vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 13.07.2016, 12:19
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

V І І. Бег “ на выперадкі “.

На роўнай пляцоўцы альбо на вуліцы ўсе гуляючыя станавіліся на адной лініі тварам у адным напрамку. Па камандзе “Марш!” усе гуляючыя павінны былі на вялікай хуткасці бегчы да якога-небудзь прадмета: дрэва, слупа, плота, куста. Пераможца пвінен быў дабегчы і дакрануцца першым рукой да гэтага прадмета.
Ответить с цитированием
  #12  
Старый 13.07.2016, 12:19
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

V І І І. “ На барца “.

Праводзілася барацьба на якім-небудзь “мяккім” месцы: на густой траве, на палянцы, пакрытай мохам, на саломе, на сене. Два хлопцы браліся абедзвюмя рукамі за тулавы адзін другога “крыж на крыж”. Мэта была – любым прыёмам зваліць саперніка на зямлю. Пераможцай аказваўся той, хто быў наверсе.
Ответить с цитированием
  #13  
Старый 13.07.2016, 12:19
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

І Х. Пусканне “ змея”.

Рабілі “змея” так: прамавугольнік памерамі прыблізна 40х60 см рабілі з лучыны і звязвалі ніткамі. Потым па верху з двух бакоў прыклейвалі газеты ці шпалеры. Рабілі са стужак “хвост” для раўнавагі, з процілеглага боку прычэплівалі тоўстую моцную нітку, альбо аборанку даўжынёй да 50 метраў.

Запускалі “змея” такім чынам: адзін хлапец браўся за свабодны канец ніткі, другі – браў у рукі “змея”. На роўнай пляцоўцы яны разбягаліся супраць ветру. Узлёт угару “змея” залежаў ад хуткасці разбегу і ад правільнай яго канструкцыі.
Ответить с цитированием
  #14  
Старый 13.07.2016, 12:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Х. Скачкі на конях.

У час Вялікай Айчыннай вайы 1941-1945 гадоў жылі паасобку , і амаль у кожнага селяніна быў свой конь. Хлапчукі-падлеткі і дзяўчынкі ездзілі летнім часам на начлег пасвіць коней. Седзячы вярхом на кані, ехалі вечарам да месца начлега і часта арганізоўвалі скачкі на конях на вялікай хуткасці: хто першы прыедзе да месца начлега. Вельмі часта, калі было добрае надвор’е, то арганізоўвалі на конях пераадоленне канавы, рова, кар’ера. Спаборнічалі, у каго лепшы конь і хто лепшы гаспадар каня.
Ответить с цитированием
  #15  
Старый 13.07.2016, 12:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

ХІ.Падняцце цяжкасцяў.

Пасля вайны ў 1946 – 1950 гадах рабіліся смаробныя штангі. Бралі звычайны лом і з двух канцоў чапляліся жалезныя колы з сельскагаспадарчых машын рознай вагі і памераў. Звычайна вечарамі летнім часам збіраліся хлопцы-падлеткі і падымалі гэтую “штангу” да сёмага поту. Пра таямніцы сапраўднай трэніроўкі і тэхніцы практыкаванняў пад’ёма штангі ніхто з нас тады не ведаў. Тэхніка пад’ёма была зусім простай: ухапіўшы лом штангі двума рукамі, трэба было падняць яго на грудзі, а потым выпіхнуць яе ўгару над галавой любым шляхам. Часта здараліся непаразуменні: спартсмен хапаў штангу, не прытрымліваючыся цэнтру цяжару, і тады штанга ўгары перакошвалася, вяла спартсмена ўбок, колы са штангі сыпаліся на зямлю. Пападала і па нагах. Пераможцам звычайна быў той, хто падняў найбольшую вагу штангі (кожнае кола і лом былі ўзважаны на вагах у калгасе).
Ответить с цитированием
  #16  
Старый 13.07.2016, 12:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

ХІІ. Стральба з лука.

Лук рабілі з вельмі пругкай сцяблінкі ялінца, не вельмі тоўстай. Сагіналі ў дугу і нацягвалі тонкую аборанку, зробленую з пянькі. Стрэлы рабілі з роўных аднагадовых парасткаў дрэва (клёна, ясеня, дуба, вербалозы).

