Показать сообщение отдельно
  #4  
Старый 13.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Чаргаванне посных і скаромных перыядаў

Чаргаванне посных і скаромных перыядаў у харчаванні самым непасрэдным чынам адбівалася на рэжыме харчавання і традыцыях самой трапезы. Свой уплыў аказвалі і разнастайныя святы, як царкоўныя (якіх было вельмі многа), так і хатнія, сямейныя (напрыклад, радзіны, вяселле).

Структура харчавання ў многім залежыць ад прадуктаў, якія пастаўляе мясцовая гаспадарка. Можна нават гаварыць аб сувязі і залежнасці культуры харчавання этнасу з гаспадарча-культурным тыпам. Паколькі аснову гаспадаркі беларусаў састаўляла земляробства ў спалучэнні з жывёлагадоўляй, то асноўнымі прадуктамі харчавання былі мука, крупы, гародніна, малако і малочныя прадукты. Дапаўненнем да асноўных заняткаў былі дапаможныя заняткі і промыслы: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і пчалярства. Таму прадукты, атрыманыя ў выніку заняцця гэтымі промысламі, таксама шырока ўжываліся ў народным харчаванні.
Ответить с цитированием