vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум дружеского общения > Наш мир

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Дзiцячая мэбля (детская мебель и спорт)

Прыстасаванне чалавека

Прыстасаванне чалавека да навакольнага асяроддзя на працягу ўсяго яго жыцця адбываецца ў вынiку пэўнай адаптацыйнай стратэгii, якая ўключае як бiялагiчны, так i культурны аспект. Таму мы можам гаварыць аб бiякультурнай адаптацыi –– цесным узаемадзеяннi бiялагiчных i культурных спосабаў прыстасавання да навакольнага асяроддзя.

Адным з элементаў бiялагiчнай адаптацыi чалавека яўляецца фiзiчнае выхаванне. У першапачатковым фiзiчным выхаваннi дзiцяцi вельмi важную ролю адыгрывае першы год жыцця, калi яно пачынае спачатку садзiцца, затым станавiцца на ножкi, поўзаць i, нарэшце, хадзiць. На працягу гэтага тэрмiна на фiзiчны стан дзiцяцi вялiкi ўплыў аказвала традыцыйная мэбля — калыскi, стойкi i хадункi.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шэраг матэрыялаў НГАБ

Шэраг матэрыялаў НГАБ утрымлiваюць каштоўныя звесткi аб фiзiчным выхаваннi дзяцей у канцы ХIХ ст. Гэтыя звесткi збiралiся губернскiмi статыстычнымi камiтэтамi. У прыватнасцi, у фондзе Вiцебскага губернскага статыстычнага камiтэта захоўваецца справа за 1879 г. (ф. 2502, воп.1, спр. 314), у якой маюцца звесткi аб дзiцячай мэблi ў Вiцебскай губ. i яе ўплыве на першапачатковае фiзiчнае выхаванне дзяцей. Звесткi гэтыя збiралiся святарамi, павятовымi ўрачамi i прадвадзiцелямi дваранства.

На першым годзе жыцця пасцеллю служыла калыска. На Беларусi былi вядомы як падвясныя, так i калыскi на ножках. Апошнiя атрымоўваюць распаўсюджанне ў канцы ХIХ — пач. ХХ ст.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сярод падвясных калысак

Сярод падвясных калысак па спосабу калыхання можна выдзялiць дзве групы –– зыбкi, якiя калыхалiся зверху ўнiз, i звычайныя калыскi, якiя калыхалiся збоку ўбок. Зыбкi мацавалiся да канца гнуткай жэрдкi, другi канец якой прывязваўся да бэлькi альбо затыкаўся за яе. Калыскi, якiя калыхалiся збоку ўбок, падвешвалi за крук на чатырох вяроўках, якiя iшлi ад яе кутоў i адначасова служылi апорамi для абруса альбо ручнiка, якiм зверху абгортвалi калыску.

Па спосабу выраба можна выдзялiць калыскi сталярнай работы, выдзеўбаныя, плеценыя, палатняныя. Калi разглядаць iх эвалюцыю, то спачатку, хутчэй за ўсё, з’явiлiся плеценыя i выдзеўбаныя, пазней –– палатняныя i сталярныя.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Калыскi сталярнай работы

Калыскi сталярнай работы звычайна мелi выгляд скрынкi з вертыкальнымi альбо расхiленымi ўверсе сценкамi. Матэрыялам для плеценых калысак служылi лаза, карэннi, лучына. Яны звычайна мелi выгляд кошыка. Палатняныя калыскi ўяўлялi сабой нацягнуты на квадратную альбо авальную раму кавалак палатна. Рама рабiлася з драўляных брускоў цi гарэшыны. Такiя калыскi было зручна браць у поле, дзе iх вешалi на трынозе альбо галiне дрэва.

Матрацаў дзецям першага года жыцця не рабiлi. Замест iх клалi сена, салому, старую адзежу, а зверху засцiлалi мяккай апялюшкай.

Да хрышчэння дзiця забаранялася класцi ў калыску, яно спала на падушцы, складзенай адзежы альбо падыходзячых па памерах ночвах.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Садзiць немаўля пачыналi

Садзiць немаўля пачыналi прыкладна з чатырох месяцаў, ставiць на ножкi –– у пяць-шэсць месяцаў. Для гэтага выкарыстоўвалi спецыяльныя прыстасаваннi –– “сядзёлкi” i стойкi. Найбольш простая “сядзёлка” ўяўляла сабою кавалак бервяна прыблiзна ў 40 см вышынёй, выдзеўбаны накшталт крэселка. Спераду яна мела гарызантальную планку-запор. Пазней з’явiлiся сядзёлкi больш складанай канструкцыi, якiя паўтаралi ў мiнiяцюры крэслы для дарослых. Iснавалi нават сядзёлкi для двойнi (захоўваецца ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi, в. Марозаўка Добрушскi раён). Ставiлi сядзёлкi на пол альбо лаву, на планку-запор вешалi забаўкi.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 13.07.2016, 15:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сярод стояк можна вылучыць два вiды

Сярод стояк можна вылучыць два вiды. Першы –– у выглядзе дзвюх дошак, злучаных памiж сабой чатырма вертыкальнымi брускамi. Верхняя дошка магла быць квадратнай, круглай альбо авальнай, з адтулiнай, у якую ставiлi дзiця. Другi вiд –– стойка ў выглядзе ўсечанага конуса. Складалася яна з двух кругоў з гарэшыны розных у дыяметры, злучаных памiж сабою вертыкальнымi брускамi. Сустракалiся таксама прыстасаваннi, якiя спалучалi ў сабе функцыi стойкi i сядзёлкi. Так, падчас экспедыцый Белдзяржмузея народнай архiтэктуры i побыту ў в. Раздзел Мсцiслаўскага раёна аўтарам была зафiксавана стойка першага тыпу, у ножках якой былi зроблены адтулiны, куды ўстаўлялi дошку, калi дзiця стомiцца стаяць. У в. Красная Лiдскага раёна сядзёлка ў выглядзе невялiкага крэселка з планкай-запорам спераду мела адкiдную лавачку i магла выкарыстоўвацца як стойка. Самастойна хадзiць дзецi пачыналi ў адзiнаццаць-дванаццаць месяцаў, часам i пазней. Для навучання хадзьбе выкарыстоўвалi хадунок. Найбольш распаўсюджанымi былi хадункi ў выглядзе вертыкальнай жэрдкi, замацаванай ў бэльцы. Унiзе да яе на вышынi 60-80 см ад падлогi гарызантальна мацавалi шост з абручом на канцы, у якi ставiлi дзiця. Хадунок рухаўся па крузе. Пазней з’явiўся хадунок у выглядзе абручыка на чатырох ножках, якiя маглi мець колцы.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 13.07.2016, 15:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Гарманiчныя адносiны з наваколлем

Гарманiчныя адносiны з наваколлем, а значыць i бiялагiчная адаптацыя чалавека былi абумоўлены i вераваннямi людзей. Пэўныя дзеяннi, па вераваннях беларусаў, маглi паўплываць на фiзiчны стан дзiцяцi. У сувязi з гэтым склаўся шэраг прыкмет, забабонаў, звязаных з дзiцячай мэбляй. Напрыклад, каб немаўля нiхто не сурочыў, трэба было павесiць над калыскай воўчы зуб. Забаранялася калыхаць пустую калыску, таму што нячысцiк мог заняць яе i потым нашкодзiць дзiцяцi: яно магло захварэць i нават памерцi. У гэтых вераваннях знайшла праяўленне медыятыўная функцыя калыскi, калi яна выступае як бы своеасаблiвым медыятарам памiж “сваiм” i “чужым” светам i можа прыцягваць дэманiчныя сiлы. Прычым медыятыўная функцыя асаблiва ўласцiва для пустой калыскi. Для аховы дзiцяцi ад нячысцiка раiлася класцi ў яе вугольчык, хлеб, соль, жалеза цi ката.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 13.07.2016, 15:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Рысы медыятара асаблiва яскрава праяўляюцца ў новай калысцы

Рысы медыятара асаблiва яскрава праяўляюцца ў новай калысцы. Яна, як i ўсялякая новая, не асвоеная яшчэ чалавекам рэч, як бы сiмвалiчна яшчэ належыць прыродзе. Гэтае пераходнае становiшча робiць яе асаблiва прыдатнай для пранiкнення чужых, дэманiчных сiлаў у свет людзей. Таму ў новую калыску спачатку клалi ката, а затым ужо дзiця. Апазiцыя “асвоены” — “неасвоены” знаходзiць сваё адлюстраванне i ў наступных вераваннях. Калi ўсе дзецi ў гаспадароў раслi фiзiчна слабымi, хварэлi, памiралi маленькiмi, раiлася ўзяць калыску ў суседзяў, якiя мелi здаровых дзяцей. Гэтая “асвоеная” калыска ўжо не магла служыць накшталт медыятара, праз якi дэманiчныя сiлы маглi нашкодзiць дзiцяцi. Акрамя таго, разам з калыскай як бы сiмвалiчна пераносiлася здароўе тых дзяцей, якiя выраслi ў ёй.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 30.03.2017, 21:41
Taalai Taalai вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 30.03.2017
Сообщений: 5
По умолчанию

Информативно очень! Вот бы все люди были так освещены как вы
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: