vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 12:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию Зімовыя забавы

Калаўрот

І. “Калаўрот”. Дзейнічае і цяпер. Толькі дэталі яго сталі сучаснымі: кола металічнае з прымацаванымі металічнымі поручнямі. Санкі таксама металічныя.

Умовы гэтай забавы.

На роўнай лёдавай пляцоўцы пасярэдзіне яе прабіваўся лёд і ставіўся кол, альбо лом. Ён павінен умёрзнуць. Потым на кол надзявалася кола ад фурманкі, да кола прымацоўвалася жардзіна даўжынёй 5-7 метраў. На супрацьлеглым канцы жардзіны прымацоўваліся невялікія санкі.

На санкі садзіўся любы гуляючы, які даваў “пакатацца”. Некалькі дужых хлопцаў устаўлялі калы ў спіцы кола і пачыналі круціць яго супраць руху сонца. Санкі з ездаком развівалі вялікую хуткасць і часцей за ўсё “яздок” не мог утрымацца на санках, зрываўся і на жываце сунуўся па паверхні лёду з хуткасцю тарпеды. Асабліва цікава было назіраць гэта відовішча вясною, калі на паверхні лёду ўжо з’яўлялася вада. “Яздок” мокры, як жаба, бег хутчэй дадому. Ніхто пасля гэтага не хацеў садзіцца на санкі, каб “пакатацца”. Але сталыя хлопцы ўгаворвалі другога “ездака”, і потым зноў усё паўтаралася. Назіраць гэта было вельмі смешна і весела.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 12:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

ІІ. “Абарона” і “аблога” крэпасці.

Гэта гульня праводзілася ў час адлігі. Рабілася снежная “крэпасць”, дакладней, “ляпілася” са снегу.

Гуляючыя разбіваліся на дзве каманды: абараняючыя і нападаючыя. “Зброяй” абодвух каманд былі снежкі (камкі снегу) і ні ў якім разе не прымяняць іншай “зброі”.

“Абаронцы” ўладкоўваліся ў крэпасці, нападаючыя павінны былі “ўзяць” яе, выбіваючы снежкамі “абаронцаў”. Крэпасць лічылася “захопленай”, калі нападаючыя ўрываліся ў “крэпасць”.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 12:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

ІІІ. Скачкі на лыжах з абрыву (трампліна).

На сярэдзіне крутой гары насыпаўся і ўтрамбоўваўся невялікі груд снегу. З канца вяршыні гары ён быў палогі, з боку падножжа гары ён быў стромкі (вертыкальны), збудаваны. Праз абрыў пракладвалася лыжня. Робячы спуск на лыжах з гары праз “абрыў”, гуляючы выпрамляўся над імі, выкідваў рукі ўгару-ўперад – атрымоўваўся скачок. Перамагаў той гуляючы, які зрабіў даўжэйшы скачок ад стромкага краю “абрыву”.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 12:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

ІV.Катанне з гары на “лядзянках” – “лядоўнях”.

Зімою, калі каля студняў, дзе бралі ваду, намярзаў тоўсты слой лёду, то жыхары гэтай вуліцы збіраліся ў выхадныя дні з тапарамі і абсякалі студню ад лёду, адкідвалі лёдавае смецце далей і рабілі падыход. Тады дзеці прасілі сваіх бацькоў, альбо сваякоў, каб яны высяклі з гэтага лёду для іх “лядзянкі” – гэта значыць патрэбна было з тоўстага лёду высечы кавалак памерамі: дыяметрам каля 50см і таўшчынёй – 30 см, акруглай формы. Потым з аднаго боку рабілася дзірачка, каб зачапіць аборанку (вяровачку) і цягаць гэту “лядоўку”. Малых дзяцей вазілі па вуліцы падлеткі, цягнучы за аборанку. Каталіся і коўзаліся на “лядоўнях” з крутой утрамбаванай гары хлопчыкі і дзяўчаткі, хуткасць “лядоўні” развівалі неймаверную. Недахоп “лядзянкі” заключаўся ў тым, што пры спуску з гары з вялікай хуткасцю гуляючыя на “лядзянках” сутыкаліся і тады гэтыя “лядзянкі” разбіваліся на кавалкі.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 12:49
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

V. Катанне на самаробных каньках.

Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў не было ў нашай краме ў продажы фабрычных канькоў.Таму большасць дзяцей і падлеткаў коўзаліся зімою на самаробных каньках. Бралі кавалак дрэва цвёрдай пароды даўжынёю 30-40 см, абчэсвалі сякерай з трох бакоў, кавалак рабіўся трохгранным, потым гэтыя грані-бакі абчэсвалі гэблікам. Спераду рабіўся касы зрэз, каб канёк не зарываўся ў снег ці лёд. На ніжняй грані, дзе размяшчалася лязо, рабіліся дзве невялічкія выемкі-выразы, каб працягнуць аборанку-крапільніцу. Кавалак дроту таўшчынёй 3-5 мм загібаўся адпаведнай формай і прымацоўваўся да канька на ніжняй грані, утвараючы лязо канька, якое будзе коўзацца па паверхні лёду. Там, дзе размяшчалася ступня нагі, прымацоўвалася фанерная дошчачка адпаведнай формы.

Нага ставілася на гэту дошчачку, аборанка ў выглядзе двух петляў прыкладвалася да нагі і закручвалася невялічкай палачкай з надворнага боку. Каталіся на такіх каньках па ўтрамбаванай дарозе, на сажалках, на рэчках. Спаборнічалі наперагонкі.

У часы нямецкай акупацыі 1941-1945 гадоў нямецкія салдаты, сустрэўшы на вуліцы “канькабежца” на такіх каньках, спынялі яго і вельмі доўга разглядвалі, смяяліся і разам з тым здзіўляліся, круцілі галовамі, адабраючы вынаходства беларускіх дзяцей і гаварылі: “Гуд, гуд, кіндэр!”
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: