vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Отдых и развлечения в Украине

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #21  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Працэс развіцця сістэмы фізічнай культуры

Працэс развіцця сістэмы фізічнай культуры вызначае яе дынаміку. Дынаміка сістэмы — гэта яе ўнутраная ўласцівасць, якая вызначае здольнасці да зменаў і развіцця. Традыцыйная фізічная культура мае малую дынаміку. Устойлівасць сістэмы і стэрэапізацыя элементаў стрымліваюць яе. Але, як бы там не было, у сістэме традыцыйнай фізічнай культуры адбываюцца паcтуповыя змены: яна уключае новыя элементы і, наадварот, перадае свае элементы іншым сістэмам ці асяроддзю.

Мэта — гэта той канчатковы вынік, на дасягненне якога накіравана функцыянаванне сістэмы [ 3 ]. Мэты ТФК –– фізічнае развіццё асобы адпа-ведна ідэалу сацыяльнай групы. Галоўным ідэалам кожнай сацыяльнай групы традыцыйнага грамадства быў гаспадар.
Ответить с цитированием
  #22  
Старый 12.07.2016, 14:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Селяні

Селянін вёў індывідуальную гаспадарку, якая трымалася на фізічнай пра-цы яго і яго сям’і, і мог рэалізавацца як гаспадар толькі маючы добрыя фізічныя кандыцыі. Недарэмна ж сяляне казалі: было бы здароў’е, а праца будзе. Нават значная колькасць дзіцячых гульняў –– гэта імітацыя працоўных дзеянняў селя-ніна [ 10 ].

Гараджанін-рамеснік мог стаць гаспадаром, маючы добрыя фізічныя кандыцыя, якія дазвалялі яму авалодаць рамяством, каб мець магчымасць пра-цягнуць занятак сям’і. Абавязковым для гарадскога рамесніка быў удзел у га-радскім апалчэнні. Багатыя гараджане неслі вайсковую службу [ 11 ].
Ответить с цитированием
  #23  
Старый 12.07.2016, 14:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Вялікі князь Літоўскі

Нават для шляхціца паняцце гаспадара было на першым месцы. Вялікі князь Літоўскі меў тытул “гаспадара”. “Мы, гаспадар…”, “наша гаспадарства”- моўныя выразы, якія ёсць у многіх артыкулах Статута ВКЛ 1588 г. [7]. Шляхта не толькі пачувала сябе гаспадарамі сваёй краіны, але і кадыфікавала свае пам-кненні ў юрыдычных дакументах. На другім месцы ў шляціца было паняцце рыцарства, звязанага з рыцарскімі ўчынкамі, але ж гэта не супярэчыла перша-му: “А калі б сын паехаў па рыцарству, а бацька застаўся дома і ў час яго ад-сутнасці памёр …, то калі той з чужой зямлі прыедзе павінен маёнтак і маё-масць в свае рукі ўзяць”[7, раздз. 3, арт. 16.].

Падводзячы вынікі нашага разгляду праблемы, мы дадзім вызначэнне паняцця традыцыйнай фізічнай культуры. Адразу ж папярэджваем апанентаў, што не прытэндуем на канчатковае вырашэнне праблемы.
Ответить с цитированием
  #24  
Старый 12.07.2016, 14:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Традыцыйная фізічная культура

Традыцыйная фізічная культура –– дзейнасць традыцыйнага гра-мадства па фарміраванні, развіцці, удасканаленні і падтрымцы пэўнага ўзроўню фізічных якасцяў чалавека з мэтаю выхавання асобы гаспадара, абаронцы роду, айчыны.

Традыцыйная фізічная культура заўсёды мае этнічны змест і форму. Яна з’яўляецца калектыўным вопытам этнасу, вынікам яго адаптацыі ў адпаведных геаграфічных і прыродных умовах, вынікам яго гістарычнага развіцця.

Працэс разбурэння традыцыйнага грамадства пачаўся з другой паловы XVIII ст. Разбурэнне традыцыйнай культуры, а разам з ёю і традыцыйнай фізіч-най культуры праходзіў у розных сацыяльных групах і класах з рознай хутка-сцю. Гарад прайшоў гэты працэс да сярэдзіны ХІХ ст. Тое ж і беларуская шля-хта, якая трансфармавалася ў дваранства. На вёсцы каштоўнасці традыцыйнай культуры функцыянавалі яшчэ да пачатку ХХ ст.
Ответить с цитированием
  #25  
Старый 12.07.2016, 14:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Традыцыйная культура існуе

На сёняшні дзень мы не можам сцвярджаць, што традыцыйная культура існуе. Сучаснае беларускае грамадства знаходзіцца ў перыядзе функцыянавання постіндустрыяльнай культуры. Але ў той жа час упэўнена можна казаць аб тым, што на Беларусі яшчэ захавалася невялікая колькасць носьбітаў традыцыйнай фізічнай культуры. Гэта дазваляе навукоўцам зафіксаваць і дапоўніць матэры-ялы па традыцыйнай фізічнай культуры ў дадатак да таго, што было назапа-шана этнографамі і фалькларыстамі ў перыяд ХІХ– пачатку ХХ стст. Неабхо-дны толькі мэтавая і комплексная, сістэмная праца па праблеме.
Ответить с цитированием
  #26  
Старый 12.07.2016, 14:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Літаратура

1. Аверьянов А.Н. Системное познание мира: методологические проблемы. М., 1985.

2. Адамович Г.Э. Традиционная физическая культура белорусов //Традыцыйная фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка. Матэрыялы Рэспубліканскай канферэнцыі па праблемах традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў 14 мая 1988 г. Мн., 1998. С. 12-16.

3. Афанасьев В.Г. Системность и общество. М., 1980.

4. Байбурин А.К. Жилище в обрядах и верованиях восточных славян. Л., 1983.

5. Байбурин А.К. Ритуал в традиционной культуре. Л., 1993.

6. Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа. М., 1987.

7. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Даведнік. Каметарыі. Мн., 1989.

8. Чеснов Я.В. Лекции по истории этнологии. М., 1998.

9. Чистов К.В. Народные традиции и фальклор. Л., 1986.

10. Шамак А.А. Традыцыйная фізічная культура беларускага сялянства ХІХ — пачатку ХХ ст. //Традыцыйная фізічная культура беларусаў: гісторыя, тэорыя, практыка. Матэрыялы Рэспубліканскай канферэнцыі па праблемах традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў 14 мая 1988 г. Мн., 1998. С. 41-45.

11. Шамак А.А. Фізічная культура на Беларусі. Мн., 1999.

12. Ягодин В.В. Народная физическая культура. //Духовное производство и народная культура. Сб. научн. тр. Свердловск, 1988.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: