vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 17:08
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию Фізічнае выхаванне

У пачатку XIX ст. на землях Беларусі

У пачатку XIX ст. на землях Беларусі ўжо існавала шырокая сетка на-вучальных устаноў (свецкіх і манашскіх), якія давалі мясцовай моладзі адука-цыю еўрапейскага ўзроўню. Адбылося гэта шмат у чым дзякуючы шматве-кавым традыцыям айчыннай сістэмы асветы, асновы якой былі закладзены яшчэ езуітамі ў XVI ст. Значную ролю адыграла і дзейнасць Адукацьійнай камісіі ў Рэчы Паспалітай (1773-1794), якая карэнным чынам рэфармавала школьную справу ў заходняй і цэнтральнай Беларусі. Вынікам гэтага стала тое, што беларускія землі пасля далучэння да Расійскай імперыі па развіццю адукацьіі значна пераўзыходзілі астатнія рэгіёны гэтай краіны, што і стала адной з прычын утварэння ў 1803 годзе асобнай Віленскай навучальнай акругі.

Пры гэтым вучэбныя праграмы мясцовых навучальных устаноў былі прыняты Міністэрствам народнай асветы за аснову для стварэння агульнаімперскай сістэмы адукацыі. Такі падыход Пецярбурга абумовіў асаблівае ўзорнае становішча школьнай справы на Беларусі, Літве, заходняй і цэнтральнай Украіне (уваходзілі ў склад Віленскай акругі), іх фактычную аўтаномію ад астатніх рэгіёнаў імперыі. Такое становішча, безумоўна, значна ўплывала як на развіццё беларускай педагогікі ў цэлым, так і на эвалюцыю асобных вучэбных курсаў.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 17:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Сярэднія навучальныя ўстановы

Як ужо адзначалася, сярэднія навучальныя ўстановы (гімназіі, гім-назіяльныя і павятовыя вучылішчы) на землях Беларусі падзяляліся на свецкія і манашскія з прыблізна агульным узроўнем падрыхтоўкі выкладчыкаў і практычна аднолькавымі вучэбнымі праграмамі. Адбьлося гэта дзякуючы дзейнасці Адукацыйнай камісіі, якая імкнулася разам з паляпшэннем якасці выхавання захаваць усё лепшае з іезуіцкіх і піярскіх педагагічных сістэм. У значнай ступені гэта датычылася і так званых дадатковых прадметаў, сярод якіх бьілі: фізічнае выхаванне ў спалучэнні з ваеннай падрыхтоўкай, музыка, танцы і маляванне.

Такія курсы заўсёды ўваходзілі ў вучэбныя праграмы большасці манашскіх калегіюмаў і школ пры рэзідэнцыях. Тлумачылася гэта жаданнем заахвоціць мясцовую шляхту аддаваць сюды сваіх дзяцей (адпавядала тагачасным уяўленням аб выхаванні старадаўняга рыцарскага духу), акрамя таго пастаянныя фізічныя практыкаванні рабілі выхаванцаў фізічна здаровымі і змяншалі колькасць хворых у школе. Рабілася ўсё гэта з надзеяй на шчодрыя ахвяраванні і фундушы ўдзячных бацькоў кляштару, пры якім і дзейнічала школа. Найбольш пашыранымі курсамі ў канцы XVI, першай палове XVIII ст. былі фехтаванне і верхавая язда. У залежнасці ад магчымасцей навучальнай установы яны былі платнымі (запрашаўся спецыяльньі свецкі выкладчык) ці бясплатньімі (выкладаў адзін з манахаў) [3, 20].
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 17:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Адукацыйная камісія

Адукацыйная камісія пакінула фізічную падрыхтоўку ў школах прак-тычна без змяненняў. Адзінае, на што пачалі звяртаць больш увагі, –– на спа-лучэнне фізічнага і патрыятычнага выхавання. Звязана гэта было са складаным становішчам Рэчы Паспалітай. Краіне для захавання незалежнасці былі патрэбны добраадукаваныя грамадзяне, якія маглі правесці рэфармаванне дзяржаўнага ладу, а калі трэба так і стаць са зброяй у руках на абарону Бацькаўшчыны. Менавіта ў гэты час з’яўляюцца прапановы аб вылучэнні ў асобны прадмет ваеннага выхавання.

Так, у 1784 годзе існаваў праект аб выкладанні ў кожнай акружной школе (Гродна, Навагрудак, Мінск, Брэст) курса "ваенных навук" асобнымі афіцэрамі-выкладчыкамі. Пры гэтым, па выніках правядзення ваенных практыкаванняў у падакружных школах вызначыць кадэтаў-стыпендыятаў, якіх меркавалася ўтрымліваць у акружных вучылішчах за кошт казны (па 10 юнакоў у кожным). На жаль, з прычыны адсутнасці сродкаў і негатыўнага стаўлення да гэтай ідэі Расіі, Аўстрыі і Прусіі ад праекта адмовіліся і захавалі ранейшы парадак [12, 176-177].
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 17:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Фізічнае выхаванне юнакоў у сярэдніх навучальных установах Беларусі

Такім чынам, у пачатку XIX ст. фізічнае выхаванне юнакоў у сярэдніх навучальных установах Беларусі праводзілася з улікам мясцовых традыцый, без дакладнага плана адным з выкладчыкаў, найбольш свабодным у дадзены момант ці асабіста прызначаны рэктарам альбо прэфектам школы. Для фізічнага выхавання ў вучэбных праграмах адводзіўся спецыяльны час –– пасля абеду па аўторках і чацвяргах, а таксама ў святочныя дні.

Выхаванцьі пад наглядам выкладчыка і дырэктараў (вучні старэйшых класаў, якія сачылі за дысцыплінай па-за межамі школы) адпраўляліся на прагулку (звычайна за горад). Месца выбіралася загадзя — на апушцы лесу, каля ракі і інш. Тут юнакам дазвалялася гуляць ва ўсе гульні, што садзейнічалі развіццю фізічных сіл (барацьба, гульня ў мяч, бег наперагонкі, кіданне камней, верхавая язда). Пры чым выкладчыкі таксама прымалі ўдзел у спаборніцтвах. Калі ж у наваколлі знаходзілася рэчка, да вышэй азначаных гульняў дадавалася плаванне [9, 129-130].
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 17:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Гульні

Часта гэтыя гульні суправаджаліся і ваеннымі практыкаваннямі. Згодна справаздачам візітатараў вядома, што ўсё ж школьнае кіраўніцтва імкнулася для іх правядення наняць (за кошт школы) былога салдата ці афіцэра, вопыт якога быў бы засведчаны рэкамендацыямі. Выхаванцы падзяляліся на каманды ці "кампаніі", у якіх згодна поспехам у вучобе выбіраліся афіцэры. Юнакі самастойна рабілі драўляную зброю (ружжа, гарматы) і ваенную форму.

Звычайна пасля азначанай падрыхтоўкі выхаванцы арганізоўвалі парады па гораду ці мястэчку і праводзілі бітвы, прычым адзін атрад абараняўся, а другі наступаў. 3 гэтай нагоды моладзь пад наглядам выкладчыка нават будавала з зямлі і дрэва крэпасці, за якія потым і змагаліся. Пераможцы атрымлівалі вянкі, на парадах ішлі наперадзе, у іх гонар складаліся вершы (па жаданню выхаванцаў) [5, № 3, 459, 475]. Акрамя гэтых бітваў і падрыхтоўкі да іх, юнакі вучыліся фехтаванню на шаблях і рапірах. Аб важнасці апошніх прадметаў сведчыць і той факт, што напрыканцы вучэбнага года на публічных экзаменах лепшыя з вучняў паказвалі сваё майстэрства выкладчыкам і гасцям [13, 366].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 17:09
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Патрабаванне абавязковага ведання і ажыццяўлення прыватнай гігіены

Яшчэ адным спосабам фізічнага выхавання моладзі было патрабаванне абавязковага ведання і ажыццяўлення прыватнай гігіены, а таксама падтрымання чысціні ў класах і вучнёўскіх кватэрах (прыбіранне памяшкання, вынас смецця, рубка дроў, штодзённае праветрыванне пакояў) [10, №11,326].

Нельга аднак казаць, што фізічнае выхаванне ў Віленскай акрузе ўво-гуле засталося па-за межамі ўвагі школьных улад. Захады па яго ўдаскана-ленні, зразумела, адбываліся. Але зноў-такі з прычыны адсутнасці сродкаў і недахопу выкладчыкаў, нават па асноўных прадметах, фізічнае выхаванне працягвала заставацца другараднай справай. Пры гэтым нельга не адзначыць выданне вядомым хімікам, урачом і філосафам Анджэям Снядэцкім працы па фізічнай падрыхтоўцы моладзі, дзе, акрамя тэарэтычных разважанняў, ён прыводзіў і канкрэтныя практыкаванні. Навуковец лічыў, што толькі фізічнае выхаванне разам з асветніцкай і навуковай дзейнасцю можа дапамагчы пераадолець большасць з хвароб, а п’янства і азартныя гульні толькі губяць чалавека (асабліва ў маладым узроўні). Шмат у чым палажэнні, выказаныя А. Снядэцкім, супярэчылі тагачасным уяўленням аб паводзінах шляхціча. На жаль, гэта кніга не атрымала шырокага распаўсюджання ў навучальных установах акругі [4, 346-365].
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 17:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Ваенна-фізічнае выхаванне

Аднак, нягледзячы нават на гэта, ваенна-фізічнае выхаванне ў патрыя-тычным духу шырылася з кожным годам. Так, у Навагрудскім дамініканскім вучылішчы "пацешная армія" была арганізавана ў 1810 годзе па ініцыятыве прэфекта школы Ракіцкага. Маці і сёстры сшьлі мундзіры і сцягі. Юнакі зрабілі драўляную зброю і з такой зацікаўленасцю аднесліся да гэтай справы, што дысцыпліна ў школе значна палепшылася, а камандзіры рускіх войскаў, якія праходзілі праз Навагрудак адзначалі выдатную ваенную выпраўку выхаванцаў вучылішча. Першы парад батальёна адбыўся 3 мая 1910 года (гадавіна Канстытуцыі 1791 года). Сцягі "войска" захоўваліся ў касцёле, а зброя і барабаны — у школе. На жаль, перад вайной 1812 года становішча ў краі было напружаным: паміж "пацешным войскам" і рускім ваенным атрадам адбылася сутычка, пасля чаго вучнёўскі батальён быў распушчаны [7, 9]. Чым было гэта войска для саміх юнакоў, не цяжка ўявіць: знакамітьі паэт А. Міцкевіч у сваей паэме "Дзяды" ўзгадвае падзеі свайго дзяцінства ў Навагрудку і гэтых паўваенных практыкаванняў:

Гамера слухая і разважая з Тассам[1],

Пад Венай былі мы з табою Ян Сабескі[2].

Крычу я сябрам-шкалярам: Гэй стройцеся ля леса

Там паўмесяцы ўстаюць у крывавым бляску,

Над хмарамі язычнікаў! Тут войска немцаў бачу!

Наставіць коп’я! Гэй! Павады ўзяць карацей!

Урываюся! А за мной, як маланкі ўдары,

Бляск польскіх сабель. Рубай! І гінуць янычары,

Ляцяць галовы прэч, ляцяць шматкі цюрбаноў!

Натоўпы янычар раскіданы ў бакі, а колькі ў зямлю ўтаптана!

Ударыў у зоркі лямант, скрозь пыл грымяць капыты,

І ворагі пад самы вал адціснуты далёка,

А валам быў вось той прыгоракі!" [6, 87].
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 17:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

У Маладзечанскай павятовай школе

У 1813-1815 гадах у Маладзечанскай павятовай школе вучыўся адзін з будучых удзельнікаў рэвалюцыйнага руху; паэт Тамаш Зан. Ён арганізаваў у вучылішчы гурток "Войска Марса і Апалона", члены якога ў вольны час гулялі ў розныя потешные гульні. Т. Зан быў кіраўніком гэтага гуртка, ён наказываў правініўшыхся, узнагароджваў добрых членаў крыжамі з залатой паперы з надпісам: "Крьіж святога кахання да Айчыны", а ў 1815 годзе нават склаў для гуртка марш у вершах, дзе ўсхваляў подзвігі Напалеона [11,269].

Разам з тым, трэба адзначыць і тое, што адсутнасць абавязковых і дакладных вучэбных праграм, а таксама недахоп метадычных дапаможнікаў негатыўна ўплывала на ўзровень фізічнага выхавання моладзі ў навучальных установах Беларусі. Большасць з прыведзеных практыкаванняў праводзілася за межамі школьных памяшканняў (акрамя фехтавання і вырабу драўлянай зброі), а таму ў значнай ступені залежалі ад надвор’я. Менавіта таму яны пераважна адбываліся вясной, летам (вакацыі пачыналіся ў ліпені) і восенню ў добрае сонечнае надвор’е, а на час дажджа ці моцных марозаў у праграме было запісана: "ежели отдохновения не будет, утренним порядком всё делается". Гэта азначала, што пасля абеду па аўторках і чацвяргах паўтараліся асноўныя прадметы (граматыка, геаграфія, гісторыя і інш.). Прычынай гэтага былі, у асноўным, невялікія памеры школьных будынкаў (свецкіх і манашскіх), у большасці з якіх не было нават залы для ўрачыстацей [8, 581-586].
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 17:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Выкарыстоўвалася фізічнае выхаванне і як сродак навядзення дысцыпліны

Выкарыстоўвалася фізічнае выхаванне і як сродак навядзення дысцыпліны ў навучальных установах акругі. Так, у 1818 годзе выхаванцам было забаронена не толькі наведваць гарадскія тэатры, але і самастойна рыхтаваць пастаноўкі ў школьных тэатрах (некаторыя існавалі з XVII ст.). Згодна з распараджэннем папячыцеля Віленскай акругі А. Чартарыйскага затрача-ны час лепш было б аддаць менавіта фізічным і ваенным практыкаванням [1,арк. 4]. Аднак ужо з сярэдзіны 20-х гадоў (пасля раскрыцця тайных студэнцкіх і вучнёўскіх таварыстваў) на Беларусі змяніліся адносіньі ўлад да метадаў іх правядзення.

Расійскія ўлады бачылі ў выхаванцах мясцовых школ толькі патэнцыяльных рэвалюцыянераў, якіх вучыць ваеннай навуцы небяспечна, таму забараняюцца любыя гурткі, самастойныя ці масавыя выхады на прагулкі за горад і інш. [2,арк. 158, 177]. Яшчэ больш пагоршылася становішча ў мясцовай сістэме асветы пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гадоў (у тым ліку і ў фізічным выхаванні). Большасць беларускіх школ было зачынена ці рэфармавана, традыцыі шматвекавой айчыннай педагогікі забыты.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 12.07.2016, 17:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Літаратура

1. НГАБ., ф. 497, воп. 1, спр. 3.

2. НГАБ., ф. 2272, воп. 1, спр. 3.

3. Белецкий А. В. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа за первый период его сугцествования. 1803-1832. — Отд. 3. — Вильна, 1906.

4. Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. — Т. 1. М.: Полити-ческая литература, 1956.

5. Крыжановский Е. Учебные заведения в русских областях Польши в период ея разделов //Киевская старина. Киев, 1882. № 2-3.

6. Мицкевич А. Собрание сочинений. Т. 3. М.: Молодая гвардия, 1952.

7. Погодин А. Адам Мицкевич. Его жизнь и творчество. Т. 1. М., 1912.

8. Сборник материалов для истории просвевдения в России. Т. 1. СПб., 1893.

9. Сборник сведений о средних учебных заведениях Виленского учебного округа. Вильна, 1873.

10. Учебные заведения Литвы до присоединения ея к России //Журнал Министерства Народного Просвеідения. — 1862. — №

11. Шолкович С. Польская пропаганда в учебных заведениях Северо-Западного Края //Сборник статей разьясняюіцих польское дело по отношению к Западной России. — Вып. І. Вильна, 1885. С. 233-311.

12. АmЬгоіsе J. Коmisjа Еdukacji Nагоdowеj w Роlsсе. (1773-1794). Wroclaw, 1979.

13. Веаuvоіs D. Szkоlпісtwо роlskіе nа zіеmіасh Litеwsko-Ruskісh. 1803-1832. Т. 1-2. — Rzуm-Lublіп, 1991.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: