Показать сообщение отдельно
  #5  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце

Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце. Гуляць дзеці пачыналі ва узросце немаўляці: спачатку дарослыя забаўлялі іх, падкідвалі і гушкалі на руках, а потым, калі яны маглі трымаць у ручках прадметы, давалі самаробныя цацкі ("лялькі"). Простыя фізічныя практыкаванні, якімі, як правіла, суправаджаліся гульні маленькіх, развівалі іх рукі, а жартоўныя песенькі і прыгаворкі», імітаванне галасоў птушак і жывёл знаёмілі з навакольным жыццём, маральнымі нормамі, дазвалялі атрымаць першыя ўяўленні аб дабрыні.

3 узростам пашыралася колькасць гульняў і іх змест, яны значна ўскладняліся. Аднак чым больш ўзрост дзіцяці і бяднейшая сям’я, тым менш заставалася часу для правядзення вольнага часу ў гульнях з аднагодкамі. Бо пачыналі працаваць дзеці ў сялянскай сям’і з 4-5 гадоў.
Ответить с цитированием