Спаборнічалі ў меткасці стральбы з лука. “Мішэнню” былі дрэвы, кансервавыя бляшанкі, альбо мішэнь рабілася з газеты.
Ответить с цитированием
  #17  
Старый 13.07.2016, 12:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

ХІІ. Пераадоленне “перашкод”.

Для гульні патрабавалася мець якое-небудзь кола, паверхня якога была гладкай і любых памераў. Часта гэта кола было ад якой-небудзь сельскагаспадарчай машыны. Таксама кавалак тоўстага дроту, загнутага адпаведным чынам, як паказана на малюнку:

Трымаючы такім чынам дрот за ручку, гуляючы каціў кола па пляцоўцы ці па дарозе. Гулялі летам пасля дажджу, калі на вуліцы з’яўляліся лужы, канаўкі. Спаборніцтвы заключаліся ў хуткім разгоне кола і пераадоленні канаў, лужын. Пры адсутнасці такой магчымасці рабіліся штучныя перашкоды: бугры з зямлі, кучы травы ці саломы, лажылася ўпоперак бярвенне. Лепшым лічыўся гуляючы, які з першай спробы пераадольваў перашкоду і яго кола не падала на зямлю пасля пераадолення.
Ответить с цитированием
  #18  
Старый 13.07.2016, 12:21
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

ХІV. “Пікар”.

На роўнай пляцоўцы рабіўся квадрат 100х100 см. Квадрат абводзіўся з надворнага боку лініяй, якая ўтварала круг на адлегласці 8-10 м ад старонак квадрата.

Кожны гуляючы меў палку даўжынёй каля метра. У сярэдзіну круга ставіўся “пікар” – кавалак круглай аглоблі даўжынёй 10-15см і таўшчынёй па дыяметру 4-5см. Выбіраўся вядучы, які таксама меў палку. Па сігнале ўсе гуляючыя набліжаліся да “пікара”, а вядучы павінен быў абараняць, каб не згубілі гуляючыя. Калі ўдавалася паваліць “пікара” ў квадраце, то ўсе гульцы кідалі свае палкі і ўцякалі за лінію круга. Вядучы павінен быў дагнаць якога-небудзь гуляючага і дакрануцца сваёй палкай да яго. Калі гэта ўдавалася, то гэты гуляючы станавіўся вядучым. Зноў гульня паўтаралася. Пераможца гульні не вызначаўся.
Ответить с цитированием
  #19  
Старый 13.07.2016, 12:21
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

ХV. “Рухі”(гарадкі).

Гэта гульня, на мой погляд, з’явілася на Беларусі вельмі даўно, бо правілы яе знаў мой бацька і мой дзед, і яны ў дзяцінстве гулялі ў гэту гульню. Гэта пытанне з’яўляецца спрэчным, бо ва ўсіх кніжках былога СССР “городки” называюцца “истинно русской народной игрой”. У нас яны называюцца “рухі” з націскам на “у”. Гэту назву мне па сённяшні дзень так ніхто і не растлумачыў.Правілы былі такія:

На роўнай пляцоўцы маляваўся квадрат 100х100 см.З аднаго боку адмяралася 10 крокаў і праводзілася лінія, ад якой гуляючыя павінны былі выбіваць “рухі” з квадрата палкай даўжынёй каля метра. Самі “рухі” рабіліся з круглага палена таўшчынёй 4-5см і даўжынёй да 20 см. Я памятаю толькі 5 фігур, якія мы забівалі: “Студня”, “Гармата”, “Поп”, “Салдаты”, “Пісьмо” ці яшчэ яго называлі “Канверт”.

Умовы гульні былі такія: гулялі два гуляючых, у кожнага было па дзве палкі (біты). “Рухі” ставіліся ў сярэдзіне квадрата. Па жэрабю адзін гуляючы пачынаў першым. Ён павінен быў поўнасцю выбіць усе “рухі” першай фігуры, і лічылася колькі ён затраціць на гэту фігуру палак (біт). Фігура лічылася выбітай, калі ўсе “рухі” будуць выбітымі за лініі квадрата.

Потым гэту фігуру пачынаў выбіваць другі гуляючы, і зноў лічылася, колькі ён затраціць палак (біт) на гэтую фігуру.

Пасля ставілася наступная фігура, і так паўтаралася да апошняй выбітай фігуры. Пераможца вызначаўся па найменшай колькасці затрачаных палак (біт) на выбіванне ўсіх 5-і фігур:
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: