vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 17:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Шляхецкая шабля

Сярод старашляхецкай зброі Польшчы

Сярод старашляхецкай зброі Польшчы (Кароны), Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай шабля займала выключнае месца. Гэты прызначаны для сячэння від халоднай зброі пераўтварыўся ў знакавую, культавую рэч, сімвал пануючага шляхецкага саслоўя, яго ментальнасці, этасу, улады, культуры.

Разам з правам мець асабісты герб нашэнне шаблі з’яўлялася выключнай прывілеяй шляхты (хаця, трэба адзначыць, каралеўскі дазвол насіць шаблю мелі мяшчане некаторых гарадоў Кароны і Літвы — у прыватнасці Вільні). Шаблю з гонарам насілі ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя: ад вышэйшых асобаў дзяржавы — да “шарачковых” шляхцічаў; яна побач з найбольш дарагімі радавымі рэліквіямі пераходзіла ў спадчыну па мужчынскай лініі; у хаце яна вісела звычайна над ложкам гаспадара. Яна амаль заўсёды прысутнічае на тагачасных парадных партрэтах магнатаў, каралёў.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 17:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Аб вялікім значэнні шаблі ў светапогляднай сістэме шляхты

Аб вялікім значэнні шаблі ў светапогляднай сістэме шляхты, сарматызме сведчыць яе ўваходжанне ў каталіцкі рытуал і ўзнікненне такіх спецыфічных звычаяў, як выманне шаблі да паловы з ножнаў перад Евангеллем падчас службы ці праслухоўванне імшы ў поўным узбраенні з узнятай шабляй. Пры пахаванні знакамітага нябожчыка, які, на думку грамадскасці, не адпавядаў паняццям гонару, годнасці, разам з сімваламі улады, пячаткай ламалі і яго зброю. Шабля патрапіла і ў “зніжаную”, традыцыйна-бытавую сферу культуры — драўляная шабля была атрыбутам абрадавай вопраткі шкалярскага рытуалу пуеры (пухеры), які праводзіўся напярэдадні Вялікадня. Увогуле, вялікае культурна-сімвалічнае значэнне шаблі для шляхты звязана з тым, што яна ўвасабляла ваенную справу і асабістую свабоду і недатыкальнасць — асноўныя пастулаты шляхецкага менталітэту.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 17:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Традыцыйная шляхецкая — крывая шабля

Традыцыйная шляхецкая — крывая шабля прыйшла на гэтыя землі з усходу і поўдня. У XVI-XVII ст. у Цэнтральнай Еўропе сярод паясной зброі меч паступова страціў сваю дамінантную ролю, на першае месца выйшла шпага і , адначасова, пачалося павелічэнне ўдзельнай вагі шаблі. Менавіта апошні від зброі выдатна “прыжыўся” ў Кароне, зрабіўшыся тут пануючым.

Магчыма, прыярытэт шаблі тлумачыцца сімбіёзам культурна-гістарычнага і функцыянальнага фактараў. Да першага належыць параўнальна шчыльныя кантакты з народамі, дзе крывая шабля — асноўны від зброі (колішнія сустрэчы з мангола-татарамі), і досыць ранняе прыняцце шаблі на ўзбраенне (пра гэтую зброю у старажытнай Польшчы піша яшчэ Я. Длугаш). Разам з гэтым, тэхніка бою шаблі — зброі, якой сякуць —стаіць бліжэй да тэхнікі валодання мячом, чым да новай і складанай практыкі валодання зброяй, якая коліць, — шпагі. Паказальна, што перавагу шаблі у той час бачылі ў тым, што яна, у адрозненні ад мяча ці шпагі, лепей бароніць галаву, г.зн. прыярытэты зброі вызначаліся тэхнікай зброі, што сячэ. Характар бытавання гэтых двух відаў халоднай зброі таксама быў розным — шпага змянялася: з’явілася і ўдасканальвалася гарда, узмацняўся дэкаратыўна-мастацкі бок, у той час як шляхецкая шабля ў сваім найбольш пашыраным тыпе недалёка адыйшла ад сваіх простых першапачатковых формаў.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 17:06
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сярод халоднай паясной зброі

Сярод халоднай паясной зброі, што ўжывалася ў вайсковай справе, — гэта меч, корд, палаш — шабля была найбольш папулярнай. Яна была асноўнай пабытовай зброяй шляхціча (ён мог насіць яшчэ абух (надзяк, чэкан)), ад яе надзейнасці залежыла жыццё гаспадара ў тую бурлівую эпоху. Клінкі найлепшых шабляў рабіліся з адборнай сталі ці “дзівіру” — жалезных дротаў, раскалёных на агні і пракаваных кувалдай; простая, масавая шабля рабілася з жалеза, прычым асноўная маса зброі была мясцовага вырабу з тутэйшай сыравіны; імпартовыя шаблі каштавалі звычайна досыць дорага.

У Кароне, Рэчы Паспалітай вырабляліся розныя тыпы шабляў са сваімі назвамі. Адна з першых, шырока распаўсюджаных, шабля XVI ст. з кузняў вышынскіх у Кароне; як адзначаюць сучаснікі, яна была высокай якасці — магла гнуцца амаль да рукаяткі . З XVIII ст. з’явіўся новы варыянт масавай шаблі-сташоўка (ад Сташава сандамірскага). На фабрыках сандамірскіх і кракаўскіх выраблялася аўгустоўка; атрымала распаўсюджванне жыгмунтоўка (дзве гэтыя шаблі, па сведчаннях сучаснікаў, маглі без шкоды для сябе рубіць жалезныя цвікі); карысталася попытам і батораўка. Асабліва цаніліся ільвоўскія парадныя шаблі XVII-XVIII ст., зробленыя ільвоўскімі армянамі. Пералічаныя тыпы шабель З. Глогер называе лепшымі сярод мясцовых.

Вялікай павагай, як і ва ўсім свеце, карысталася “дзямешка” — турэцкая шабля з дамаскай сталі , на якой звычайна былі цытаты з Карана. Найбольш крывая шабля называлася серпентына, яна ўжывалася звычайна ў паядынках. Ніколі не выкарыстоўвалася ў баі і вельмі рэдка ўжывалася ў паядынках парадная карабэла — імпартаваная з-пад Багдаду ці мясцовай вытворчасці.

Гэта была лёгкая, вузкая зброя з багата аздобленай рукаяццю –– з агату, аметысту, замацаваная залатымі цвікамі. Карабэла досыць часта сустракаецца на парадных магнацкіх партрэтах. Увогуле, багата аздобленая шабля з”яўлялася істотнай часткай урачыстага падарунка: так,у 1695 г. Кароль Ян Сабескі падараваў у дзень шлюбу дачкі свайму зяцю Максіміліану Эмануілу сярод іншых каштоўных рэчаў і шаблю, залатую рукаяць якой упрыгожвалі перліны, з залатымі ножнамі з алмазамі, рубінамі, сапфірамі.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Асноўны тып старашляхецкай шаблі

Асноўны тып старашляхецкай шаблі — гэта простая, “чорная” шабля. Гэта самая масавая, баявая, “працоўная” шабля сярэдне — і малазаможнага шляхціча. Яе рысы — прастата формы і функцыянальнасць, што тлумачыцца практычнымі фактарамі: сістэматычным, асабліва з XVIII ст., ужываннем і прымальным коштам. Тыпалагічна блізкая ёй шабля венгерская. “Чорная” — гэта крывая шабля з крыху дугападобным перакрыжаваннем — крыжам (у парадных шабляў ён звычайна прамы) даўжыней да 6 дзюймаў, абавязкова гранёным, з малой скобачкай, куды ўваходзіў вялікі палец. Рукаяць завяршалася звычайным наканечнікам. Ножны рэдка рабіліся з якаснай бараньей скуры , “куршу”, дрэва, абцягнутага скурай, а былі “яшчуровыя”, нават са скуры вугра. Зробленыя на іспанскі манер сташоўкі ўжо вузкія, лёгкія, як адзначае Е. Кітовіч, яны добра падыходзілі для абароны і адбіцця нечаканага нападу.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шаблі іншага тыпу

Шаблі іншага тыпу — пераважна паядынкавыя, парадныя, сацыяльна-элітныя. Паступова ў іх з’явілася гарда — “фурдымент”, якая складалася з жалезных прутоў і бляшкі ў сярэдзіне шырыной з далонь, што дугападобна ахоплівала рукаятку. Крыж павялічыўся і гэта патрабавала больш шырокіх ножнаў, якія з часам пачалі ўжывацца і для шабель без “фурдыментаў”. Як пісаў Е. Кітовіч, гэтую моду на шырокія ножны ўвялі “ліцвіны”. Шаблі з вялікімі крыжамі і шырокімі ножнамі насілі звычайна тыя, хто знаходзіўся пры шляхецкім маёнтку, палацы. Парадныя, магнацкія шаблі з простымі прямымі крыжамі існавалі як даніна традыцыі таксама працяглы час.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шаблі маглі мець надпісы

Шаблі маглі мець надпісы — рэлігійнага зместу, імёны ўласнікаў, прыслоўі, расповяды пра тое, якім чынам і ад каго шабля патрапіла да цяперашняга гаспадара; на іх маглі быць размешчаны партрэты каралёў (адсюль іх назвы), даты, вензялі, сімволіка. Шаблі ўсіх відаў насілі, падвязвалі дваяка. Найбольш пашыраны, старажытны спосаб —на левым баку, калі крыж знаходзіўся на ўзроўні пояса, а ножны трымаліся на раменных паясах ці цясьмах са шнура — залатых, срэбных ці ўпрыгожаных гэтымі металамі.

Паясы ці цясьмы абдымалі левы бок і зыходзіліся ў вузел ззаду над поясам па цэнтру цела. Пазней прышоў іншы спосаб павязвання, калі шабля вісела над каленам і пры хадзе яе трэба было трымаць за крыж ці несьці пад пахай, повязь пры гэтым блыталася. Гэта было нязручна і таму дадзеная мода праіснавала ў XVIII ст. гадоў 5-6. З цягам часу паяскі заможныя шляхцічы пачалі рабіць са срэбных, залатых цесьмаў.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Валоданне шабляй

Валоданне шабляй было пастаўлена ў Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Пісьменнік XVIII ст.Ф. Язерскі піша аб здаўна існуючым у краі “мастацтве” фехтавання. Да яго далучаліся ўжо “студэнты” іезуіцкіх і піярскіх навучальных устаноў, дзе адной з найпапулярнейшых забаў былі “пальцаты” —паядынкі на спецыяльных кіях, прычым яны мелі месца і ў асяроддзі прафесарскай моладзі. Біліся да страты апошніх сілаў, прычым валодалі гэтай прыладай так спрытна, што паразіць праціўніка ў твар, галаву, бок было, як сведчаць сучаснікі, досыць складана. Пальцаты былі ў шырокім ужытку нават у сценах навучальнай установы паміж лекцыямі, і той, хто не смеў уступіць у паядынак, ганьбіўся ўсімі навучэнцамі. Аб характару дзеяння зброі даюць уяўленні тыповыя тагачасныя шабельныя пашкоджванні: адсечаныя рукі, рассечаныя твары, параненыя галовы.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Аб этнаспецыфічных прыёмах валодання шабляй

Аб этнаспецыфічных прыёмах валодання шабляй піша Ф. Язерскі: ”Венгр сячэ наводліў, масквіцін зверху, турак да сябе, паляк накрыж маша сваёй шабляй”. Сапраўды, тагачасная тэхніка шабельнага бою шляхціца грунтавалася на рубцы накрыж. Яе спецыфіку складалі таксама такія прыёмы, як смяротны удар наўскось, “млынок”. Асабліва выразны удар, тэхнічны прыём атрымліваў імя свайго аўтара. Дарэчы меч, рапіра, шабля таксама маглі мець свае ўласныя імёны. Праявай вытанчанага тэхнічнага майстэрства было абсекчы праціўніку вуха ці нос –– гэта служыла прадметам гонару, пахвальбы.

Існаваў баявы маральны кодэкс — з’яўленне крыві ў аднаго з праціўнікаў стрымлівала другога. Было нямала майстроў, у руках якіх шабля пераўтваралася ў страшэнную зброю: у крыніцах нагадваецца пра разрубленых наўскось, ад пляча, людзей. У асноўным гэта адбывалася пад час ваенных дзеянняў. У бойках паміж шляхцічамі высокі ўзровень валодання зброяй прыводзіў у асноўным да ранаў — самай сур’ёзнай і адметнай была адсечаная рука, што пачало кідацца ў вочы сучаснікам у бурным XVIII ст. Шабля шырока выкарыстоўвалася пры паядынках, але ў XVIII ст. яе пачаў выцясняць пісталет, што ўспрымалася тады як паказчык фізічна-валявога заняпаду моладзі.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 12.07.2016, 17:07
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шляхецкая шабля

Шляхецкая шабля была адначасова як вайсковым, так і бытавым відам зброі, што вынікае са спецыфікі становішча шляхецкага саслоўя. Гэта выклікала даволі раннюю яе стандартызацыю і функцыялізацыю, што адпавядала аналагічным працэсам у Еўропе, дзе ў ХІХ ст. скончылася эпоха індывідуальных відаў паясной халоднай зброі. Яе месца занялі дакладна тыпізаваныя формы армейскай, дзяржаўнай зброі, у тым ліку і шаблі.

Літаратура:

1. Jędrzej Kitowicz. Opis obyczajów za panowania Augusta 111. Warszawa.1985.

2. Zygmunt Gioger. Encyklopedia staropolska.T. 1-4.Warszawa. 1978.

3. J. Chrościcki.Pompa funebrus. Z dziej kultury staropolskiej. Warszawa. 1974.

4. Peterson, H.L. Encyclopedy of Forearms. London — New York. 1964.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: