vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 12:35
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Гульняў у музеі

Перспектыўны накірунак развіцця музейнай педагогікі

Традыцыйныя народныя гульні складаюць частку этнакультурнай спадчыны і служаць у якасці этнадыфірынцыруючых прыкмет сучаснага грамадства ў межах дамінуючай культуры. Маючы глыбокія гістарычныя карані, традыцыйная гульні выступаюць у якасці прыкмет культурнай самабытнасці, садзейнічаюць сцвярджэнню этнічнай самасвядомасці і кансалідацыі. У некаторых выпадках традыцыйныя віды спорту і гульні становяцца нават сімваламі этнасу.

Але, нягледзячы на старажытнасць традыцыйнай народнай гульні, прыходзіцца канстатаваць той факт, што на Беларусі яна знаходзіцца ў стадыі знікнення і патрабуе не толькі вывучэння, а аховы і папулярызацыі. У іншым выпадку традыцыйныя гульні канчаткова выцясняцца абмежаваным лікам у вышэйшай ступені стандартызаваных відаў сучаснага спорту.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 12:36
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Самы лепшы спосаб захаваць народныя гульні

Што канкрэтна трэба зрабіць, каб не даць знікнуць гэтаму віду этнакультурнай спадчыны? Зразумела, што самы лепшы спосаб захаваць народныя гульні, а больш дакладна будзе сказаць, падоўжыць ім жыццё – гуляць у іх. Але гэты на першы погляд просты адказ цягне за сабой наступнае пытанне – якая ўстанова павінна не толькі захоўваць традыцыйныя гульні, але і садзейнічаць іх адраджэнню і распаўсюджанню?

Ідэальнай прадстаўляецца мадэль, у якой усе гэтыя функцыі выконвае спецыялізаваны музей. Чаму музей? Таму, што менавіта ён займае спецыфічнае месца сярод устаноў культуры. Галоўная функцыя музея – зберагаць ядро агульначалавечай культуры, служыць пасрэднікам паміж пакаленнямі. Менавіта гэтым абумоўлена асобая роля музея ў выхаванні гістарычнай свядомасці і перадачы нацыянальных культурных традыцый.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 12:36
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Ижпакаленная і міжэтнічная трансляцыя культурнай традыцыі

У сучаснай музеялогіі пануе ідэя музея як асобай камунікатыўнай сістэмы. Найбольш важнай для нас з’яўляецца міжпакаленная і міжэтнічная трансляцыя культурнай традыцыі, фарміраванне асобы, яе каштоўнасцей і ўсяго комплексу светапогляднай сістэмы [ 1,4 ].

У большасці краін свету вывучэннем і папулярызацыяй традыцыйных відаў спорту і гульняў на працягу ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў займаюцца музеі спорту [ 2,21-25 ].

На Беларусі пакуль што такога музея няма. А наогул, чаму толькі спартыўны музей? Магчыма, існуючыя музеі таксама маглі б адыграць у гэтай справе значную ролю.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 12:36
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Калі разглядаць традыцыйную гульню

Калі разглядаць традыцыйную гульню як з’яву этнакультурную, то чаму не ўключыць яе як аб’ект даследавання ў сістэму музеяў этнаграфічнага і гісторыка-этнаграфічнага профілю Тым больш, што ў музеях Беларусі для гэтага ёсць пэўныя падставы.

Сёння музей усё часцей развітваецца са сваім традыцыйна склаўшымся іміджам сховішча рэліквій мінулага. Само паняцце “музей” пазбаўляецца стэрэатыпаў, а ў значэнне “наведвальнік” укладваецца больш дынамізму, яно надзяляецца сэнсам, які больш адпавядае тэрмінам “удзельнік” і нават “даследчык”. Усё часцей музеі спалучаюць “гульнёвы” элемент з падачай інфармацыі. Скансэны, музеі–запаведнікі, эка–музеі ўключаюць традыцыйныя народныя гульні ў розныя формы музейна — педагагічнай дзейнасці. Зразумела, забаўляльны падыход сам па сабе не можа гарантаваць поспеху музея. Наведвальнік не будзе задаволены бясплатнай забавай (для гэтага ёсць іншыя магчымасці). Прыцягальнасць дадзенага падыходу ў тым, што з дапамогай гульні можна адкрыць для сябе новую, невядомую сферу ведаў. Удзел у традыцыйных народных гульнях і святах дасць магчымасць чалавеку адчуць эмацыянальны пад’ём, які перажывалі яго продкі на працягу некалькіх стагоддзяў.

У тэме “традыцыйная народная гульня і музей” ёсць два зыходныя пункты, з якіх пачынаецца даследаванне – “ад гульні” і “ад музея”. Нам уяўляецца дамінуючым “музейны падыход”, гэта значыць, уключэнне гульні ў некаторыя формы музейнай камунікацыі.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 12:36
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Эфектыўны формы

Як паказвае практыка, найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя формы:

1. Гульня як “жывы, рухомы экспанат” музея;

2. Гульня як ілюстрацыя (своеасаблівы спосаб “агучвання” экспазіцыі;

3. Сітуацыя “гуляем у музеі”.

Найбольш перспектыўным прадстаўляецца выкарыстанне народных гульняў у музейна-педагагічнай дзейнасці і асабліва ў рабоце з дзіцячай аўдыторыяй. Гульня – натуральны стан дзяцей. У гульні і з дапамогай гульні яны пазнаюць свет, раскрываюцца іх эмоцыі, абуджаецца цікаваць, актывізуецца свядомасць. Для дзяцей 6-10 год, асабліва гарадскіх, з іх адарванасцю ад каштоўнасцяў традыцыйнай культуры наогул выкарыстанне гульнёвага метада дазволіць упершыню ўступіць у кантакт з культурай іншага тыпу.

Аналіз вопыту даследавання і выкарыстання традыцыйных народных гульняў дазваляе акрэсліць некалькі важных праблем.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 12:36
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Першая – агульнатэарэтычная

Першая – агульнатэарэтычная. Эмпірычнае мысленне, на ўзроўні якога знаходзяцца даследаванні народных гульняў, звязана з канстатацыяй пэўных фактаў, аднак без глыбокага аналізу і параўнання. У дадзеным выпадку размова ідзе аб працэсе пазнання, які застаецца на фактаграфічным узроўні і не дае разумення і тлумачэння вывучаемых з’яў. Менавіта вышэй азначаныя прычыны прывялі да таго, што кожны, хто займаецца іх даследваннем і папулярызацыяй (прычым не толькі ў межах музея), рана ці позна сутыкаецца з нераспрацаванасцю тэорыі традыцыйнай гульні, у прыватнасці, з пытаннем: традыцыйная народная гульня – гэта канчатковы прадукт культуры, а значыць рэлікт, які неабходна захоўваць у нязменным выглядзе, ці найкаштоўнейшы матэрыял (матэрыяльны сведка этнакультурнага працэсу), які патрабуе бесперапыннай рэінтэрпрытацыі і рэадаптацыі. Абодва гэтых падыхода заслугоўваюць сур’ёзных да іх адносін, магчыма, трэба імкнуцца да разумнага кампрамісу, але дзе тая залатая сярэдзіна, якая не дасць гульні стаць чыстай “ілюстрацыяй”, жыццё якой падтрымліваецца штучна або прывядзе да такіх змен, што пазнаць у адаптаванай да сучасных патрабаванняў гульні гульню традыцыйную будзе немагчыма.

Другая праблема ляжыць у сферы практычнай музеялогіі. Сфармулюем яе наступным чынам: як музейнымі сродкамі перадаць дынамізм, пад’ём, эмоцыі і пачуцці, неад’емныя ад спорту і гульні. Што і як трэба зрабіць для таго, каб гульня не стала падобнай на мёртвую мову, а атрыбуты гульні не ператварыліся ў экспанаты (у самым горшым сэнсе гэтага слова), якія збіраюць пыл у забытых кутках музея?

Самае ж галоўнае ў праблеме музейнага выкарыстання традыцыйных народных гульняў – зрабіць усё для таго, каб яны не сталі здабыткам толькі музейнай экспазіцыі. Трэба, каб, як і раней, дзеці гулялі ў “Рэдзькі”, “У лапту” і ладзілі спаборніцтвы па традыцыйных відах адзінаборстваў. Зразумела, што справіцца з гэтай глабальнай задачай ніякі, нават самы шыкоўны музей не зможа адзін. Ён толькі можа адыграць неацанімую ролю, збіраючы і дакументуючы прадметы, накопліваючы звесткі аб тых ці іншых традыцыйных відах спорта і гульнях, а таксама папулярызуючы іх шляхам актыўнага выкарыстання ў сваёй музейна-педагагічнай дзейнасці.

Літаратура

1. Музеи мира. М., 1991.

2. Ренсон Р. Возвращение традиционных видов спорта и игр //MUSEUM – 1991, № 4.

[1] Т. Тассо "Вызвалены Іерусалім" аб паходах крыжакоў.

[2] Армія Рэчы Паспалітай пад началам караля Яна Сабескага ў 1683 годзе знішчыла пад Венай шматлікае турэцкае войска.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: