Показать сообщение отдельно
  #12  
Старый 13.07.2016, 14:27
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Бег і хадзьба

Бег і хадзьба ( якія з’яўляюцца асноўнымі элементамі беларускіх традыцыйных гульняў), як вядома, умацоўваюць сардэчна-сасудзістую і дыхальную сістэмы, паляпшаюць абмен рэчаў, павышаюць вынослівасць.

Што тычыцца дыхання, пры нармальнай нагрузцы яно павінна пачашчацца, але заставацца глыбокім і рытмічным. [10 ] Толькі пры празмерна павышанай нагурзцы надыходзіць рэзкае ўчашчэнне дыхання, якое пераходзіць у задышку, чаго ніколі не назіраецца падчас гульні.

Пры параўнанні спецыяльнай спартыўнай падрыхтоўкі і адвольнай фізічнай падрыхтоўкі падчас гульні можна заўважыць некаторыя перавагі апошняй:

1. Агульнадаступнасць, простае абсталяванне ( дакладней, адсутнасць неабходнасці ў якім-небудзь складаным спецыяльным абсталяванні).

2. Гарманічнае развіццё арганізма чалавека.

Такім чынам, традыцыйныя гульні адыгралі істотную ролю ў этнапедагогіцы, валеалогіі, фізічным выхаванні маладога пакалення і народа ў цэлым. Арганічна звязаны са старажытнымі звычаямі, абрадамі, паўсядзённай працоўнай і дасугавай дзейнасцю, з гадавым аграрным календаром, яны фарміравалі здаровы лад жыцця, надавалі этнічнаму арганізму жыццяздольнасць, імпульсіўнасць і творчую сілу. Яны захавалі значны “энергетычны” рэсурс і выхаваўчы патэнцыял да нашага часу. Таму іх па-ранейшаму належыць разглядаць у якасці важнага сродка гарманічнага развіцця моладзі і больш актыўна ўводзіць у сістэму навучальнага працэсу.
Ответить с цитированием