Показать сообщение отдельно
  #2  
Старый 13.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць

Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць, што для беларускай народнай кулінарыі ў XIX — пачатку XX ст. характэрны чатыры штодзённыя трапезы: снеданне (сняданак), абед, палудзень (падвячорак) і вячэра. Паказчыкам часу для кожнай трапезы было, калі сабіралася ўся сям’я або большая яе частка, у кожнай сям’і і у вёсцы. У цэлым былі: заведзеная традыцыя ("так дзяды нашы рабілі"), па-лажэнне сонца на небе, вясковы хранометр у вобразе пеўня. Час і ход трапезы значна мяняліся ў перыяд выканання палявых работ, а таксама значна адрозніваліся зімой і летам.

Акрамя свайго непасрэднага прызначэння — задавальнення патрэбнасці чалавечага арганізма ў ежы,- трапеза выконвае шэраг іншых функцый. Адна з іх – дыдактычная, якая звязана з традыцыямі народнай педагогікі. Іменна у час выканання трапезы, калі за сталом сабіраюцца ўсе члены сям’і, тут перадаецца ад старэйшага пакалення малодшаму набыты вопыт, пэўныя веды, сямейныя традыцыі, засвойваюцца нормы маралі і правілы паводзін.
Ответить с цитированием