vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию Гульні дзяцінства (игры детства)

Хованкі

І. “Хованкі” – па жэрабю выбіралі “вядучага” і “капітана” (колькасць гуляючых была неабмежавана). Вядучага ставілі ў кут і завязвалі вочы. Гульня праводзілася на вуліцы, у хмызняку, у кустах. Зімою магла праводзіцца і ў памяшканні. Усе гуляючыя разбягаліся ў розныя бакі хавацца. “Капітан” хаваўся апошнім і голасна крычаў “Ужо”, гэта значыць, можна было “вядучаму” ісці шукаць. Гуляючы, знойдзены першым, станавіўся “вядучым”. Так павінны былі быць знойдзены ўсе гуляючыя. Па ўмовах гульні гуляючыя не павінны былі выкрыкваць і падказваць месца сховішча астатніх гуляючых. Хто парушаў гэта правіла, станавіўся “вядучым”. Бывала так, што гульня доўжылася надта шмат часу. Калі былі знойдзены ўсе гуляючыя, то “капітан” збіраў у гурт усіх гуляючых і новому “вядучаму” завязвалі вочы і гульня прадаўжалася ў некалькі этапаў. Перамагаў вядучы, які хутчэй за іншых знайшоў усіх гуляючых.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Ямачкі

ІІ. “Ямачкі”. На роўнай пляцоўцы з мяккім грунтам (глебай), у адзін радок (лінію) рабілася столькі ямачак, колькі было гуляючых — мінус адна ямачка. Кожны гуляючы выкалупваў невялікай вострай палачкай сабе ямачку, потым пяткай босай нагі кружыў у ямачцы пакуль яна не станавілася гладкай. Па жэрабю выбіраўся “вядучы”. Калі ўсё было зроблена, кожны гуляючы станавіўся тварам да сваей ямачкі на адлегласці аднаго крока ад усіх ямачак. Па ўмовах гульні палова гуляючых павінна была размяшчацца з аднаго боку, палова гуляючых з другога боку ад лініі ямачак. Па камандзе “Пачынай” вядучы павінен быў пакаціць невялічкі гумавы, лаптавы мячык уздоўж усіх ямачак па самаму краю. Мяч павінен быў уваліцца ў чыю-небудзь ямачку. Як толькі гэта здаралася, гуляючы, у чыю ямачку трапіў мяч, павінен быў хутка схапіць мяч з ямачкі і кінуць у любога гуляючага, каб яго “асаліць” – папасці. Усе гуляючыя ў гэты момант павінны былі разбягацца ў розныя бакі, у тым ліку і “вядучы”.

Гуляючы, якога “асалілі”, становіцца “вядучым”. Калі ж гуляючы з мячом прамахнуўся, то ён зноў становіцца “вядучым”.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Другі варыянт

Другі варыянт. Па ўмовах гульні выбіралася два “вядучых”, якія станавіліся насупраць тварам адзін да аднаго. Гэта рабілася дзеля таго, каб каціць мяч паўз краю ямачак хутчэй і некалькі разоў, каб збіць з панталыку гуляючых і прытупіць іх руплівасць. Гэты варыянт прыдаваў гульні больш азарту.

Гуляючы, якога “асалілі”, станавіўся “вядучым”, а “вядучы” займаў яго ямачку.

Гульня без пераможцы. Прыярытэтам валодаў гуляючы, які лепей іншых або зусім не быў “асалены” і не быў “вядучым”. Звычайна гэта быў вельмі вяртлявы хлопчык альбо дзяўчынка, якія ў канцы гульні маглі сказаць: “А ў мяне ні разу не папалі!”

Схема размяшчэння ямачак, колькасць якіх залежыла ад колькасці гуляючых:
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Цурка

ІІІ. “Цурка”. На роўнай пляцоўцы, альбо на вясковай вуліцы маляваўся квадрат прыкладна 80х80 см. “Цурка” – гэта чатырохгранная палачка, выструганая з цвёрдага дрэва, даўжынёй 12-18 см і шырынёй кожнай грані 2-3 см з завостранымі краямі, і на кожнай грані нажом вырэзваліся рымскія лічбы І, ІІ, ІІІ, ІV. Невялічкая дашчэчка даўжынёй каля 60-70 см называлася “лоптачка”, з аднаго канца якой рабілася ручка, абстругвалася нажом, каб спрытней трымаць “лоптачку”. Гэтай лоптачкай наносіліся ўдары па “цурцы”.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Умовы гульні

Умовы гульні. Гулялі ўдваіх. Па жэрабю адзін гуляючы пачынаў гульню. Браў у руку “лоптачку”, клаў “цурку” ў сярэдзіну квадрата па дыяганалі, удараў “лоптачкай” па заструганым канцы “лоптачкі” так, каб “цурка” падскочыла ўгару, і ў паветры спяшаўся выканаць па ёй яшчэ адзін удар. “Цурка” адлятала ў “поле” на адпаведную далечыню ад квадрата і падала на зямлю. Гуляючы падыходзіў, глядзеў на лічбу на паверхні “цуркі” і наносіў яшчэ столькі ўдараў, колькі было напісана на яе баку (напрыклад, ІІІ), адбіваючы як мага далей ад квадрата. Пасля гэтага другі гуляючы павінен быў узяць “цурку” ў адну руку і кінуць з усяго размаху ў бок квадрата, стараючыся папасці ў яго. Калі гэта здаралася, то “лоптачка” пераходзіла да яго і гуляючыя мяняліся ролямі. Калі “цурка” ў квадрат не трапляла, то гуляючы працягваў наносіць удары па “цурцы”, зноў адбіваючы як мага далей ад квадрата столькі разоў, колькі лічба паказвала на паверхні “цуркі” пасля яе кідання ў квадрат.

Так гульня доўжылася да таго часу, пакуль не вызначаўся больш спрытны гуляючы, які болей часу валодаў “цуркай”.

Другі варыянт. У некаторых выпадках пры дамоўленасці абодвух гуляючых вакол квадрата на адлегласці 3-4 крокі праводзілася лінія і рабіўся круг дыяметрам 3-4 метры. У такі квадрат лягчэй было закінуць “цурку”.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 12:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Лапта русская

І V. Лапта ( руская ). Гульня праводзілася на роўнай пляцоўцы памерамі 10-15 м х 30-50 м, каб паблізу не было высокіх дрэў, плытоў і канаў, вялікіх камянёў. Наогул ніякіх перашкод.

Умовы гульні. Гуляюць дзве каманды, кожная можа мець ад 3 да 10 і болей гуляючых. Кожная каманда выбірае капітана. Па жэрабю адна каманда атрымлівала права “нападаючай” і пачынала гульню, другая, “абараняючая”, ішла ў “поле”. Капітан “абараняючай” каманды падкідвае ўгару мяч, а “нападаючыя” павінны па чарзе выконваць удары па мячу, адбіваючы яго ў “поле” яны павінны пастроіцца на лініі нападзення і размясціцца ў адну калону тварам да падаючага гуляючага. Капітан “нападаючай” каманды становіцца апошнім ззаду сваёй каманды. Гэта павінен быць самы лепшы ў камандзе гуляючы. Першы гуляючы бярэ ў руку “лоптачку”, становіцца тварам да падаючага мяч гуляючага. Падаючы падкідвае ўгару вышэй галавы мяч. Нападаючы павінен зрабіць у гэты момант замах і выканаць удар па мячу. Калі ўдар па мячу адбыўся і мяч паляцеў у “поле”, то гэты нападаючы павінен кінуць на зямлю “лоптачку” і як мага хутчэй пабегчы да лініі “выручэння” ў поле, дакрануцца альбо наступіць на лінію і прыбегчы назад на лінію кона. Гуляючыя, якія абараняюцца, ловяць у полі мяч і стараюцца мячом “асаліць” гэтага гуляючага, калі гэта ім удасца, то нападаючая каманда прайграла і павінна ісці ў “поле”, а “абараняючаяся” павінна нападаць. Калі ж гэты нападаючы “выручыўся”, г. зн. прыбег на лінію кона і яго не “асалілі”, то ён зноў мае права выконваць удар па мячу пасля таго, як гэта зробяць усе гуляючыя з яго каманды.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 12:18
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Гуляючыя нападаючай каманды

Гуляючыя нападаючай каманды працягваюць выконваць па чарзе ўдары па мячу і “выручаюцца”.

Калі ж выконваючы ўдар гуляючы прамахнуўся, то ён павінен перадаць “лоптачку” наступнаму гуляючаму, а сам стаць за апошнім гуляючым ў калоне і чакаць, пакуль яго які-небудзь гуляючы не “выручыць”. Калі гуляючыя падаючай каманды ўсе прамахнуцца і не “выручацца”, то гуляючы, які прамахнуўся апошнім і падаючы мяч гуляючы ідуць на лінію “выручэння” “на гранаткі”. Яны становяцца тварамі адзін да другога на адлегласці тры крокі, і гуляючы з мячом пачынае падкідваць угару вышэй галавы мяч і лавіць яго. Выкарыстаўшы момант, нападаючы гулец павінен як мага хутчэй ірвануць і пабегчы да кона, як толькі палічыць гэта мэтазгодным. Гуляючы з мячом павінен дагнаць яго і “асаліць” мячом, а сам хутчэй дабегчы да лініі кона. Калі гэта ўдасца, то нападаючая каманда прайграла і павінна ісці ў “поле”, а каманда абараняючаяся павінна ісці нападаць. Калі ж гуляючы з мячом не “асаліў” нападаючага, то гульня працягваецца і ўсе гуляючыя нападаючай каманды маюць права выконваць удары па мячу ў ранейшым парадку. Нападаючая каманда можа прайграць “падачу” і ў тым выпадку, калі гуляючы абараняючайся каманды ў “полі” зловіць мяч (свячу) у паветры, калі гэты мяч не дакрануўся да паверхні зямлі. Выйграе тая каманда, якая больш другой была ў нападаючых.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 13.07.2016, 12:18
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

V. Лапта “французская”, ці, як мы яе называлі, “халопеніцкая”.

Умовы гульні. Удзельнічае любая колькасць гуляючых, але не менш трох. Інвентар: гумавы малы мяч і “лоптачка”. Пляцоўка памерамі як і ў “рускай” лапце. На пляцоўцы на адлегласці 8-10 м ад лініі кона праводзіцца паралельна ёй лінія лоўлі мяча.

Па жэрабю вызначаюцца гуляючы, які першым будзе выконваць удар па мячу, гуляючы, які будзе падкідваць яму мяч, астатнія гуляючыя будуць знаходзіцца ў “полі”, размясціўшыся 1,2,3,4 г.д. строга па парадку , пачынаючы ад лініі лоўлі мяча.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 13.07.2016, 12:18
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Умовы гульні

Умовы гульні. Гуляючы, які выконвае ўдар па мячу, павінен як мага далей адбіць у “поле” мяч. Пасля таго, як мяч упадзе на зямлю, гуляючы ў “полі” павінен узяць яго ў руку і з таго месца, дзе ён падняў мяч, кінуць яго ў бок кона, а гуляючы, які падкідваў мяч, павінен яго злавіць, не выбягаючы за лінію лоўлі ў бок “поля”. Калі гэта адбудзецца, то гуляючы, які злавіў мяч, будзе наступным выконваць удар па мячу, гуляючы, які кідаў яму мяч, будзе падкідваць, а гуляючы, які выконваў удар, ідзе ў “поле” на месца таго гуляючага, які кідаў з “поля” мяч. Гуляючы, які выконваў удар па мячу, прайграе і ў тым выпадку, калі ён, выконваючы ўдар, зрабіў “свечку”, г. зн. мяч паляцеў далёка ўгару, а любы гуляючы ў “полі” злавіў гэты мяч у “полі” ў паветры. Тады гэты гуляючы ідзе да кона выконваць удар па мячу, а яму падкідвае мяч той самы гуляючы. Гуляючы, які выконваў удар, ідзе ў “поле” на месца гуляючага, які злавіў мяч.

Гуляючы, які выконвае ўдар па мячу, працягвае гэта рабіць да таго часу, пакуль гуляючы, які падкідвае мяч, не зловіць яго ад кідка з “поля” альбо не заробіць пры ўдары “свячу”, і яе не зловяць у “полі”. Калі выконваючы ўдар па мячу гуляючы прамахнецца, то ўдар паўтараецца. Пераможцай становіцца той, хто больш іншых валодаў ударамі па мячу.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 13.07.2016, 12:18
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

V І. “ Кропкі “ ( точкі ). У гэту гульню гулялі ў асноўным дзяўчаты.

На роўнай пляцоўцы абазначаўся квадрат 10х10 м. Па вуглах ставіліся кропкі (точкі). Дзяліліся на дзве каманды, якія павінны былі складацца ад 2 да 4 чалавек. Па жэрабю адна каманда станавілася на “кропкі”, другая – адвольна размяшчалася ўнутры квадрата.

Гуляючыя з каманды, што стаялі на “кропках”, перакідвалі паміж сабой малы лаптовы мяч, гуляючыя ўнутры квадрата перабягалі з месца на месца далей ад гуляючага, які валодаў мячом. Скарыстаўшы момант, гуляючыя на “кропках” імкнуліся знянацку “асаліць” мячом гуляючых у квадраце. Калі гэта ўдавалася, то гуляючы, якога “асалілі”, выходзіў з гульні і павінен быў пакінуць квадрат. Калі былі “выбіты” ўсе гуляючыя з квадрата, то каманды мяняліся ролямі.

Выйгравала каманда, якая хутчэй выбівала з квадрата сваіх сапернікаў.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: