Тема: Турызм
Показать сообщение отдельно
  #1  
Старый 13.07.2016, 15:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,203
По умолчанию Турызм

Турызм

Не будзе перабольшаннем лічыць, што ў наш час у развітых эканамічных краінах турызм з’яўляецца адным з найбольш папулярных і даступных для ўсіх узроставых катэгорый шырокіх мас насельніцтва сродкам рэкрэацыі і адпачынку. Выключнай папулярнасцю турысцкія мерапрыемствы карыстаюцца ў моладзі. Але па розных прычынах і абставінах заняткі турызмам нават у гэтай катэгорыі насельніцтва маюць часцей за ўсё спарадычны характар.

Такія адносіны да турызма хутчэй за усё складаюцца таму, што не ўсе ведаюць аб тым, што паводле даследванняў вучоных медыкаў розных краін, падобна да таго, як устаноўлены мінімум пешаходнай актыўнасці для нармальнага функцыянавання людскага арганізма ( славутыя 10 тыс. крокаў у дзень ), вядомы яшчэ адзін фізіялагічна-неабходны нарматыў. Сутнасць яго ў тым, што кожнаму чалавеку на працягу года патрэбна пабыць у лясным асяроддзі як мінімум 220-250 гадзін. Аб гэтым павінны ведаць усе людзі. А для кіраўнікоў маладзёжных арганізацый гэта павінна быць абавязкавай нормай для дзейнасці.

Разам з тым, шматгадовы вопыт аўтара ў гэтай сферы дзейнасці дазваляе канстантаваць, што, на вялікі жаль, не толькі гэтыя магчымасці аматарскага турызму застаюцца паза увагай значнай колькасці працуючых у агульнаадукацыйных школах настаўнікоў. У сілу розных абставін нават тое, што павінна ажыцяўляцца на падставе школьных праграм па краязнаўча-турысцкай бесперапынкавай працы, не заўсёды мае месца ў школьным жыцці. Не ва ўсіх школах здольныя ажыццяўляць такую работу сёння і большасць школьных маладзёжных арганізацый.

Гэта пасільнае толькі суполкам скаўцкага напрамку, у жыццядзейнасці якіх як абавязковая норма жыцця вызначана гарманічнае спаўразвіццё кожнай Асобы з прыродным асяроддзем. У сваю чаргу, гэта патрабуе дакладных усебаковых ведаў аб ім. Таму ўжо пад час першых, нават непрацяглых падарожжаў, у адпаведнасці з планамі кіраўніка ажыццяўляецца вывучэнне з “ ваўчкамі” і “ вавёрачкамі” раслінных сукцэсій, якія разглядаюцца ў сувязі з асаблівасціямі грунтаў, на якіх яны растуць.
Ответить с цитированием