Показать сообщение отдельно
  #7  
Старый 13.07.2016, 12:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сіла і спрыт

Сіла і спрыт патрабаваліся дзецям для хадзьбы на хадунах. Для яе трэба было зрабіць прыстасаванне (хадуны), якія ўяўлялі сабой дзве палкі даволі значнага памеру, да якіх прыбіваўся кавалак дрэва або цуркі. Хадзьба на хадунах была справай няпростай, для авалодання ёю трэба было шмат трэніравацца. Гэтая гульня захапляла перш за ўсё падлеткаў і нават юнакоў.

Трэба адзначыць, што большасць гульняў –– і гэта асноўная іх рыса —патрабавала шмат фізічнай энергіі, спрыту, кемлівасці, у выніку дзеці атрымлівалі добрую фізічную загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна загартаванымі, вынослівымі і маглі выконваць работы ў полі і па гаспадарцы, якія патрабавалі шмат сілы.

Такім чынам, гульні адыгрывалі вырашаючае значэнне ў жыцці дзяцей, садзейнічалі выхаванню будучага працаўніка і грамадзяніна. Велізарная разнастайнасць народных гульняў і іх шырокае бытаванне на Беларусі рабілі іх своеасаблівай школай, дзе дзеці развіваліся фізічна і маральна, атрымлівалі першыя паняцці аб навакольнай прыродзе і грамадстве. Як непадзельная частка народнай культуры гульні цесна звязаны з гісторыяй народа, яго бытам, працоўнай дзейнасцю, звычаямі, абрадамі, традыцыямі. Пэўная частка гульняў захавалася да нашых дзён у быце і вясковым асяроддзі як працяг народных традыцый.
Ответить с цитированием