vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Забавы беларускай моладзі

У мінулым, пры традыцыйным ладзе жыцця, у беларусаў існавала стройная сістэма фізічнага выхавання і развіцця дзяцей і моладзі, якая пачынала дзейнічаць яшчэ да нараджэння дзіцяці, у перыяд цяжарнасці яго маці і была цесна звязана з усімі сферамі паўсядзённага і святочнага жыцця беларускага селяніна.

Нашы продкі добра разумелі асаблівасці маладога ўзросту і рабілі ўсё, каб ён праходзіў у традыцыйна вызначаных рамках, каб хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць выплёскваць рэшткі жыццёвай энергіі, праяўляць свае агрэсіўныя, разбуральныя схільнасці, спрабаваць шлюбныя сілы, словам, даспяваць да дарослага стану. Тэрмін, на працягу якога моладзь магла знаходзіцца ў сваім калектыве, доўжыўся ад аднаго да пяці гадоў і вызначаўся дазволам на вольнае жыццё. На працягу каляндарнага года хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ва ўсіх традыцыйных святах і абрадах, гульнях і забавах, якія давалі ім магчымасць фізічна развівацца, праяўляць спрыт, вынослівасць, сілу, лоўкасць, кемлівасць, цярплівасць.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Каляды

Каляды былі ў мінулым стагоддзі любімьім святам моладзі. 15 –– 20 хлопцаў і дзяўчат складалі калядны гурт, у якім самымі важнымі персанажамі былі "каза", "мядзведзь", "конь", "бусел". Іх вадзілі "калядныя дзяды" і "цыганы". "Дзедам", як правіла, быў самы вясёлы і дасціпны хлопец, які вёў увесь абрад, нагадваў гаспадарам аб неабходнасці адорваць калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы, не прапускаючы ні адну сядзібу, бо гэта лічылася знакам вялікай непавагі для сям’і, якую абыходзілі ўвагай. Удзельнікі пелі віншавальныя, велічальныя песні гаспадару, гаспадыні, іх дзецям, жадалі шчасця, здароўя, багатага ураджаю. Песні змяняліся тэатралізаваным дзеяннем: “цыган” прапаноўваў купіць у яго “каня”, расхвальваў яго на ўсе лады, "цыганка" гадала, прадказвала ўсім незвычайна шчаслівы лёс, "каза" валілася на падлогу і "дзед" прасіў гаспадароў падкарміць яе, бо "каза" самлела ад голаду. Гаспадары шчодра адорвалі калядоўшчыкаў, бо, па народным меркаванні, скупасцю ў дадзеным выпадку можна было прынесці сабе разнастайныя няшчасці. Абыйшоўшы ўсе вуліцы вёскі і напоўніўшы мяшкі дарамі, калядоўшчыкі збіраліся ў вялікай хаце, дзе працягвалася гулянне.

У ліку гульняў на калядныя святы адно з першых месц займала гульня "Яшчар". У час яе моладзь бралася за рукі і, стварыўшы круг, пачынала кружыцца з выкананнем адпаведнай песні. У сярэдзіне круга на стуле сядзеў выбраны хлопец (Яшчар) і пільна глядзеў, каб ніхто не засмяяўся, не ўпаў, не спатыкнуўся і г.д. Калі хто-небудзь парушаў правіла, ён павінен быў даць Яшчару фант: насавічку, хустку, пярсцёнак і інш. Пасля пачыналі разыгрываць фанты, пры чым некаторым уладальнікам фантаў прысуджалі пацалавацца з такім-та, што і выконвалася з задавальненнем [1,95-96].
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларускія хлопцы і дзяўчаты

У адзначаны перыяд на працягу Калядаў беларускія хлопцы і дзяўчаты гулялі ў іншыя традыцыйныя гульні: "ІІадушачка", "Цярэшка", "У ката" і г.д., скакалі традыцыйныя танцы, якія акрамя ўмення, патрабавалі ад выканаўцаў незвычайнай сілы і вынослівасці, бо танцы на Каляды маглі доўжыцца некалькі дзён запар.

На масленіцу маладыя хлопцы і дзяўчаты збіраліся прыцемкам на вуліцы, спявалі песні, скакалі. Часта ладзілі ў гумне імправізаваную гушкалку ("гойданку") і гушкаліся на ёй, каб, як лічылася, лён на будучы год рос доўгі і моцны [ 2 ]. Тут жа ў гумне часам ладзілі і пачастунак пасля гульняў. Днём маладыя хлопцы каталіся на ледзяных пляцоўках на замёрзшых рэках і азёрах, дзе яны ў цэнтры ўбівалі слупок, на які надзявалі кола, а да яго прымацоўвалі санкі, якія пры кручэнні кола несліся з такой хуткасцю, што ўтрымацца на іх маглі толькі вельмі спрытныя хлопцы. Гэтая забава ("кацель", "кацярынка") карысталася на масленіцу вялікай папулярнасцю ў моладзі. У адзін з дзён масленіцы, на св. Уласа, хлопцы аб’язджалі маладых коней і валоў.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Гукання вясны

У веснавых абрадах гукання вясны тон задавала таксама няўрымслівая, шумная, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчаты. Яны збіраліся на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў, рассцілалі там салому і, пасеўшы на яе ў рады, спявалі да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносіліся тады па ўсіх навакольных "зборных пунктах". Часам спявалі па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца У другім працягваюць. Дзяўчаты для выканання вяснянак выходзілі на бераг ракі або возера, за вёску ў поле, узлазілі на дахі. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях дзяўчаты не толькі віталі надыход цёплых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы паведамлялі ўсім аб сваёй гатоўнасці да кахання, да шлюбу.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Хлопцы, як больш практычныя, раскладвалі вогнішча

Хлопцы, як больш практычныя, раскладвалі вогнішча, на якім спальвалі розную старыну, рэчы, што за доўгую зіму сапсаваліся паламаліся. Да дзяўчат яны далучаліся толькі вечарам, калі пачыналі разам вадзіць карагоды. Хлопцы таксама ладзілі арэлі, на якіх моладзь гушкалася кожны веснавы дзень, дзяўчаты пры гэтым спявалі вяснянкі. Кожная пара, якая ўлазіла на арэлі, а часта гэта былі хлопец і дзяўчына, што кахалі адзін аднаго, імкнулася як мага больш разгайдаць арэлі, узляцець вышэй за іншых, каб паказаць сваю сілу, спрыт, уменне. Моладзь спаборнічала паміж сабой. Акрамя таго, існавала ў народзе меркаванне, што чым вышэй будуць узлятаць арэлі, тым даўжэйшы вырасце лён і іншыя расліны ў бягучым годзе. Лічылі таксама, што маладыя хлопцы і дзяўчаты павінны былі пагойдацца на арэлях хоць адзін раз, каб быць здаровымі і моцнымі ўвесь год.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 14:23
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Качанне і біццё чырвоных яек

Любімай забавай у моладзі на Вялікдзень было качанне і біццё чырвоных яек. Выйграваў яйка той, у каго яно было мацнейшае і не разбівалася аб іншыя. Той, каму пашанцавала, мог навыбіваць цэлую шапку яек — чутка аб такім поспеху хутка разносілася па вёсцы. Другая разнавіднасць гэтай гульні — гэта качанне яек з горкі па дарожцы: тут выйграваў той, чыё яйка далей закоціцца [3,156]. Гульня магла доўжыцца цэлы дзень, збірала шмат людзей, выклікала шмат жартаў і смеху. Увечары моладзь збіралася ў карчме і ладзіла вечарынку.

Хлопцы і маладыя мужчыны хадзілі ў валачобнікі, абыходзячы, як і на Каляды, усе сядзібы ў вёсцы, праслаўляючы ў сваіх песнях хлебароба, яго жонку і дзяцей, паэтызавалі яго нялёгкую працу.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 14:24
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

На Юр’я, 23 красавіка, пад вечар

На Юр’я, 23 красавіка, пад вечар да пастушкоў збіралася вясковая моладзь. Дзяўчаты прыносілі яйкі, масла, малако, а хлопцы распальвалі агонь, над ім вешалі кацёл і вылівалі ў яго прынесенае малако, разбівалі яйкі і клалі масла. Зняўшы кацёл з агню, усе садзіліся кругом і елі гэтую яечню. Пасля станавіліся у кружок, браліся за рукі і выконвалі юр’еўскія песні [4,3]. Напярэдадні Юр’я пяклі каравай, упрыгожвалі яго зелянінай (барвенкам) і стужкамі, клалі на вечка ад дзяжы. У дзень свята ўся моладзь адпраўлялася ў царкву, а па заканчэнні богаслужэння збіралася ў хаце, якую выбралі для святкавання і дзе ўся ноч праходзіла ў песнях, музыцы і танцах.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 13.07.2016, 14:24
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Купалле

Самым яркім святам для моладзі з XIX ст. было Купалле, напярэдадні якога хлопцы і дзяўчаты выбіралі лідэра са свайго асяроддзя, які кіраваў падрыхтоўкай і правядзеннем свята. Гурт моладзі збіраў па вёсцы зношаныя і непатрэбныя рэчы для развядзення купальскага вогнішча. Пасля яны запальвалі доўгія жэрдкі і з песнямі, крыкам, галёканнем адпраўляліся па вуліцах вёскі запрашаць усіх на Купалле. Вакол купальскага вогнішча хлопцы і дзяўчаты гулялі ўсю ноч, вадзілі карагоды, спявалі, танчылі, прыгалі праз касцёр, рыхтавалі сумесную вячэру.

Пад раніцу ўсе ўдзельнікі святкавання ішлі сустракаць узыход сонца, якое, паводле народнага меркавання, на Купалле грае. Дзяўчаты здымалі з галавы вянкі і пускалі іх на ваду, загадаўшы аб сваім лёсе. Купалле немагчыма ўявіць сабе без ранішняга купання або качання ў расе галышом, каб набрацца здароўя і прыгажосці на цэлы год. 3 Пакроваў дзяўчаты пачыналі рупіцца аб наладжванні вячорак, падшукваць для гэтай мэты хату, дамаўляцца з гаспадарамі.

3 гэтага часу пачынаўся новы перыяд жыцця моладзі ў закрытых памяшканнях, дзе былі адпаведныя гульні і забавы, якія перамяжоўваліся танцамі, што адбываліся па святах і суботах.

Удзел у традыцыйных святах, гульнях і забавах спрыяў фізічнаму выхаванню моладзі, фарміраванню здаровага ладу жыцця ў сельскай абшчыне беларускай вёскі.

Літаратура

1. Калядныя святы ў беларусаў Віцебскай губерні Земляробчы каляндар. Мн., 1990.

2. АІМЭФ, ф.7, воп.2, спр.234, л.67.

3. Земляробчы каляндар.

4. Николаев Е.П. Юрьев день в Белоруссии Витебский вестник. 1913. № 89.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: