vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Народная валеалогія

Культура харчавання

Культура харчавання з’яуляецца састаўной часткай культуры этнасу. Яна уключае шырокі змест: набор прадуктаў і стравы, якія з гэтых прадуктаў гатуюць (у тьм ліку святочныя і абрадавыя), спосабы і прыёмы прыгатавання, майстэрства асобы, якая гатуе трапезы, час і парадак іх ажыццяўлення, правілы паводзін, звязаныя з прыгатаваннем і ўжываннем ежы, прадметы хатняга начыння.

Наогул харчаванне любога чалавека павінна адпавядаць яго энергазатратам. Адказ ад пераядання — галоўнейшая умова здаровага ладу жыцця. Аб неабходнасці быць стрыманым у ежы пісалі многія выдатныя філосафы, пісьменнікі, вучоныя. Калі ўспомніць, што ў эпоху бронзы чалавек жыў у сярэднім 18 год, у канцы мінулага стагоддзя — 32, а ў наш час гэты тэрмін павялічваецца да 70 год, то вельмі магчыма, што 150 год — зусім рэальная працягласць жыцця людзей ужо ў недалёкай будучыні. I, безўмоуна, важнейшай умовай дасягнення гэтага з’яуляецца правільнае, навукова абгрунтаванае харчаванне.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць

Этнаграфічныя матэрыялы сведчаць, што для беларускай народнай кулінарыі ў XIX — пачатку XX ст. характэрны чатыры штодзённыя трапезы: снеданне (сняданак), абед, палудзень (падвячорак) і вячэра. Паказчыкам часу для кожнай трапезы было, калі сабіралася ўся сям’я або большая яе частка, у кожнай сям’і і у вёсцы. У цэлым былі: заведзеная традыцыя ("так дзяды нашы рабілі"), па-лажэнне сонца на небе, вясковы хранометр у вобразе пеўня. Час і ход трапезы значна мяняліся ў перыяд выканання палявых работ, а таксама значна адрозніваліся зімой і летам.

Акрамя свайго непасрэднага прызначэння — задавальнення патрэбнасці чалавечага арганізма ў ежы,- трапеза выконвае шэраг іншых функцый. Адна з іх – дыдактычная, якая звязана з традыцыямі народнай педагогікі. Іменна у час выканання трапезы, калі за сталом сабіраюцца ўсе члены сям’і, тут перадаецца ад старэйшага пакалення малодшаму набыты вопыт, пэўныя веды, сямейныя традыцыі, засвойваюцца нормы маралі і правілы паводзін.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Нашы продкі чатыры разы на год строга

Нашы продкі чатыры разы на год строга прытрымліваліся працяглых па часе пастоў. Найбольш працяглыя пасты былі зімой (шасцітыднёвы перад Калядамі і сямітыднёвы пост перад Вялікаднем).

Згодна народнай традыцыі, са сталоў у кожнай сяім’і ў гэты час знікае ўсё скаромнае. Ежа ўжываецца толькі посная: рыба, разнастайная гародніна, грыбы. Прыгатаваныя з гэтых прадуктаў стравы запраўляюцца льняным, канапляным маслам або алеем. Акрамя сэнсу духоўнага ачышчэння, пост адыгрываў важную ролю ў фізічным ачышчэнні арганізма чалавека, што аказвала станоўчы ўплыў на здароўе чалавека.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Чаргаванне посных і скаромных перыядаў

Чаргаванне посных і скаромных перыядаў у харчаванні самым непасрэдным чынам адбівалася на рэжыме харчавання і традыцыях самой трапезы. Свой уплыў аказвалі і разнастайныя святы, як царкоўныя (якіх было вельмі многа), так і хатнія, сямейныя (напрыклад, радзіны, вяселле).

Структура харчавання ў многім залежыць ад прадуктаў, якія пастаўляе мясцовая гаспадарка. Можна нават гаварыць аб сувязі і залежнасці культуры харчавання этнасу з гаспадарча-культурным тыпам. Паколькі аснову гаспадаркі беларусаў састаўляла земляробства ў спалучэнні з жывёлагадоўляй, то асноўнымі прадуктамі харчавання былі мука, крупы, гародніна, малако і малочныя прадукты. Дапаўненнем да асноўных заняткаў былі дапаможныя заняткі і промыслы: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне і пчалярства. Таму прадукты, атрыманыя ў выніку заняцця гэтымі промысламі, таксама шырока ўжываліся ў народным харчаванні.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Структурны аналіз страў беларускай народнай кулінарыі

Структурны аналіз страў беларускай народнай кулінарыі XIX пачатку XX ст. дазваляе зрабіць выснову, што большасць іх састаўлялі стравы расліннага паходжання, якія атрыманы ў земляробстве –– мучныя, крупяныя, гароднінныя.

Важным элементам традыцыйнай культуры харчавання з’яўляюцца спосабы і прыёмы прыгатавання. Яны найбольш ярка адлюстроўваюць этнічныя асаблівасці ў галіне народнай кулінарыі. Сярод асноўных спосабаў і прыёмаў прыгатавання ежы найбольш вядомы варка, пячэнне, тушэнне, тамленне. Для традыцыйных прыёмаў беларускай народнай кулінарыі XIX — пачатку XX ст. найбольш характэрны варка і запяканне. Большасць прадуктаў расліннага паходжання (мука, крупы, гародніна) гатаваліся іменна з дапамогай варкі, а таксама з выкарыстаннем змешвання, спалучэння аднаго віду прадуктаў з другім. Прадукты жывёлагадоўлі (мяса, каўбасы) пераважна запякаліся або тушыліся. Этнаграфічныя матэрыялы XIX ст. дазваляюць вылучыць некалькі груп прадуктаў, якія выконвалі пэўную ролю ў час прыгатавання страў і якія надалі беларускай народнай кулінарыі адметную асаблівасць. Гэта прываркі, закалоты, волагі, закрасы і прысмакі.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 14:57
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Нацыянальная спецыфіка

Нацыянальная спецыфіка ў галіне тэхналогіі прыгатавання большасці традыцыйных страў заключаецца ў тым, што вельмі часта з якога-небудзь аднаго вельмі звычайнага і простага прадукта (жытняй мукі, аўса, бульбы, свінога мяса) пры складанай, адносна працяглай і, як правіла, камбінаванай (халоднай і цёплай) апрацоўцы атрымліваецца вялікае мноства смачных страў. Класічны прыклад — бульба, калі шляхам выкарыстання многіх аперацый беларуская кулінарыя ведае з яе некалькі дзесяткаў страў. У якасці прыкладу можна таксама прывесці тэхналогію прыгатавання саладухі, якая гатуецца з жытняй мукі з выкарыстаннем шматлікіх аперацый (закісанне, саладжэнне, заварванне, ахалоджванне і г.д.).
Акрамя таго, народны вопыт валодаў такімі складанымі працэсамі апрацоўкі зерня, вотруб’я або мукі, як закісанне, саладжэнне, ферментацыя і інш., зразумела, што ў выніку гэтых біяхімічных працэсаў простыя прадукты набываюць больш складаны састаў, прыгатаваныя з іх стравы вельмі пажыўныя і добра засвойваюцца. Так, напрыклад, такі просты прадукт, як авёс, у выніку шматлікіх аперацый ператвараўся ў аўсяны кісель, які валодаў высокімі смакавымі і пажыўнымі якасцямі і быў вельмі карыснай стравай для чалавечага арганізма з пункту гледжання сучаснай навукі аб харчаванні.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 14:57
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Большасць страў

Большасць страў у XIX — пачатку XX стст. гатавалася ў печы, канструкцыя якой давала магчымасць не толькі варыць іх на агні перад полымем, але і выкарыстоўваць "пячны дух": пасля таго, як печ выпальвалася, страву ў закрытым посудзе ставілі на сярэдзіну печы ў жар. Такім спосабам варыліся многія першыя стравы ("капуста", супы), другія (тушаная бульба, бабка) ці нават трэція (адвары, кісялі).
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 13.07.2016, 14:57
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Здароўе чалавека

Здароўе чалавека, яго фізічны стан у многім залежалі ад правільнага і разумнага харчавання. Таму на працягу стагоддзяў выпрацаваліся пэўныя этнічныя прыёмы, у аснове якіх ляжаць рацыянальныя адносіны і клопаты аб фізічным развіцці роду, сям’і, этнасу.

Такім чынам, традыцыі народнага харчавання беларусаў дазваляюць зрабіць выснову, што ў іх аснове ляжалі рацыянальныя спосабы і правілы, асноўным сэнсам якіх было выхаванне фізічна здаровай асобы, здольнай стварыць моцную сям’ю і прадоўжыць свой род.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: