Показать сообщение отдельно
  #1  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Забавы беларускай моладзі

У мінулым, пры традыцыйным ладзе жыцця, у беларусаў існавала стройная сістэма фізічнага выхавання і развіцця дзяцей і моладзі, якая пачынала дзейнічаць яшчэ да нараджэння дзіцяці, у перыяд цяжарнасці яго маці і была цесна звязана з усімі сферамі паўсядзённага і святочнага жыцця беларускага селяніна.

Нашы продкі добра разумелі асаблівасці маладога ўзросту і рабілі ўсё, каб ён праходзіў у традыцыйна вызначаных рамках, каб хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць выплёскваць рэшткі жыццёвай энергіі, праяўляць свае агрэсіўныя, разбуральныя схільнасці, спрабаваць шлюбныя сілы, словам, даспяваць да дарослага стану. Тэрмін, на працягу якога моладзь магла знаходзіцца ў сваім калектыве, доўжыўся ад аднаго да пяці гадоў і вызначаўся дазволам на вольнае жыццё. На працягу каляндарнага года хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ва ўсіх традыцыйных святах і абрадах, гульнях і забавах, якія давалі ім магчымасць фізічна развівацца, праяўляць спрыт, вынослівасць, сілу, лоўкасць, кемлівасць, цярплівасць.
Ответить с цитированием