vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 12:08
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Гульні і забавы

Гульні

У жыцці дзяцей важнае месца займаюць гульні. Роля іх як сродку фізічнага, эстэтычнага і разумовага выхавання абумоўлена тьм, што яны садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя, развіваюць сілу, спрыт, вастрыню зроку і слыху, а таксама назіральнасць, кемлівасць, удумлівасць, знаходлівасць, вытрымку, калектывізм, клопат аб іншых, любоў да роднага краю, пачуццё справядлівасці, прыгажосці і г.д.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Традыцыйныя дзіцячыя гульні

Традыцыйныя дзіцячыя гульні з уласцівьм ім парадкам і правіламі, накіраванымі на мадэліраванне ролевых адносін паміж удзельнікамі, ажыццяўлялі сацыялізацыю дзіцяці ў культуры этнасу. Шырока распаўсюджаныя так званыя імітацыйныя гульні былі важным спосабам ўзнаўлення вопыту папярэдніх пакаленняў. У такія гульні дзецьмі пераносяцца ўражанні ад убачанага ў сям’і, у тым ліку звязаныя з характарам працоўнай дзейнасці. Увогуле імітацыйныя гульні ўзнаўлялі самыя розныя жыццёвыя з’явы. Ужо на першьм месяцы жыцця дарослыя вучылі дзяцей самьм простым імітацыям (рухаў, мяўкання, крыку птушкі ці жывёлы), а пазней з дапамогай розных прыстасаванняў (свістулек, травінак і г.д.). Спачатку гульня носіць рэфлекторны характар, пазней –– становіцца больш асэнсаванай, з элементамі творчасці, калі маленькае дзіця, напрыклад, калыша ляльку, спяваючы імправізацыю, ці скача на коніку, і зусім асэнсаванай –– калі робіць простыя прылады працы. Перадача вопыту папярэдніх пакаленняў узбагачала дзіцячую культуру і садзейнічала трансмісіі этнічных традыцый. Існуюць два тыпы пераймання культурнага вопыту: праз старэйшае пакаленне (вучацца ў яго) і ад сваіх аднагодкаў.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Народ на жыццёвым вопыце выпрацаваў разуменне

Народ на жыццёвым вопыце выпрацаваў разуменне, што падрыхтаваць дзяцей да дарослага жыцця, навучыць многім жыццёвым прынцыпам, нормам паводзін лягчэй з дапамогай і ў ходзе гульні. Гульня як прыродная патрэбнасць чалавека мае для гэтага велізарныя магчымасці. Перш за ўсё яе добраахвотны характар стварае спрыяльныя ўмовы для шчырых сяброўскіх зносін, для раскрыцця таленту, здольнасцей у розных галінах дзейнасці, характару, добрых і дрэнных схільнасцей дзяцей.

Аналізуючы беларускія народныя гульні, іх разнастайнасць, якая ахоплівае ўсе сферы жыцця, нельга не адзначыць іх шырокае бытаванне на Беларусі, велізарную ролю, якую яны адыгрывалі ў выхаванні і жыцці дзяцей. Адсутнасць на той час іншых сродкаў інфармацыі і невялікія камунікатыўныя магчымасці сялянскіх дзяцей рабілі гульні амаль адзіным іх заняткам у вольныя часіны. Вядомы беларускі пісьменнік М.Гарэцкі падкрэсліваў наяўнасць у народнай традыцыі вялікай колькасці гульняў: "Ад маленства, як на ногі станець, колькі розных гульняў перагуляець беларус і ці мае яшчэ хоць адзін народ на зямлі столькі гульняў і жартаў, як беларус?" Дзякуючы выкарыстанню ў іх нескладанага інвентару, розных прыстасаванняў, магчымасцям правядзення ў любых умовах, яны былі даступны кожнаму.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сувязь чалавека з прыродай

У гульнях арганічна выяўлялася сувязь чалавека з прыродай, навакольным асяроддзем. У кожнага ўдзельніка выпрацоўваліся такія каштоўныя і неабходныя для жыцця якасці, як вынослівасць, смеласць, кемлівасць, уменне арыентавацца ў навакольным асяроддзі, на мясцовасці, а таксама сіла, спрыт, хуткасць, развівалася фантазія і вынаходлівасць. Інакш кажучы, гульні садзейнічалі развіццю фізічных і разумовых здольнасцей, выхаванню пэўных якасцей, неабходных для станаўлення асобы. Дзякуючы ім хутчэй спасцігаліся маральныя і этычныя нормы, узнікала пачуццё калектывізму як вышэйшай маральнай якасці, неабходнай любому грамадству.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 12:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце

Гульні былі дэтэрмінаваны па ўзросце. Гуляць дзеці пачыналі ва узросце немаўляці: спачатку дарослыя забаўлялі іх, падкідвалі і гушкалі на руках, а потым, калі яны маглі трымаць у ручках прадметы, давалі самаробныя цацкі ("лялькі"). Простыя фізічныя практыкаванні, якімі, як правіла, суправаджаліся гульні маленькіх, развівалі іх рукі, а жартоўныя песенькі і прыгаворкі», імітаванне галасоў птушак і жывёл знаёмілі з навакольным жыццём, маральнымі нормамі, дазвалялі атрымаць першыя ўяўленні аб дабрыні.

3 узростам пашыралася колькасць гульняў і іх змест, яны значна ўскладняліся. Аднак чым больш ўзрост дзіцяці і бяднейшая сям’я, тым менш заставалася часу для правядзення вольнага часу ў гульнях з аднагодкамі. Бо пачыналі працаваць дзеці ў сялянскай сям’і з 4-5 гадоў.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 12:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларусы мелі своеасаблівую школу пешчання

Беларусы мелі своеасаблівую школу пешчання. Немаўлятак забаўлялі, прывучалі іх да элементарных гульняў з дапамогай пацешак, якіх багата мелася ў народнай творчасці. Так, падкідвалі дзіця на руках, пахлопвалі яго па спіне, пагладжвалі па жывоціку, згіналі і выпрамлялі ручкі і ножкі, робячы гімнастыку дзіцяці і суправаджаючы яе спецыяльньмі забаўлянкамі, як імправізаванымі, так і ўстойлівымі, вядомымі ў той ці іншай мясцовасці.

Развівалі рухі дзіцяці простыя фізічныя практыкаванні, якія выконваліся як самімі дзецьмі, так і з дапамогай дарослых. Вельмі распаўсюджаным у беларусаў было гушканне дзіцяці на руках і на нагах як са спецыяльнымі забаўлянкамі, так і з імправізацыямі.

Дух змагарства, магчьмасць паспрабаваць сваю сілу і вынослівасць наогул быў характэрны для гульняў дзяцей розных узростаў. Самай простай і распаўсюджанай сярод іх была гульня "ў абгонкі" ("пірагонкі", "напіраспехі" ці "хто каго абгоніць").
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 12:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сіла і спрыт

Сіла і спрыт патрабаваліся дзецям для хадзьбы на хадунах. Для яе трэба было зрабіць прыстасаванне (хадуны), якія ўяўлялі сабой дзве палкі даволі значнага памеру, да якіх прыбіваўся кавалак дрэва або цуркі. Хадзьба на хадунах была справай няпростай, для авалодання ёю трэба было шмат трэніравацца. Гэтая гульня захапляла перш за ўсё падлеткаў і нават юнакоў.

Трэба адзначыць, што большасць гульняў –– і гэта асноўная іх рыса —патрабавала шмат фізічнай энергіі, спрыту, кемлівасці, у выніку дзеці атрымлівалі добрую фізічную загартоўку. Вясковыя дзеці ўжо ў падлеткавым узросце былі фізічна загартаванымі, вынослівымі і маглі выконваць работы ў полі і па гаспадарцы, якія патрабавалі шмат сілы.

Такім чынам, гульні адыгрывалі вырашаючае значэнне ў жыцці дзяцей, садзейнічалі выхаванню будучага працаўніка і грамадзяніна. Велізарная разнастайнасць народных гульняў і іх шырокае бытаванне на Беларусі рабілі іх своеасаблівай школай, дзе дзеці развіваліся фізічна і маральна, атрымлівалі першыя паняцці аб навакольнай прыродзе і грамадстве. Як непадзельная частка народнай культуры гульні цесна звязаны з гісторыяй народа, яго бытам, працоўнай дзейнасцю, звычаямі, абрадамі, традыцыямі. Пэўная частка гульняў захавалася да нашых дзён у быце і вясковым асяроддзі як працяг народных традыцый.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: