцыя гэта неабавязкова нешта кансерватыўнае. Традыцыя абнаўля-ецца, а час ад часу знікае. У кожнай культуры традыцыйнага тыпу ёсць разна-часовыя па сваім паходжанні традыцыі, прычым самыя новыя не самыя актуа-льныя [ 9 ].

Неабходна адзначыць і такую важную заканамернасць традыцыйнай фізічнай культуры як варыятыўнасць, што з’яўляецца вынікам адсутнасці адзі-нага замацаванага тэксту і яго формы рэалізацыі. Колькасць варыянтаў вялікая, але ўсе яны маюць раўнае значэнне, хаця мера каштоўнасці кожнага варыянта свая.

Традыцыйная фізічная культура — складаная, дынамічная і адкрытая сіс-тэма. Такую характарыстыку мы даем зыходзячы з наяўнасці наступных рыс: з фіксаванага ў розныя гістарычныя перыяды набору падсістэм, які не з’яўляўся канчатковым; неакрэсленай колькасці элементаў.

admin 12.07.2016 14:00

Метадалогіа сістэмнага падыходу

Абапіраючыся на метадалогію сістэмнага падыходу, як агульна навуко-вую і прыймальную для даследавання любога сістэмнага аб’екта, можна выдзе-ліць асноўныя элементы, з якіх ён складаецца. Да таго ж фізічная культура –– гэта сацыяльная сістэма і таму адносіцца да класа вялікіх сістэм, што таксама патрабуе яе разгляду па частках.

Структурны аспект даследавання традыцыйнай фізічнай культуры –– гэта вызначэнне элементаў, якія складаюць сістэму. Апісанне структуры і пабудова прасцейшай маделі традыцыйнай фізічнай культуры –– наступны крок у распрацоўцы праблемы.


Текущее время: 09:43. Часовой пояс GMT.

Powered by vBulletin® Version 3.8.7
Copyright ©2000 - 2018, vBulletin Solutions, Inc. Перевод: zCarot