vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 17:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Традыцыйнае паляўніцтва (традиционная охота)

Традыцыйна сістэма фізічнага выхавання

У традыцыйнай сістэме фізічнага выхавання не было строга акрэсленага і регламентаванага комплексу практыкаванняў, якія прымяняюцца зараз у разгалінаванай сістэме фізічнай культуры. Фізічнае выхаванне было натуральным, з’яўляючыся арганічнай часткай гаспадарча-бытавога ўкладу, паўсядзённых заняткаў, гульняў, забаў, абрадаў, рытуальных дзействаў. Найбольш ярка яно ўвасобілася ў паляўніцтве і звералоўстве, якія ў сярэднявеччы адыгрывалі істотную ролю ў жыцці і гаспадарцы беларускага насельніцтва.

Паляванне — гэта натуральнае ўвасабленне барацьбы ў прыродзе, барацьбы за сваё існаванне, дзе перамогу атрымлівае больш дужы і больш прыстасаваны да наяўных умоў экалагічнага асяроддзя. Паляванне –– бадай самы старажытны занятак, які вывеў чалавека ў людзі. Дзякуючы яму чалавек стаў уладаром жывёльнага царства, гразой для любого драпежніка.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 17:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Паляванне

Паляванне дало магутны штуршок духоўнай культуры, першабытнай рэлігіі з яе татэмнымі культамі і светаўяўленнямі, праз якія прайшлі амаль усе народы, і той першабытнай магіі, якая канцэнтравала і развівала сілу чалавечага духу, яго волю, здольнасць псіхааналізу і самагіпнозу. Перш чым адправіцца на паляванне нашы продкі вывучалі павадкі звера, практыкаваліся ў трапнасці і сіле ўдара, кружыліся, як зачараваныя, да самазабыцця ў дзікім танцы вакол выявы буйнога драпежніка ( мядзведзя, зубра, тура), спрабуючы на ім свае здольнасці і адвагу, даводзіліся асобныя фізічныя дзействы да аўтаматызма, выпрацоўваючы сістэму ўмоўных рэфлексаў і стэрыятыпаў.

Паляванне садзейнічала асэнсаванню чалавекам свайго месца ў прыродзе, самасцвярджэнню, фізічнай закалцы, развіццю спрытнасці, смекалкі, адвагі. У час палявання на буйнога звера чалавек бывае пастаўлены ў памежную сітуацыю ( між жыццём і смерцю) і вымушаны рызыкаваць, разлічваючы на ўласныя сілы і міласць лёсу. У час палявання правяраліся не толькі фізічная сіла, але і характар, асабістыя маральныя якасці чалавека: кемлівасць, узважанасць, хуткасць рэакцыі, калектывізм, смеласць. Менавіта самыя спрытныя і ўдачлівыя паляўнічыя карысталіся найбольшай пашанай і аўтарытэтам у грамадзе. Нарэшце паляўніцтва і звералоўства садзейнічалі ўдасканаленню прылад працы і зброі. Яны ж вельмі паспрыялі адамашніванню дзікіх жывёл, даўшы пачатак жывёлагадоўлі.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 17:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларусь здаўна славілася шчодрым багаццем паляўнічай фауны

Беларусь здаўна славілася шчодрым багаццем паляўнічай фауны. “Дзікага звера,- пісаў у ХУІ ст. вядомы храніст Мацей Мяхоўскі,- тут болей, чым ва ўсім хрысціянскім свеце”. Ён называў сярод іншых дзікіх звяроў лясных быкоў, буйвалаў ( пад першым падразумеваліся зубры, пад буйваламі –– еўрапейскія туры, вельмі падобныя да буйвалаў шырокім размахам рагоў), аленяў, дзікіх коней, або тарпанаў, вепраў, мядзведзяў, куніц. Апошні тур быў забіты ў 1627 г., да сярэдзіны XVIII ст. зніклі лясныя коні ( кажуць, што яны нядаўна зноў з’явіліся ў лясах Чарнобыльскай зоны, але гэта ўжо іншая парода адзічэлых свойскіх коней); у пачатку ХІХ ст. зніклі высакародныя алені. Калісьці ў лясах Беларусі вадзіліся собаль, расамаха, чорны заяц (выяву яго мы бачым на гербе Копысі) і нават лясны дзікі кот.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 17:22
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сярэднявеччы

У сярэднявеччы, калі не было агнястрэльнай зброі, ад паляўнічага патрабавалася асобая вывучка, бясстрашнасць і фізічная сіла. Якраз для рыцараў, княжацкіх дружыннікаў паляванне на буйнога звера было сапраўднай школай ваеннай выучкі і фізічнай загартоўкі. Апантаным паляўнічым і лоўчым быў Уладзімір Манамах, які ўласнымі рукамі лавіў у пушчах і трыножыў дзікіх коней. Шмат спрыту і смеласці патрабавалася, каб утаймаваць ці аб’ездзіць дзікую жывёліну. Яшчэ больш фізічных сіл, спрыту і рызыкі патрабавала паляванне на тура, зубра, лася, мядзведзя. Той жа Уладзімір Манамах не раз рызыкаваў сваім жыццём; у сваім “Павучэнні” ён піша: “Два туры падымалі мяне на рогі разам з канём, алень адзін мяне бадаў, два лосі –– адзін нагамі таптаў, другі –– рагамі бадаў.

Вепр у мяне з бядра меч сарваў, мядзведзь мне на калене падклад укусіў, люты звер скочыў ка мне на бёдры і разам з канём паваліў, ды бог збярог мяне” [1,162-163]. Знакамітым паляўнічым і звераловам (а паляванне ў той час часцей называлі лавецтвам ці ловамі) быў Якаў Палачанін, што праславіўся ў бітве на рацэ Нява (1240) разам з Аляксандрам Яраславічам (Неўскім) [2,82]. Ён быў вялікі аматар палявання з сакаламі — гэты від паляўніцтва быў выключнай прывілегіяй магнатаў і захаваўся ў Беларусі да ХІХ ст. Апантанымі паляўнічымі былі вялікі князь Ягайла, які бадай большую частку жыцця правёў у лясных пушчах, і Карл Радзівіл, больш вядомы пад псеўданімам Пане Каханку.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вайны з Тэўтонскім ордэнам

Рыхтуючыся да зацяжнай вайны з Тэўтонскім ордэнам, Ягайла і Вітаўт з рыцарскімі атрадамі і шматлікай чэляддзю восенню 1409 г. выехалі ў Белавежскую пушчу і аж да вясны палявалі на зуброў, тураў, кабаноў, ласёў; людзі разбіралі сотні туш забітай дзічіны, вэндзілі мяса і сала, складвалі ў бочкі, назапашваючы правіянт для шматлікага войска. Паляванне чаргавалася з рыцарскімі турнірамі і невядома там ці тут патрабавалася больш доблесці і адвагі, адно несумненна: перамагаў больш дужы і кемлівы. Вобразныя карціны палявання, жыцця палясоўшчыкаў і беларускага люду наогул з дакументальнай даставернасцю падаў у сваёй “Песні пра зубра” Мікола Гусоўскі.

Змалку ад бацкі вычыўся ў бясконцых абходах

Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула,

І спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах

Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцей гэтах

Не напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.

Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжку,

Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!

Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку

Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык! [3,63].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Агнястрэльная зброя

Асноўнымі прыладамі паляўнічага ў той час былі не агнястрэльная зброя, а кап’ё (дзіда), сякера, нож, меч, шабля, кісцень, рагаціна. Бывалыя паляўнічыя выходзілі на мядзведзя з адной рагацінай і, як правіла, аказваліся пераможцамі. Да XVIII ст. (а ў многіх выпадках і пазней) шырока ўжываўся лук са стрэламі; для палявання на пушных вяроў выкарыстоўваліся стрэлы з тупым канцом (каб не пашкодзіць футру). З ХІІ ст. з’явіўся арбалет, убойная сіла якога павялічвалася да 150-200 м. Але найбольш ужывальнымі была ўсё ж зброя блізкага бою, а таксама розныя самаловы-пасткі, ці, як іх інакш называлі, жалезы (ці зялезы), петлі (сілы), сеткі, ступіцы, ваўкоўні, лоўчыя ямы, загароды. Расстаўленыя на звярыных сцежках і адпаведным чынам замаскіраваныя, яны не заўсёды былі небяспечны і для выпадковых наведвальнікаў лесу.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Распаўсюджанне стрэльбы

Распаўсюджанне стрэльбы не толькі парушала звыклі баланс у прыродзе, вяло да драпежніцкага знішчэння дзікай фауны, але і карэнным чынам мяняла грамадскія прыярытэты, сэнс палявання як рыцарскага спаборніцтва, фізічнай закалкі. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г. сурова караў за ўваход у чужыя ўладанні са стрэльбай і ўстанаўліваў штрафы за забітага звера (гл. адпаведны раздел “Аб пушчах, аб ловах”) [4,269,270,424]. Самы вялікі штраф –– 12 рублёў грошай –– прызначаўся за забітага зубра, затым ішлі лось, алень, лань –– 6 рублёў грошай –– столькі ж, як і за разбуранае сакалінае гняздо, штраф за мядзведзя, як і за рысь, дзікага каня быў устаноўлены ў памеры ўсяго тры рублі, дзікі кабан каштаваў 1 рубель, толькі забіты воўк, як ва ўсе часы, не абкладваўся штрафам.

Аднак і ў век агнястрэльнай зброі паляўніцтва (тым болей звералоўства) не згубіла свой грамадскі імідж, застаючыся, хаця і не такім “рыцарскім”, патрабуючым асабістай адвагі і рызыкі, але даволі прыярытэтным заняткам. Магнаты і заможная шляхта нярэдка наладжвалі ў сябе восенню ці ўзімку “вялікія ловы”, на якія з’язджаліся суседзі са сваімі служкамі; паляванне доўжылася 1-2 тыдні. Пасля такое ж паляванне наладжваў другі гаспадар, запрашаючы да сябе суседзяў. Зразумела, што гасцей чакалі вялікая забаўляльная праграма, шчыры прыём і шчодры стол, дзе медавуха і віно ліліся ракою.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шляхецкіх сходаў ва Ушачах

Вось, у прыватнасці, апісанне гасціннага стала на адным з шляхецкіх сходаў ва Ушачах (ХУШ ст.). Тут гасцям падаваліся кручаныя зразы, смажаная дзічына (“што аж стол прагінаўся”), ласіна, галовы і кумпякі дзікоў, мядзвежыя лапы –– ўсё гэта займала сярэдзіну доўгага стала; па баках і ўперамежку – горы адмыслова прыгатаваных зайцаў і рознага птаства (курапаткі, дзікія качкі, цецярукі, перапёлкі) на шырокіх алавяных падносах.Тут жа стаялі бачонкі з расолам, трайны мёд, розныя віды гарэлачкі (“хлеб святочны”) у пляшках. [5,372;6,142-143].
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Паляванні на буйнога звера

Пры паляванні на буйнога звера, асабліва драпежніка, патрабаваліся асобы спрыт, сіла, рызыка і адвага. Паляўнічы да таго павінен ведаць добра павадкі жывёлы, яе інстынкты і магчымыя дзеянні ў стане смяротнай небяспекі. На мядзведзя палявалі пераважна ўзімку, падымаючы яго доўгім шастом з бярлогі. Летам яго падпільноўвалі на здабычу ў аўсе, куды ён звычайна прыходзіў “ласавацца”. Апрача стрэльбы (крамзеля, дубальтоўкі) запасаліся сякерай, рагацінай, вострым нажом. На мядзведзя палявалі таксама з пасткамі, якія замацоўвалі ў бортных дрэвах. Быў вядомы яшчэ адзін, небезцікаўны спосаб палявання, аб якім у пачатку ХІХ ст. паведамляў рускі даследчык В.Севяргін.

Ведаючы асаблівую цягу мядзведзяў да мёду, паляўнічыя гатавалі духмяны мядовы настой, змешаны з моцнай гарэлкай: налізаўшыся хмельнага “зелля”, мядзведзь хутка засынаў, становячыся лёгкай здабычай паляўнічых. Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. мядзвежыя шкуры з’яўляліся прадметам бойкага торгу; зусім невыпадкова і вядомая прымаўка “Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя”. Нягледзячы на свой “круты характар”, мядзведзь здольны прыручацца і лёгка паддаецца дрэсіроўцы. Радзівілы ўтрымлівалі іх у сябе на канюшнях, іх запрагалі ў санкі, паказвалі ў цыркавых нумарах [7,46]. У Смаргоні існавала нават мядзвежая акадэмія па дрэсіроўцы мядзведзяў.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 12.07.2016, 17:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Багатая фауна беларускіх лясоў

Багатая фауна беларускіх лясоў садзейнічала рассяленню тут шматлікай папуляцыі “лясных санітараў” –– ваўкоў. Апошнія далёка не абмяжоўваліся лясной дзічынай, нападалі і на свойскую жывёлу, знішчалі шмат маладняка, наведваліся ноччу і ў вёску, забіраліся ў хлявы, “умыкалі” неасцярожных сабак.

На ваўкоў палявалі круглы год, асабліва –– у канцы лета, калі маладыя ваўчаняты яшчэ трымаліся адзінай зграяй. На іх рабілі аблавы, у якіх удзельнічалі, апрача паляўнічых, шмат загоншчыкаў, так званых клікуноў; існаваў звычай праводзіць такія “мерапрыемствы” на дзень святога Іллі (2 жніўня). Дакладнае месцазнаходжанне воўчага логава ўстанаўлівалі, імітуючы выццё звера, на што звычайна адклікаліся неспрактыкаваныя ваўчаняты. На ваўкоў ставілі жалезныя пасткі з прынадай, рабілі ваўкоўні ў выглядзе высокага плотавастракола, рылі глыбокія лоўчыя ямы.

Звычайна сценкі лоўчай ямы абстаўлялі гладкімі бярвеннямі, маскіравалі яе зверху, а ў якасці прынады ў цэнтры прывязвалі гуся ці парася.Быў вядомы і спосаб палявання на ваўкоў у лунную калядную ноч на шпаркіх конях, запрэжаных у санкі [8,4]. У якасці прынады служыла жывое парася, якое завязвалі ў мяшок; яго тузалі за вуха ці хвост, ён вішчэў на ўсю ваколіцу, “спакушаючы” ваўкоў, што ў гэты час наладжвалі свае вяселлі і блукалі цэлымі зграямі. Гэта было сапраўднае спаборніцтва адчайна смелых і спрытных людзей, што гранічыла са смяротнай рызыкай; ваўкоў, што гналіся за возам, расстрэльвалі на хаду з санак, перазараджаючы стрэльбы.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: