![]() |
#11
|
|||
|
|||
![]()
Апрача буйных траваядных
Апрача буйных траваядных (зуброў, ласёў, кабаноў), а таксама драпежнікаў (мядзведзь, воўк, рысь) здабывалі шмат касуль, лісіц, куніц, барсукоў, зайцоў, вавёрак. На малых рэках палявалі на баброў і выдру. Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. р.Случ была настолькі загрувашчана бабровымі хаткамі і плацінамі, што перавоз грузаў і сплаў лесу па ёй быў практычны немагчымым. Па словах К.Машыньскага, жыхары Беларусі маглі наракаць толькі на законы, што абмяжоўвалі ці забаранялі паляванне, але зусім не на недахоп дзічыны [9,26;10,92]. Аднак жывучы сярод пушчы, людзі здаўна лічылі прыроднае асяроддзе сваёй роднай стыхіяй і сваім натуральным правам, не зважаючы на афіцыйныя акты і забароны. На Палессі дробную дзічыну лавілі вясною на выспах, куды яна збягалася ў вялікай колькасці, ратуючыся ад паводкі. Палявалі не толькі на звера, але і на птушак-глушцоў, рабчыкаў, цецярукоў, курапатак, гусей і качак. Да лясных гігантаў – глушцоў падкрадваліся ў час току, прыкрыўшыся зялёным шалашыкам са звязаных галін, прычым падкрадваліся так ціха, вытрымліваючы паўзы, і так блізка, што маглі браць глушца бадай голымі рукамі. Пры паляванні на цецярукоў і качак выкарыстоўвалі і манькуту – чучала птушкі. Яшчэ больш паспяхова палявалі са спецыяльна абучанай падсадной качкай, якую інакш называлі какеткай. Дзесяткі і сотні дзікіх качкароў станавіліся яе ахвярай. |
#12
|
|||
|
|||
![]()
Жыхары
Жыхары лясоў і лясных урочышчаў былі патомнымі паляўнічымі і звераловамі, добра ведалі паводзіны звяроў і птушак, высочвалі іх па няўлоўных прыкметах, імітавалі да здзіўляючага падабенства гукі рознай дзічыны, уводзячы яе ў зман. З той жа мэтай выкарыстоўвалі і ўмела зробленыя спецыяльныя вабікі, ці манкіімітацыя гукаў прыроды, розных звяроў і птушак з’явілася той асновай, на якой узнік і распаўсюдзіўся асобы жанр беларускага фальклорнага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі паляўнічых даволі часта сустракаліся цудоўнейшыя майстры імітацыі, якія да самазабыцця маглі аддавацца чароўным гукам прыроды і ўзнаўляць іх са здзіўляючай дакладнасцю, зводзячы ў зман не толькі людзей, але і разнастайную дзічыну. |
#13
|
|||
|
|||
![]()
Сапраўднае паляванне
Сапраўднае паляванне патрабавала прафесійных навыкаў, назіральнасці, ведання павадак звяроў і птушак, увагі да дробязей, насцярожанасці і вытрымкі, разважлівасці і рашучасці, хуткасці рэакцыі і кемлівасці ў неардынарных сітуацыях, мабізілацыі духоўных і фізічных сіл. Мабілізуючыя функцыі спалучаліся са старажытнай магіяй. Перад паляваннем засяроджана здзяйснялі сакральныя рытуалы, вымаўлялі замовы: каб дзічына не хавалася ад паляўнічага, каб удача не адварочвалася ад яго, каб стрэльба не давала асечкі. У гэты час забаранялася гучна гаварыць пра паляўнічае шчасце (відаць, каб не спугнуць яго ), услух жадалі: “Ні пуха, ні пяра”, а патаемна ў душы спадзяваліся на іншае, на лепшае. З дому выходзілі рана на золку, каб не сустрэцца з суседзямі, сустрэча з жанчынай, паводле народнага павер’я, прадвяшчала няўдачу і лепей было наогул вярнуцца дадому; у лес заходзілі задам наперад, робячы ўсё наадварот. Наколькі гэтыя магічныя дзеянні і замовы павялічвалі верагоднасць паляўнічага шчасця і чаму яны так устойліва трымаліся на працягу многіх стагоддзяў як ў беларусаў, так і іншых народаў, — гэтыя пытанні патрабуюць спецыяльнага даследавання. З’яўляючыся адным з самых старажытных, паляўніцтва было цесна звязана са шматлікімі павер’ямі, гаданнямі, замовамі, магічнымі дзеяннямі, легендамі, паданнямі, паляўнічымі расказамі, у якіх дзівосным чынам спалучаліся праўда і міфы, народная мудрасць і фантасмагорыя. Выпрацаваўшы багаты гістарычны вопыт, фальклорна-абрадавыя традыцыі, практычныя веды і навыкі, яно адыграла прыкметную ролю ў фізічным і духоўным выхаванні, у народнай валеалогіі і з’яўляецца арганічнай часткай беларускай традыцыйнай культуры. |
#14
|
|||
|
|||
![]()
Літаратура
1. «Изборник». М., 1969. 2. Цярохін С.Ф. Паляўніцтва //Беларусы.Т.1: Прамысловыя і рамесныя заняткі.Мн., 1995. 3. Гусоўскі М. Песня пра зубра. Мн., 1980. 4. Статут Вялікага княства Літоўскага.1588. Мн.,1989. 5. Мальдзіс А. І ажываюць спадчыны старонкі. Мн.,1994. 6. Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура. Мн.,1997. 7. Жывапісная Расія. Спб., 1882. Т.3. 8. Климов М. Охота в Могилевской губерни //Труды вольного экономического общества. Спб.,1852.Т.1. 9. Moszупski K. Kultura Tudоwa slоwiaп. Krakоw,1928. 10. Титов В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры беларусов. Мн., 1983. |