vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 13.07.2016, 15:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию Педагогіка фізічнай культуры

Народная фізічная культура

Адным з напрамкаў эфектыўнага развіцця фізічнага выхавання з’яўляецца абагачэнне яго зместу за кошт традыцый народнай фізічнай культуры і ўкараненне іх у практыку.

Народная фізічная культура ўключае ў сабе тыя віды рухомай актыўнасці і прымяняе тыя метады, якія гістарычна складаліся шляхам непрафесійнай дзейнасці з мэтай развіцця маладых людзей і падрыхтоўкі іх як да працоўнай дзейнасці, так і да вайсковай справы.

3 даўніх часоў беларускі народ вёў барацьбу за сваю незалежнасць. У пастаяннай барацьбе з захопнікамі і ствараліся традыцыі самабытнай сістэмы фізічнай падрыхтоўкі. Пагроза быць заваёванымі прымушала беларусаў сістэматычна займацца вайскова-фізічнай падрыхтоўкай, загартоўваць сябе ў жорсткай барацьбе за свой лёс і за сваю волю, за свабоду сваёй Радзімы.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 13.07.2016, 15:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Неабходнасць навучання юнакоў верхавой яздзе

Неабходнасць навучання юнакоў верхавой яздзе, валоданню зброяй дыктавалася самім жыццём. Воінам трэба было дасканала ўмець валодаць навыкамі калектыўных дзеянняў у баявых сутычках, індывідуальнай тэхнікай верхавой язды, спецыяльнай падрыхтоўкай стральбы з лука, валоданню кап’ём і мячом. Вялікай перавагай карысталіся бойка на кулаках, змаганне па перацягванню каната, пераадоленне рэчкі ўплаў, гульня ў мяч «лапта», іншыя гульні, забавы, спаборніцтвы.

Элементамі структуры народнай фізічнай культуры з’яўляліся таксама размоўная мова, зберажэнне і перадача інфармацыі па фізічным выхаванні: рытуалы, звычаі і традыцыі спаборніцтваў, нацыянальных свят, абрадаў і іншых форм рэалізацыі сродкаў і метадаў фізічнага выхавання.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 13.07.2016, 15:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Фізічная культура

Народная фізічная культура з’яўляецца кладоўкай пачатковай культуры нацыі, яе духоўнай спадчынай. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне выхоўваецца на нацыянальных традыцыях. Толькі народ, які даражыць сваёй гісторыяй, пастаянна ахоўвае і павялічвае культурную скарбніцу папярэдніх пакаленняў, можа называцца вялікім словам «нацыя». Гэта датычыцца таксама і сферы фізічнай культуры. Таму адным з напрамкаў ў яе вывучэнні можа стаць даследаванне гістарычных аспектаў развіцця і станаўлення народнай фізічнай культуры, форм, сродкаў і метадаў фізічнага выхавання, яго ролі і месца ў агульнай нацыянальнай культуры.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 13.07.2016, 15:17
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,206
По умолчанию

Сістэмы народнай фізічнай культуры

Развіваючыся на нацыянальных традыцыях, народная фізічная культура на працягу многіх гадоў удасканальвала свае структурныя кампаненты, функцыі, улічваючы канкрэтныя гістарычныя умовы. Таму актуальным з’яўляецца таксама даследаванне педагагічных аспектаў эфектыўнага выкарыстання элементаў народнай фізічнай культуры ў сучасных умовах.

Трэба адзначыць, што нягледзячы на вялікі ўзровень сфарміраванай сістэмы народнай фізічнай культуры, працэс яе развіцця ўсё яшчэ працягваецца. А скарбніца сродкаў і метадаў фізічнага выхавання ўвесь час папаўняецца і папаўняецца новымі элементамі.

У сувязі з гэтым вывучэнне традыцый народнай фізічнай культуры і ўвядзеннне яе найбольш эфектыўных элементаў у сучасную практыку фізічнага выхавання не толькі фарміруюць гарманічна развітага маладога чалавека, але і спрыяюць агульнаму нацыянальна-культурнаму адраджэнню народа.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: