vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 14:25
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ГУЛЬНІ

Народныя гульні

Народныя гульні – від актыўнага адпачынку чалавека, што сфарміраваны на аснове драматызваных, умоўных або творчых дзеянняў. Тут склаліся пэўныя правілы, пріёмы забаў, што гарманічна спалучаюць элементы фізічнага, разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання. Многія народныя гульні ўзніклі з абрадаў і развіваліся са старажытных часоў і дагэтуль нясуць на сабе сляды язычніцкіх культаў, але ў бытаванні не ўспрымаюцца як сродак вераванняў, а як сродак адпачынку і набыцця карысных навыкаў.

У розныя гістарычныя перыяды ( у асноўным, пачынаючы з 12 ст. і да сенняшняга часу ) розныя даследчыкі па-рознаму разглядалі гульні. Таму і ў літаратурных крыніцах выкарыстоўваюцца розныя падыходы да асвятлення сутнасці, прызначэння гульняў, і ў прыводзімых даследчыкамі класіфікацыях гульняў. Але ўвогуле гульні маюць вельмі старажытную аснову.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 14:25
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Забавы, ігрышча, забаўлянкі, пацешкі, вячоркі

Пры разглядаданні гэтага аспекта трэба мець на ўвазе, што ў гульнёвы цыкл таксама ўваходзяць забавы, ігрышча, забаўлянкі, пацешкі, вячоркі. Усё гэта жанры гульнёвага зместу, але ўсе яны значна адрозніваюцца сваім прызначэннем. Калі шматлікія гульні і забавы адрозніваюцца перавагай фізічных элементаў, то, напрыклад, у пацешках праглядаюцца элементы займальнасці, павучання, узбуджэння і заспакаення.

У 12 ст. Кірыла Тураўскі ўжо ўзгадвае “ павечарніцы” і “ ігрышча”, якія часткова захаваліся ў выглядзе Купалля, гукання вясны, але згубілі з цягам часу магічна-абрадавы змест і маюць сёння толькі эстэтычную функцію [1,19].

Вядомы даследчык-этнограф М.Доўнар-Запольскі таксама схіляецца да думкі, што ігрышчы бываюць звычайна на вялікія святы: на Каляды, Масленіцу і інш.; вячоркі ж, па яго меркаванню, маюць зусім іншы характар і адбываюцца на пачатку зімы [9,283].
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 14:25
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Традыцыйныя гульні

Традыцыйныя гульні як з’ява культуры, уласцівая ўсім народам, вывучаліся навукоўцамі і дзеячамі культуры з розных пазіцый. Прычым асноўная ўвага звярталася на фізічныя і інтэлектуальныя функцыі гульняў, іх ролю ў фізічным станаўленні і выхаванні дзяцей. Даследчыкі прапаноўвалі розныя сістэмы класіфікацый гульняў. Пачынаючы з канца 19 ст., даследаванні гульняў становяцца больш грунтоўнымі. Даследчыкі базіраваліся на розных зыходных крытэрыях –– узросце ( М.Нікіфароўскі ), сезоне года ( А.Ю.Лозка ), асаблівасцях фізічных практыкаванняў, аснашчэнні гульняў пэўным інвентаром ( Е.Раманаў, Ул.Казлоўшчык, Я.Вількін ) і інш.. На наш погляд, заслугоўваюць асобай увагі класіфікацыі Е.Раманава, Ул.Казлоўшчыка, Я.Вількіна і А.Ю.Лозкі.

Класіфікацыя Е.Раманава складаецца з улікам разнастайных гульнёвых жанраў ( забавы, хованкі, сімвалічныя гульні, гульні з інвентаром і г.д. ) і абапіраецца на развіваючыя элементы фізічных здольнасцяў [3].

Значнае даследванне гульняў як сродка фізічнага выхавання ў беларусаў зрабіў Ул.Казлоўшчык. Яго класіфікацыя прыведзена ў артыкуле “ Аб фізічным выхаванні беларусаў”.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 14:25
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Класіфікацыя Ул.Казлоўшчыка

Класіфікацыя Ул.Казлоўшчыка складзена з апорай на дзеянне, якое выконваюць удзельнікі гульні ( фізічнае ці разумовае), а таксама з улікам выкарыстання інвентара.

Акрамя таго Ул.Казлоўшчык асобна вылучае групу “ беларускіх народных спортаў, скокаў, карагодаў, забабоняў і верванняў”, якую, у сваю чаргу, падзяляе на лёгкую атлетыку; водныя спорты, зімовыя спорты; конную язду; дужанне ( “ Накрыж”, “ Ззаду “, “ Па-цыганску”, “ Зварушыць з месца”, “ Паднімацца” ); стралянне і паляванне; танцы (скокі); забабоны і верванні [4].

Вельмі цікавую класіфікацыю гульняў прыводзіць даследчык Я.Вількін. Што тычыцца фізічных гульняў, ён падзяляе іх на дзве групы:

1. Гульні з гульнёвым інвентаром (снарадамі).

2. Гульні без вызначаных прадметаў або з выпадковымі падручнымі прадметамі.

Першая група гульняў складзена такім чынам, што выяўляе спартыўную накіраванасць. У другую групу гульняў, па Я.Вількіну, уваходзяць гульні з драматычным або арнаментальным сюжэтам [5,84-85]. Такая класіфікацыя выяўляе сутнасць і прызначэнне гульняў менавіта як развіваючага элемента фізічных здольнасцяў. Яна складзена па функцыянальным прынцыпе.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Класіфікацыя гульняў у зборніку БНТ

Зусім іншай уяўляецца класіфікацыя гульняў у зборніку БНТ (Гульні, забавы, ігрышчы), складзеная А.Ю.Лозкам [1,29]. Асноўныя прынцыпы гэтай класіфікацыі –– функцыянальна-тэматычны і каляндарны.

З улікам комплекснага характару гульняў, спалучэння ў іх розных функцый, а таксама выбранага ракурсу даледавання, мы прапануем наступную класіфікацыю:

1. Разумовыя гульні, якія развіваюць кемлівасць, удумлівасць, назіральнасць, вынаходлівасць, памяць, фантазію, вытрымку, маральныя і псіхічныя якасці. У гэту групу можна аднесці пацешкі, каляндарныя і сямейна-абрадавыя гульні.

2. Фізічныя гульні, якія развіваюць смеласць, спрытнасць, сілу, хуткасць рэакцыі, зрок, слых і г.д.. Гэтая група ўключае гульні з інвентаром, а таксама з элементамі барацьбы і іншымі сілавымі прыёмамі.

3. Змешаныя, якія развіваюць як псіхічныя, так і фізічныя якасці. У гэтую групу ўваходзяць гульні з элементамі інтэрмедыі, харэаграфіі, імітацыі, а таксама забаўлянкі, скаўцкія гульні.

4. Рызыкуючыя гульні, якія носяць спартыўна-аматарскі характар і з’яўляюцца формай актыўнага адпачынку, выпрацоўваюць вытрымку, вынаходлівасць, павышаюць агульную культуру чалавека, але маюць пэўны рызык. Да гэтай групы можна аднесці забавы і гульні з такімі элементамі дзеяння, як катанні з горак, на арэлях, а таксама паляванне, аб’езд маладых коней.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Гульня, па сутнасці

Важную ролю адыгрывае гульня і ў псіхічным развіцці чалавека. Гульня, па сутнасці, з’яўляецца натуральным сродкам у пазнанні сукупнасці чалавечых адносінаў, спосабам самапазнання і самавыпрабавання. Падчас гульні ў чалавека фарміруецца здольнасць да адвольнай дзейнасці, да самарэгуляцыі. Засвойваючы ва ўмоўна-гульнёвай форме прадметны свет чалавека і яго грамадскія адносіны, яна дазваляе ў працэсе дзейнасці дасягнуць сутнаснага прагрэсу ў развіцці псіхічных функцый. Акрамя таго, што гульня трэніруе памяць, успрыманне, волю, мысленне, фантазію, яна развівае і фізічныя якасці чалавека: сілу, спрыт, спартыўны навык, хуткасць рэакцыі. У першую чаргу, гэта тычыцца гульняў з перавагай фізічных элементаў ( фізічная, змешаныя, рызыкуючыя гульні).
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Розныя гульні

Розныя гульні, якія маюць элемент фізічнага выхавання, прадстаўляюць групу сродкаў, якія садзейнічаюць паляпшэнню агульнай працаздольнасці арганізма. Акрамя таго, яны пашыраюць рухальны дыяпазон удзельніка гульні, павышаюць яго агульнакардынацыйныя здольнасці, развіваюць хуткасць, вынослівасць, спрыт. Вельмі важным з’яўляецца і тое, што падчас гульняў рухі выконваюцца свабодна, натуральна, без празмернага напружання. У той жа час такія гульні з’яўляюцца і цудоўным актыўным адпачынкам.

Безумоўна, фізічная культура і спорт, калі імі займацца сістэматычна, са строгай дазіроўкай практыкаванняў, спрыяюць найлепшаму развіццю арганізма. Але, вядома, некатарыя віды спорта ў працэсе рэгулярных настойлівых заняткаў развіваюць арганізм аднабакова [7, 166-171]. Традыцыйныя гульні маюць перад імі перавагу, таму што спалучаюць розныя псіхафізічныя элементы, якія дапаўняюць адзін аднаго і гарманічна развіваюць душу і цела.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Гульнёвая дзейнасць

Гульнёвая дзейнасць ( пераважна, з фізічнымі элементамі) характарызуецца нязвыклым для арганізма рэжымам паводзін, і арганізм прыстасавана рэагуе на яго ўсім комплексам сістэм, што складаюць цэнтральна-нярвовую, саматычную, вегетатыўную і псіхічную сферы. Адпаведныя зрухі ў гэтых сферах знаходзяцца ў вызначанай узаемасувязі, якая і забяспечвае эфектыўную дзейнасць арганізма ў цэлым. У залежнасці ад віда гульні працаздольнасць арганізма знаходзіць вызначаную якасную спецыфічнасць. Так можна казаць пра пераважнае развіццё здольнасці чалавека да праяўлення сілы, хуткасці, вынослівасці і г.д., гэта значыць пра вядучую якасную характарыстыку рухальнай функцыі чалавека.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Гульні з элементамі фізічных дзеянняў

Гульні з элементамі фізічных дзеянняў, у адрозненні ад спецыяльнай спартыўнай падрыхтоўкі, рознабакова развіваюць чалавека, рашаюць пры гэтым задачы гарманічнага развіцця арганізма без вылучэння і давядзення да высокага ўзроўню дасканаласці якой-небудзь адной з рухальных здольнасцяў. Такая агульная падрыхтоўка павінна спрыяць стварэнню фундамента для спецыяльнай спартыўнай падрыхтоўкі. Тут трэба падкрэсліць, што разам з удзелам у такога рода гульнях чалавек развівае і ўдасканальвае свае фізічныя здольнасці. Гэты працэс суправаджаецца комплексам пэўных узаемазвязаных структурна-функцыянальных перабудоў у арганізме і якасным змяненнем яго знешніх адносінаў; і тое і другое вызначае ў сукупнаці ўзровень фізічнай падрыхтоўкі.

Важнае месца ў сістэме фізічнага выхавання належыць сродкам сілавой падрыхтоўкі. Гульні з элементамі фізічных дзеянняў павінны забяспечыць фарміраванне такой структуры фізічнай падрыхтоўкі чалавека, якая адпавядала б спецыфіцы знешніх адносінаў яго арганізма, рэжыму дзейнасці ўдзельніка гульні.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 13.07.2016, 14:26
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Па меркаванні Н.А.Бернштэйна

Па меркаванні Н.А.Бернштэйна, які ўнёс найбольш значны ўклад у распрацоўку тэорыі фізіялогіі актыўнасці, суадносіны паміж уяўленнямі пра будучыню, да якой арганізм чалавека імкнецца, і рэальнай сітуацыяй з’яўляюцца асноўнай рухаючай сілай паводзінаў, што вызначае яго актыўны характар [8,33-39]. Найбольш выразна актыўны характар паводзінаў арганізма адлюстроўваецца ў рухальных актах, паколькі яны ўяўляюць сабою асноўную форму практыкаванняў, пры дапамозе якіх арганізм узаемадзейнічае з навакольным светам. У аснове актыўнага характару паводзінаў арганізма ляжыць мэтазгодна-лагічны спосаб сувязі дынамічных элементаў, які фарміруецца ў працэсе гульні ( пераважна, з элементамі фізічных дзеянняў) і забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне маторнага патэнцыялу чалавека ў рамках канкрэтнай рухальнай задачы.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: