Показать сообщение отдельно
  #1  
Старый 13.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Народная валеалогія

Культура харчавання

Культура харчавання з’яуляецца састаўной часткай культуры этнасу. Яна уключае шырокі змест: набор прадуктаў і стравы, якія з гэтых прадуктаў гатуюць (у тьм ліку святочныя і абрадавыя), спосабы і прыёмы прыгатавання, майстэрства асобы, якая гатуе трапезы, час і парадак іх ажыццяўлення, правілы паводзін, звязаныя з прыгатаваннем і ўжываннем ежы, прадметы хатняга начыння.

Наогул харчаванне любога чалавека павінна адпавядаць яго энергазатратам. Адказ ад пераядання — галоўнейшая умова здаровага ладу жыцця. Аб неабходнасці быць стрыманым у ежы пісалі многія выдатныя філосафы, пісьменнікі, вучоныя. Калі ўспомніць, што ў эпоху бронзы чалавек жыў у сярэднім 18 год, у канцы мінулага стагоддзя — 32, а ў наш час гэты тэрмін павялічваецца да 70 год, то вельмі магчыма, што 150 год — зусім рэальная працягласць жыцця людзей ужо ў недалёкай будучыні. I, безўмоуна, важнейшай умовай дасягнення гэтага з’яуляецца правільнае, навукова абгрунтаванае харчаванне.
Ответить с цитированием