Тема: Турызм
Показать сообщение отдельно
  #2  
Старый 13.07.2016, 15:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,203
По умолчанию

Скаўт

Наступным важным блокам ведаў, якімі неабходна валодаць скаўтам, з’яўляюцца пытанні, звязанныя з выпрацоўкай уменняў па выбары месцаў устаноўкі бівакоў такім чынам, каб яны былі зручныя для вандроўнікаў і не прыносілі шкоды навакольнаму асяроддзю, каб іх месцы заставаліся чыстымі і непашкоджаннымі пасля пакідання. Не менш важнымі пытаннямі скаўцкага навучання з’яўляецца атрыманне вандруючымі трывалых навыкаў па аптымальным размеркаванні месцаў рознага прызначэння работ па стварэнні спрыяльнага для адпачынку побыту, уменню гатаваць разнастайную і смачную ежу ў палявых умовах з выкарыстаннем мясцовых лясных і водных прадуктаў, рацыянальнаым выкарыстанні паўфабрыкатаў, крупаў, хлебапрадуктаў і інш..

Паралельна з гэтым плануецца і ажыццяўляецца навучанне арыентавання на мясцовасці рознымі спосабамі, працы з картай, кіравання групай на маршы і пад час адпачынку, устанаўлення карэктных адносін у гурце, прафілактыкі і лекавання траўм і захворанняў і г.д.. У плане выхаваўчай работы прадугледжваецца выпрацоўка ў кожнага сябра групы пачуцця адказнасці за зберажэнне прыроднага наваколля ў месцах знаходжання, за стварэнне добрага настрою ў ідучых побач, за даручаную грамадскую працу на час вандроўкі і т.п.

Менавіта ў вандроўках хутчэй за ўсё выпрацоўваюцца пачуцці павагі да мясцовага насельніцтва, да помнікаў культуры, гісторыі і прыроды, да стваральнай працы людзей і г.д. Разам з адзначаным, у кожнага выпрацоўваюцца такія асабістыя якасці, як воля да дасягнення мэты, рашучасць, кемлівасць, самастойнасць, высакароднасць, чалавечая годнасць і іншыя шматлікія уласцівасці, якія з часам стануць нормай паводзін у грамадстве.
Ответить с цитированием