vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 17:19
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Ваенна-спартыўная падрыхтоўка

Час барацьбы за сваё сацыяльнае

Значную ўвагу фізічнай падрыхтоўцы надавалі беларусы пад час барацьбы за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Узброеная барацьба за незалежнасць Бацькаўшчыны была немагчымай без удзелу ў гэтым руху беларускай шляхты і сялянства. Аб гэтым сведчаць гістарычныя падзеі, што адбываліся на Беларусі ў перыяд паўстання 1830-1831 гг.

Для арганізацыі вайсковых атрадаў і іх усебаковай падрыхтоўкі зімой 1831 г. на Беларусь з Варшавы было накіравана больш за 300 чалавек. Гэта былі штатныя інструктары ваенна-спартыўных спецыяльнасцей, якія валодалі вайсковай справай, тактыкай і спартыўным майстэрствам. У маёнтках беларускай шляхты яны, разам з гаспадарамі, пачалі ствараць і рыхтаваць шляхецкія і сялянскія атрады з ліку мясцовага насельніцтва.
Фізічная і ваенна-спартыўная падрыхтоўка моладзі была вельмі напружанай. Беларускія сяляне павінны былі змагацца з расійскімі вайскоўцамі з ліку знакамітых гусарскіх злучэнняў і казацкіх дывізій. Таму асноўная ўвага надавалася фізічнай, сілавой і спартыўнай падрыхтоўцы беларускіх добраахвотнікаў.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 17:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Мясцовая шляхта

Мясцовая шляхта валодала ваенна-спартыўным майстэрствам. Яна праходзіла падрыхтоўку ў Войску Польскім, якое было створана ў 1815 г.. Яшчэ ў 1812 г. каля 80 тысяч чалавек са складу беларускай шляхты прынялі ўдзел у паходзе арміі Напалеона на Маскву. Пасля франка-рускай вайны і ўтварэння Каралеўства Польскага ў складзе Расіі, гэтыя вайскоўцы склалі аснову Войска Польскага, якое ў 1830 г. выступіла супраць Расіі.

Беларуская сялянская моладзь, якая жадала прыняць удзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе, вайсковым майстэрствам не валодала. Гэтай справе трэба было вучыцца напярэдадні выступлення і пад час паўстання. Папярэдняя падрыхтоўка заняла каля 2-3 месяцаў. Гэта былі заняткі па тактыцы, пешыя пераходы, маршы, джыгітоўка, фехтаванне, стральба, конныя манеўры. Створаныя сялянскія атрады вучыліся пераадольваць водныя перашкоды, штурмаваць умацаваныя збудаванні, весці абарончыя баі.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 17:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Праблема недахопу зброі

Адной з самых асноўных праблем для паўстаўшых была праблема недахопу зброі. Як правіла, сяляне ўзбройваліся зброяй, якую захавалі яшчэ з часоў вайны 1812 г. Халоднай зброі было шмат, але да агнястрэльнай не хапала боепрыпасаў. Таму асноўная ўвага пры падрыхтоўцы атрадаў надавалася рукапашнаму бою, які патрабаваў асаблівага майстэрства і фізічнай падрыхтоўкі.

Канчатковая якасць падрыхтоўкі правяралася ў баі з ворагам. Факты сведчаць, што сялянскія атрады атрымалі добрую падрыхтоўку. Напрыклад, у красавіку 1831 г. сяляне шляхціча Марцыноўскага з Мінскай губерніі дэманстратыўна насілі зброю і гаварылі, што “ скоро оні будут біть москалев, пусть оні удірают в Москву” [ 1 ]. Шляхціч Людвіг Корсак у вёсцы Бытцы Мінскай губерніі стварыў і падрыхтаваў атрад з 15 сялянскіх хлопцаў. Гэты атрад штодня займаўся кавалерыйскім майстэрствам. Хлопцы вучыліся “скакать на лошадях через разложенные огни, через рвы и высокие заборы”. Шляхціч Акуліч, якому належаў маёнтак у вёсцы Прыбаркі Мінскай губерні, стварыў і падрыхтаваў сялянскі атрад у складзе 30 чалавек.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 17:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сялянскія атрады

Сялянскія атрады праводзілі баявыя аперацыі, якія былі даволі паспяховымі. Паўстанцы нанеслі значны ўрон казацкім і гусарскім злучэнням, якія былі накіраваны ўрадам Расіі на барацьбу з паўстаннем. Шляхціч Ігнат Візбарг са сваім атрадам разграміў у Віцебскай губерні казачы эскадрон, пры гэтым 6 казакоў было забіта, а 5 паранена [ 1,230 ].

У маі 1831 г. атрады паўстанцаў у складзе 4000 чалавек накіраваліся на Лепель. Камандзір батальёна са складу гусарскай дывізіі дакладваў свайму начальству, што “ при переправе мятежников через Дисну батальон убил и потопил более 200 человек, 23 взято в плен”. Але ўсе ж 20 мая 1831 г. паўстаўшыя штурмам узялі Лепель [ 1,228 ].
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 17:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Паўстанцы

Даволі паспяхова дзейнічалі паўстанцы і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Вясной і летам 1831 г. у Белавежскай пушчы дзейнічала шляхецка-сялянскае злучэнне ў складзе 1000 чалавек. Паўстаўшыя стварылі ўмацаваны лагер, дзе займаліся фізічнай і ваенна-спартыўнай падрыхтоўкай. Яны нападалі на камунікацыі рускай арміі, грамілі тылавыя падраздяленні, вялі глыбокую разведку. У адной з аперацый быў разбіты батальён аховы, які дастаўляў зброю, вопратку і харчаванне дзеючай арміі расіян. Паўстанцы захапілі 418 вазоў з харчаваннем і вайсковай амуніцыяй [ 1,231 ].

У Пінскім павеце арганізацыяй і падрыхтоўкай паўстанцаў кіраваў шляхціч Ігнат Скрімунт. У лясным масіве быў створаны ваенны лагер, у якім спачатку налічвалася каля 100 чалавек. У хуткім часе гэты атрад узначаліў Ціт Пуслаўскі, які давёў колькасць паўстанцаў да 2000 чалавек у асноўным за кошт “ дворовых людей и крестьян своего отца”. Гэтае сялянскае злучэнне таксама актыўна змагалася за незалежнасць Бацькаўшчыны. Паўстанцы валодалі высокімі баявымі і фізічнымі якасцямі. Летам 1831 г. Ціт Пуслаўскі правёў некалькі баявых рэйдаў па тэрыторыі Беларусі, занятай падраздзяленнямі расійскай арміі. Паўстанцы за адзін дзень праходзілі з баямі каля 30-40 км. Гэта сведчыць аб добрай маральнай, баявой і фізічнай падрыхтоўцы беларускіх паўстанцаў перыяду 1830-1831 гг. Падраздзяленні Пуслаўскага знішчалі масты і пераправы, харчовыя склады, фуражныя каманды, грамілі тылавыя падраздзяленні праціўніка. Восенню 1831 г., каб не трапіць у палон, атрад Пуслаўскага перайшоў тэрыторыю Украіны. Адтуль дробнымі групамі паўстанцы перапраўляліся за мяжу [ 1,230 ].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 17:20
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Падзеі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Падзеі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі сведчаць аб тым, што ўзровень фізічнай і ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі беларускіх паўстанцаў быў даволі высокім і адпавядаў тагачасным патрабаванням. Фізічная падрыхтоўка паўстанцаў была рознабаковай і сістэматычнай , яна дазваляла спалучаць прыродную вынослівасць і сілу беларусаў з ваенным майстэрствам.

Літаратура:

1. Смяховіч М.У. Арганізацыя і асобы (Паўстанне 1830-1831 гг). Полымя, 1996, № 4.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра
Комбинированный вид Комбинированный вид

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: