vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Отдых и развлечения в Украине

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 12.07.2016, 14:00
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Фармальнае апісанне ўласцівасцяў і структурных элементаў

Пад мадэллю мы будзем разумець фармальнае апісанне ўласцівасцяў і структурных элементаў, якія істотныя для мэтаў даследавання праблемы. Сістэмная мадэль аб’екта –– гэта анталагічны аспект даследавання, які дазваляе сфарміраваць найбольш агульныя ўяўленні аб ім.

Пад структурай большасць навукоўцаў разумеюць адносна ўстойлівы спосаб сувязі падсістэм і элементаў, які дазваляе зберагаць цэласнасць самой сістэмы пры розных яе змяненнях. Структура фіксуе стан сістэмы на канкрэтны момант.

Абапіраючыся на метадалогію сістэмнага падыхода, як агульна навуко-вую і прыймальную для даследвання любога сістэмнага аб’екта, аўтары правялі аналіз аб’екта «традыцыйная фізічная культура» і выдзелілі найбольш значныя і характэрныя элементы структуры, якія фіксуюцца ва ўсіх перыядах функцыя-навання традыцыйнага грамадства.
Ответить с цитированием
  #12  
Старый 12.07.2016, 14:00
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Традыцыйная фізічная культура беларусаў

Вынікі гэтага аналізу мы прыводзім ніжей. На нашу думку, традыцыйная фізічная культура беларусаў уключае ў сябе наступныя асноўныя падсістэмы.

І.Агульная (бытавая) фізічная культура.

ІI. Прыкладная фізічная культура.

ІІІ. Лячэбная фізічная культура

ІV. Матэрыяльная база традыцыйнай фізічнай культуры

V. Сацыяльныя інстытуты сферы фізічнай культуры.

VІ. Духоўныя каштоўнасці фізічнай культуры.
Ответить с цитированием
  #13  
Старый 12.07.2016, 14:04
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Віді традыцыйнай фізічнай культуры

Першыя тры падсістэмы суадн відамі традыцыйнай фізічнай культуры осяцца з відамі традыцыйнай фізічнай культуры. Наступныя дзве –– забяспечваюць функцыянаванне традыцыйнай фізічнай культуры ў цэлым. Апошняя вызначае каштоўнасны аспект фізічнай культуры як сацыяльна-арыентаванай з’явы, што надае мэтанакіраванасць усёй сістэме традыцыйнай фізічнай культуры, спрыяе выяўленню чалавекам сваіх радавых якасцяў.

Для ўдакладнення структуры мы даем апісанне падсістэм і пералічаем іх асноўныя элеметы. Кожны элемент сістэмы можа быць вымераны не толькі мерай той падсістэмы, у якую ён уваходзіць, але і мерай больш высокіх узроў-няў, і, у канечным ліку, мерай традыцыйнай культуры як целага. Таму канкрэт-на ў выпадку нашага даследавання катэгорыя “традыцыйная культура” выкон-вае метадалагічную функцыю.
Ответить с цитированием
  #14  
Старый 12.07.2016, 14:04
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Агульная фізічная культура

Агульная (бытавая) фізічная культура. Гэта падсістэма уключае на-ступныя элементы: бытавыя фізічныя навыкі (працоўныя рухі, паляванне, гуль-ні, танцы), сямейнае фізічнае выхаванне, фізічная рэкрэацыя (аздараўленне, адпачынак). Галоўная функцыя гэтай падсістэмы –– фарміраванне агульнай фізічнай культуры чалавека адпаведна ўяўленням грамадства ці сацыяльнай групы. У той жа час агульная (бытавая) ТФК выконвала выхаваўчую, рэкрыя-тыўную, аздараўленчую функцыі.

Чалавек традыцыйнага грамадства атрымліваў значна большыя, параў-нальна з нашым часам, фізічныя нагрузкі. Валоданне верхавой яздой, паляван-не, неабходнасць шмат перасоўвацца пешкі, фізічная праца –– усё гэта патра-бавала рухальнай актыўнасці, значных фізічных намаганняў нават ад прывеле-гіяванага класа ці саслоўя.
Ответить с цитированием
  #15  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Агульная фізічная падрыхтоўка

Агульная фізічная падрыхтоўка вялася з улікам узросту, пола, сацыяль-нага становішча асобы і мясцовых (рэгіянальных) асаблівасцяў жыццядзейнасці сацыяльнай групы. Носьбітамі і транслятарамі агульнай традыцыйнай фізічнай культуры былі ў першую чаргу бацькі, радня, сваякі, потым найманыя выха-вальнікі.

Прыкладная фізічная культура. Падсістэма гэтага віда фізічнай куль-туры складаецца з элементаў спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі, якія як тра-дыцыя перадаваліся ў межах сям’і ці ў працэсе навучання вопытным староннім прафесіяналам. Галоўная функцыя –– сацыялізацыі асобы.
Ответить с цитированием
  #16  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Наступныя элементы

У межах гэтай падсістэмы мы вызначаем наступныя элементы:

– прафесійна-ўжытковая фізічная культура –– фізічная падрыхтоўка, звязаная з выкананнем той ці іншай прафесійнай дзейнасці. У сялян гэта звя-зана з земляробчай працай, промысламі ці асобнымі відамі рамяства. У гара-джан ––падрыхтоўка рамесніка па пэўнай спецыяльнасці;

– ваенна-прафесійная фізічная культура
скарыстоўвалася ў сістэме падрыхтоўкі войск. Мела дачыненне да рыцарства, шляхты, панцырных баяр, казакаў. У многіх шляхецкіх радах з’яўлялася элементам бытавой культуры;

– ваенна-ўжытковая фізічная культура ––ваенна-фізічная падрыхтоўка сацыяльных груп сялян і гараджан, якія, па меры неабходнасці, прыцягваліся да выканання вайсковых абавязкаў: сяляне-слугі, выбранцы, гарадское апалчэнне.
Ответить с цитированием
  #17  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Лячэбная фізічная культура

Лячэбная фізічная культура. Гэты від фізічнай культуры звязаны з вы-карыстаннем пэўных фізічных практыкаванняў для лячэння захворванняў чала-века. ЛФК традыцыйнай культуры ўключае не толькі элементы, звязаныя з фі-зічнымі практыкаваннямі, але і магічна-сакральныя сродкі, што з’яўляецца нормай, адпаведна ўяўленням тагачаснага грамадства. Гэта падсістэма трады-цыйнай фізічнай культуры беларусаў фіксуецца навукоўцамі, у першую чаргу, ў сістэме сялянскай традыцыйнай фізічнай культуры [2 ]. Пачынаючы з XVI ст., такі элемент ЛФК як масаж шырока выкарыстоўваецца і ў асяроддзі гараджан [6, 73 ].

Матэрыяльна база фізічнай культуры. Складалася з пабудоў, прыла-даў і прыстасаванняў, якія выкарыстоўваліся ў працэсе фізічнага выхавання, прафесійнай падрыхтоўкі, гульняў, турніраў, баўлення вольнага часу. Гэта: пласкасныя пабудовы накшталт карузэлі, пляца для правядзення рыцарскіх турніраў, стрэльбішчы для падрыхтоўцы гарадскога апалчэння; спецыяльныя пароды верхавых коней, якія заводзіліся з мэтаю спецыяльнага выкарыстання (удзел у скачках, паляванні); спецыяльнае (турнірнае ці вучэбнае) узбраенне; матэрыяльныя атрыбуты і прыстасаванні для гульняў (мяч, кіі, каменчыкі і т.д.).
Ответить с цитированием
  #18  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сацыяльныя інстытуты фізічнай культуры

Сацыяльныя інстытуты фізічнай культуры. Дзяржаўныя і грамад-скія –– арганізацыі і спецыялісты, якія кіравалі і ўдзельнічалі ў працэсах звязаных з функцыянаванням традыцыйнай фізічнай культуры як сістэмы. Спецыялісты, якія праводзілі ваенна-прафесійную падрыхтоўку (ротмістры), ваенна-ўжытковую падрыхтоўку гараджан (найманыя прафесійныя ваенныя), дамашнія выхавацелі дзяцей шляхты. Юрыдычныя нормы, зафіксаваныя ў прывілеях і Статутах, грамадская думка.
Ответить с цитированием
  #19  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Духоўныя каштоўнасці традыцыйнай фізічнай культуры

Духоўныя каштоўнасці традыцыйнай фізічнай культуры. Гэтая падсістэма ўключае ў сябе этычныя і эстэтычныя элементы традыцыйнай фізічнай культуры. Рыцарскі этыкет. Уяўленні розных слаёў традыцыйнага грамадства аб фізічнай прыгажосці асобы, выкарыстанне ідыялагем сілы, здароўя, вайсковых якасцяў у мастацкіх і публіцыстычных творах.

Традыцыйная фізічная культура таго ці іншага гістарычнага перыяду, класа ці сацыяльнай групы ёсць канкрэтны спосаб існавання сістэмных адносін у адзінстве агульнага і спецыфічнага, неабходнага і выпадковага.

Функцыянаванне сістэмы традыцыйнай фізічнай культуры мы апішам праз паняцці «мэта», «асяроддзе», «функцыя», «дынаміка». Галоўныя фактары, якія детэрмінуюць паводзіны фізічнай культуры як сістэмы, — мэтавае пры-значэнне, задачы і ўмовы функцыянавання.
Ответить с цитированием
  #20  
Старый 12.07.2016, 14:05
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Традыцыйна фізічнай культуры

Асяроддзем традыцыйнай фізічнай культуры ў шырокім сэнсе гэтага паняцця з’яўляецца культура традыцыйнага грамадства, а асобных падсістэм фізічнай культуры сама традыцыйная фізічная культура.

Асноўныя функцыі фізічнай культуры, у цэлым, абумоўлены прасторава-часавымі параметрамі сацыяльнай формы руху. У аспекце сацыяльнай прас-торы ТФК выконвае наступныя асноўныя функцыі: агульнага фізічнага развіц-ця; фарміравання прафесійна-прыкладных навыкаў і ўменняў, звязаных з пра-цоўнай ці прафесійнай дзейнасцю; канцэтрацыі і перадачы вопыту папярэдніх пакаленняў.

Разглядаючы фізічную культуру ў аспекце сацыяльнага часу, мы вызна-чаем функцыю збераження і трансляцыі каштоўнасцяў фізічнай культуры, а таксама аднаўлення фізічнай культуры адпаведна патрэбам кожнага этапа развіця грамадства.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: