![]() |
#11
|
|||
|
|||
![]()
V І І. Бег “ на выперадкі “.
На роўнай пляцоўцы альбо на вуліцы ўсе гуляючыя станавіліся на адной лініі тварам у адным напрамку. Па камандзе “Марш!” усе гуляючыя павінны былі на вялікай хуткасці бегчы да якога-небудзь прадмета: дрэва, слупа, плота, куста. Пераможца пвінен быў дабегчы і дакрануцца першым рукой да гэтага прадмета. |
#12
|
|||
|
|||
![]()
V І І І. “ На барца “.
Праводзілася барацьба на якім-небудзь “мяккім” месцы: на густой траве, на палянцы, пакрытай мохам, на саломе, на сене. Два хлопцы браліся абедзвюмя рукамі за тулавы адзін другога “крыж на крыж”. Мэта была – любым прыёмам зваліць саперніка на зямлю. Пераможцай аказваўся той, хто быў наверсе. |
#13
|
|||
|
|||
![]()
І Х. Пусканне “ змея”.
Рабілі “змея” так: прамавугольнік памерамі прыблізна 40х60 см рабілі з лучыны і звязвалі ніткамі. Потым па верху з двух бакоў прыклейвалі газеты ці шпалеры. Рабілі са стужак “хвост” для раўнавагі, з процілеглага боку прычэплівалі тоўстую моцную нітку, альбо аборанку даўжынёй да 50 метраў. Запускалі “змея” такім чынам: адзін хлапец браўся за свабодны канец ніткі, другі – браў у рукі “змея”. На роўнай пляцоўцы яны разбягаліся супраць ветру. Узлёт угару “змея” залежаў ад хуткасці разбегу і ад правільнай яго канструкцыі. |
#14
|
|||
|
|||
![]()
Х. Скачкі на конях.
У час Вялікай Айчыннай вайы 1941-1945 гадоў жылі паасобку , і амаль у кожнага селяніна быў свой конь. Хлапчукі-падлеткі і дзяўчынкі ездзілі летнім часам на начлег пасвіць коней. Седзячы вярхом на кані, ехалі вечарам да месца начлега і часта арганізоўвалі скачкі на конях на вялікай хуткасці: хто першы прыедзе да месца начлега. Вельмі часта, калі было добрае надвор’е, то арганізоўвалі на конях пераадоленне канавы, рова, кар’ера. Спаборнічалі, у каго лепшы конь і хто лепшы гаспадар каня. |
#15
|
|||
|
|||
![]()
ХІ.Падняцце цяжкасцяў.
Пасля вайны ў 1946 – 1950 гадах рабіліся смаробныя штангі. Бралі звычайны лом і з двух канцоў чапляліся жалезныя колы з сельскагаспадарчых машын рознай вагі і памераў. Звычайна вечарамі летнім часам збіраліся хлопцы-падлеткі і падымалі гэтую “штангу” да сёмага поту. Пра таямніцы сапраўднай трэніроўкі і тэхніцы практыкаванняў пад’ёма штангі ніхто з нас тады не ведаў. Тэхніка пад’ёма была зусім простай: ухапіўшы лом штангі двума рукамі, трэба было падняць яго на грудзі, а потым выпіхнуць яе ўгару над галавой любым шляхам. Часта здараліся непаразуменні: спартсмен хапаў штангу, не прытрымліваючыся цэнтру цяжару, і тады штанга ўгары перакошвалася, вяла спартсмена ўбок, колы са штангі сыпаліся на зямлю. Пападала і па нагах. Пераможцам звычайна быў той, хто падняў найбольшую вагу штангі (кожнае кола і лом былі ўзважаны на вагах у калгасе). |
#16
|
|||
|
|||
![]()
ХІІ. Стральба з лука.
Лук рабілі з вельмі пругкай сцяблінкі ялінца, не вельмі тоўстай. Сагіналі ў дугу і нацягвалі тонкую аборанку, зробленую з пянькі. Стрэлы рабілі з роўных аднагадовых парасткаў дрэва (клёна, ясеня, дуба, вербалозы). Спаборнічалі ў меткасці стральбы з лука. “Мішэнню” былі дрэвы, кансервавыя бляшанкі, альбо мішэнь рабілася з газеты. |
#17
|
|||
|
|||
![]()
ХІІ. Пераадоленне “перашкод”.
Для гульні патрабавалася мець якое-небудзь кола, паверхня якога была гладкай і любых памераў. Часта гэта кола было ад якой-небудзь сельскагаспадарчай машыны. Таксама кавалак тоўстага дроту, загнутага адпаведным чынам, як паказана на малюнку: Трымаючы такім чынам дрот за ручку, гуляючы каціў кола па пляцоўцы ці па дарозе. Гулялі летам пасля дажджу, калі на вуліцы з’яўляліся лужы, канаўкі. Спаборніцтвы заключаліся ў хуткім разгоне кола і пераадоленні канаў, лужын. Пры адсутнасці такой магчымасці рабіліся штучныя перашкоды: бугры з зямлі, кучы травы ці саломы, лажылася ўпоперак бярвенне. Лепшым лічыўся гуляючы, які з першай спробы пераадольваў перашкоду і яго кола не падала на зямлю пасля пераадолення. |
#18
|
|||
|
|||
![]()
ХІV. “Пікар”.
На роўнай пляцоўцы рабіўся квадрат 100х100 см. Квадрат абводзіўся з надворнага боку лініяй, якая ўтварала круг на адлегласці 8-10 м ад старонак квадрата. Кожны гуляючы меў палку даўжынёй каля метра. У сярэдзіну круга ставіўся “пікар” – кавалак круглай аглоблі даўжынёй 10-15см і таўшчынёй па дыяметру 4-5см. Выбіраўся вядучы, які таксама меў палку. Па сігнале ўсе гуляючыя набліжаліся да “пікара”, а вядучы павінен быў абараняць, каб не згубілі гуляючыя. Калі ўдавалася паваліць “пікара” ў квадраце, то ўсе гульцы кідалі свае палкі і ўцякалі за лінію круга. Вядучы павінен быў дагнаць якога-небудзь гуляючага і дакрануцца сваёй палкай да яго. Калі гэта ўдавалася, то гэты гуляючы станавіўся вядучым. Зноў гульня паўтаралася. Пераможца гульні не вызначаўся. |
#19
|
|||
|
|||
![]()
ХV. “Рухі”(гарадкі).
Гэта гульня, на мой погляд, з’явілася на Беларусі вельмі даўно, бо правілы яе знаў мой бацька і мой дзед, і яны ў дзяцінстве гулялі ў гэту гульню. Гэта пытанне з’яўляецца спрэчным, бо ва ўсіх кніжках былога СССР “городки” называюцца “истинно русской народной игрой”. У нас яны называюцца “рухі” з націскам на “у”. Гэту назву мне па сённяшні дзень так ніхто і не растлумачыў.Правілы былі такія: На роўнай пляцоўцы маляваўся квадрат 100х100 см.З аднаго боку адмяралася 10 крокаў і праводзілася лінія, ад якой гуляючыя павінны былі выбіваць “рухі” з квадрата палкай даўжынёй каля метра. Самі “рухі” рабіліся з круглага палена таўшчынёй 4-5см і даўжынёй да 20 см. Я памятаю толькі 5 фігур, якія мы забівалі: “Студня”, “Гармата”, “Поп”, “Салдаты”, “Пісьмо” ці яшчэ яго называлі “Канверт”. Умовы гульні былі такія: гулялі два гуляючых, у кожнага было па дзве палкі (біты). “Рухі” ставіліся ў сярэдзіне квадрата. Па жэрабю адзін гуляючы пачынаў першым. Ён павінен быў поўнасцю выбіць усе “рухі” першай фігуры, і лічылася колькі ён затраціць на гэту фігуру палак (біт). Фігура лічылася выбітай, калі ўсе “рухі” будуць выбітымі за лініі квадрата. Потым гэту фігуру пачынаў выбіваць другі гуляючы, і зноў лічылася, колькі ён затраціць палак (біт) на гэтую фігуру. Пасля ставілася наступная фігура, і так паўтаралася да апошняй выбітай фігуры. Пераможца вызначаўся па найменшай колькасці затрачаных палак (біт) на выбіванне ўсіх 5-і фігур: |