Показать сообщение отдельно
  #2  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Каляды

Каляды былі ў мінулым стагоддзі любімьім святам моладзі. 15 –– 20 хлопцаў і дзяўчат складалі калядны гурт, у якім самымі важнымі персанажамі былі "каза", "мядзведзь", "конь", "бусел". Іх вадзілі "калядныя дзяды" і "цыганы". "Дзедам", як правіла, быў самы вясёлы і дасціпны хлопец, які вёў увесь абрад, нагадваў гаспадарам аб неабходнасці адорваць калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы, не прапускаючы ні адну сядзібу, бо гэта лічылася знакам вялікай непавагі для сям’і, якую абыходзілі ўвагай. Удзельнікі пелі віншавальныя, велічальныя песні гаспадару, гаспадыні, іх дзецям, жадалі шчасця, здароўя, багатага ураджаю. Песні змяняліся тэатралізаваным дзеяннем: “цыган” прапаноўваў купіць у яго “каня”, расхвальваў яго на ўсе лады, "цыганка" гадала, прадказвала ўсім незвычайна шчаслівы лёс, "каза" валілася на падлогу і "дзед" прасіў гаспадароў падкарміць яе, бо "каза" самлела ад голаду. Гаспадары шчодра адорвалі калядоўшчыкаў, бо, па народным меркаванні, скупасцю ў дадзеным выпадку можна было прынесці сабе разнастайныя няшчасці. Абыйшоўшы ўсе вуліцы вёскі і напоўніўшы мяшкі дарамі, калядоўшчыкі збіраліся ў вялікай хаце, дзе працягвалася гулянне.

У ліку гульняў на калядныя святы адно з першых месц займала гульня "Яшчар". У час яе моладзь бралася за рукі і, стварыўшы круг, пачынала кружыцца з выкананнем адпаведнай песні. У сярэдзіне круга на стуле сядзеў выбраны хлопец (Яшчар) і пільна глядзеў, каб ніхто не засмяяўся, не ўпаў, не спатыкнуўся і г.д. Калі хто-небудзь парушаў правіла, ён павінен быў даць Яшчару фант: насавічку, хустку, пярсцёнак і інш. Пасля пачыналі разыгрываць фанты, пры чым некаторым уладальнікам фантаў прысуджалі пацалавацца з такім-та, што і выконвалася з задавальненнем [1,95-96].
Ответить с цитированием