Показать сообщение отдельно
  #3  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Народ на жыццёвым вопыце выпрацаваў разуменне

Народ на жыццёвым вопыце выпрацаваў разуменне, што падрыхтаваць дзяцей да дарослага жыцця, навучыць многім жыццёвым прынцыпам, нормам паводзін лягчэй з дапамогай і ў ходзе гульні. Гульня як прыродная патрэбнасць чалавека мае для гэтага велізарныя магчымасці. Перш за ўсё яе добраахвотны характар стварае спрыяльныя ўмовы для шчырых сяброўскіх зносін, для раскрыцця таленту, здольнасцей у розных галінах дзейнасці, характару, добрых і дрэнных схільнасцей дзяцей.

Аналізуючы беларускія народныя гульні, іх разнастайнасць, якая ахоплівае ўсе сферы жыцця, нельга не адзначыць іх шырокае бытаванне на Беларусі, велізарную ролю, якую яны адыгрывалі ў выхаванні і жыцці дзяцей. Адсутнасць на той час іншых сродкаў інфармацыі і невялікія камунікатыўныя магчымасці сялянскіх дзяцей рабілі гульні амаль адзіным іх заняткам у вольныя часіны. Вядомы беларускі пісьменнік М.Гарэцкі падкрэсліваў наяўнасць у народнай традыцыі вялікай колькасці гульняў: "Ад маленства, як на ногі станець, колькі розных гульняў перагуляець беларус і ці мае яшчэ хоць адзін народ на зямлі столькі гульняў і жартаў, як беларус?" Дзякуючы выкарыстанню ў іх нескладанага інвентару, розных прыстасаванняў, магчымасцям правядзення ў любых умовах, яны былі даступны кожнаму.
Ответить с цитированием