vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 15:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Казкі

Беларускія чарадзейныя казкі

Беларускія чарадзейныя казкі — адзін з самых яркіх пластоў казачнага эпасу славян. У ім найбольш поўна ўвасоблены ідэі фізічнай і маральнай да-сканаласці чалавека, іх узаемасувязі.

Тыповы персанаж казак — герой-асілак. Вызначальная рыса яго асобы — наяўнасць неўласцівай простаму чалавеку фізічнай сілы. Вобразаў волатаў у чарадзейных казках створана нямала. Кожны з іх мае свае асаблівасці, праяўляе рысы, уласцівыя толькі яму, змагаецца з канкрэтным ворагам. Казка ўслаўляе носьбіта фізічнай сілы толькі як выратавальніка, заступніка за пакрыўджаных, змагара з несправядлівасцю. Фізічная сіла, якой валодаюць асілкі, можа быць прыроджанай, а можа быць набытай у выніку нейкіх дзеянняў.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 15:54
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Герояў незвычайнай фізічнай сілы

Да герояў з прыроджаным характарам незвычайнай фізічнай сілы адно-сяцца волаты, якія цудоўна нараджаюцца. Гэта Івашка Мядзвежае вушка, Іскар-ка Парубак дзевічы сын, Кабылін сын, Іван Каровін сын і іншыя. Такому герою, як правіла, цяжка прыстасавацца да чалавечага жыцця, ён не можа выкарыстаць сваю сілу ў дазволеных для звычайнага чалавека межах: “Выйдзець на прагул-ку…к катораму пальцам прыкранецца, дак усё роўна забіваець яго” [1,181]. Яму цяжка побач з тымі, хто фізічна слабейшы. І герой пакідае сваіх родных і вы-праўляецца ў свет “сабе роўню шукаць” [2,124]. Зразумелым становіцца і яго жаданне “паваювацца” [3,147]. Герой шукае таго, хто быў бы роўным яму па сіле. Ён не прымае фізічна слабага. Не выпадкова абавязковым атрыбутам вола-та становіцца шматпудовая булава, з якой герой выпраўляецца ў свет. Шукаю-чы сабе таварышаў, ён кіруецца выключна фізічнай сілай: “Расцягні мой шнур і збяры зноў” [2,162], — гаворыць герой сустрэчнаму. І толькі выкананне дзеяння становіцца падставай для ўзнікнення таварыскіх адносін. Наколькі дапушчаль-ны такі падыход у ацэнцы сяброўства паказвае далейшае дзеянне сюжэта. Так, эпізод “сон на варце”, па сутнасці, паказвае здраду таварыша-асілка, які не толькі не выконвае даручэння, але і хлусіць герою: “Не, братка, нічога не бачыў” [2,214]. Тыя ж таварышы-асілкі імкнуцца знішчыць героя, пераразаючы канат, па якім можна вярнуцца ў “свой свет” ці проста забіваюць героя на зва-ротным шляху, каб прысвоіць сабе яго заслугі. Так паступова герой пачынае разумець сапраўдную цану фізічнай сілы, аднак пераацэнку каштоўнасцяў робіць толькі ў канцы апавядання.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 15:54
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Волата казачнай фантастыкай створаны

Адпаведна такому вобразу волата казачнай фантастыкай створаны во-браз-антыпод — шматгаловы змей-пачвара, які не разумее законаў, адрозных ад закона сілы, і перамагчы яго можна толькі шляхам фізічнага знішчэння. Герой-асілак і змей — носьбіты незвычайнай фізічнай сілы, і змаганне паміж імі на-бывае характар выключнасці, адзначана пафасам гераічнасці: “Змей як дунуў — дзе былі імхі, балоты, аржава, патопы, стала гладка … на цэлых шэсць вёрст. Дунуў тады Сучкін сын Залатыя пугавіцы — усё чыста пазалаціў. … Схваціліся яны біцца. Біліся, біліся — Сучкін сын збіў змею тры галавы, а змей яго па ка-лены ў зямлю ўвагнаў” [1,52]. Перамога над змеем-пачварай яшчэ раз падкрэс-ліла фізічную сілу героя. Для вяртання ў чалавечы свет патрэбна сіла духоўная, маральная дасканаласць. І ў большасці казак, перамогшы пачвару, такі герой вымушаны прайсці яшчэ адно выпрабаванне — выпрабаванне на маральнасць.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 15:54
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Казкі

Ёсць казкі, у якіх апошняе выпрабаванне перарастае ў самастойны сюжэт: герой у выніку здрады сваіх таварышаў вымушаны шукаць іншыя шляхі для вяртання ў “свой свет”. Ён дапамагае нямоглым і пакрыўджаным людзям, праяўляе міласэрнасць да слабых, пачціва ставіцца да старэйшых, чым і заслу-гоўвае права не толькі на вяртанне ў “свой свет”, але і на жыццё сярод людзей. У некаторых казачных творах другое выпрабаванне фіксуецца некалькімі ці на-ват адным матывам: вярнуўшыся дадому, герой даруе братам-здраднікам. Дру-гое выпрабаванне праходзяць, аднак, не ўсе героі. Так, памірае Кірыла-кажамя-ка, не вытрымаўшы сілы апёку мацярынскай слязы [4,86], адыходзіць у свет у пошуках новых прыгод, новых выпрабаванняў сілы Пакацігарошак, які не заў-сёды можа дараваць братам здраду: “Заставайцесь сабе, калі вы такі. А я пайду ў свет” [1,197].
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 15:54
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сустракаюцца казкі

Сустракаюцца казкі, у якіх герой з прыроджанай сілай спачатку прахо-дзіць выпрабаванне на маральнасць, а потым праяўляе сябе як заступнік і аба-ронца. Так, герой атрымлівае каня для змагання з ворагам толькі дзякуючы ветлівасці і павазе да старэйшых. Падкрэсліваюць казкі і стваральныя здоль-насці героя-асілка, які дапамагае будаўнікам паўскідаць камяні, накрывае ску-рамі дах старой нямоглай жанчыне, дапамагае бацькам карчаваць ляда. Такія казкі падкрэсліваюць маральную дасканаласць героя, які валодае выключнай фізічнай сілай.

Асобае месца належыць вобразу асілка Пакацігарошка. Ён таксама адносіцца да герояў з прыроджанай фізічнай сілай. Гэта адзіны ў казачным эпасе вобраз волата, які нараджаецца як рэакцыя на непасрэднае ўмяшанне ў чалавечае жыццё чужароднай знішчальнай сілы. У яго вобразе ўвасабляецца мара аб абаронцы і заступніку. Невыпадкова іменна яму належаць словы: “Я зашчытнік буду вам і добрым людзям” [1,215], у якіх ён разумее сваё высокае прызначэнне. Такім чынам, герой адразу паўстае перад намі як носьбіт і фізіч-най, і маральнай сілы. Мэта героя канкрэтная: ён выпраўляецца на змаганне за сваіх братоў і сястру. Канкрэтная мэта, разуменне асілкам свайго прызначэння вымагаюць такога вобраза антыпода, які б дазволіў герою праявіць сілу духу, розум, кемлівасць.
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 15:55
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Антрапаморфны вобраз

Супраціўнік героя, хоць і называецца змеем, не шматгаловая пачвара, а антрапаморфны вобраз. Гэты змей жыве ў палацы, дзе ёсць мэбля: стол, крэслы, ён харчуецца хлебам і бобам, якія хоць і адрозніваюцца ад чалавечага хлеба і боба па якасці, усё ж набліжаны да рэалій чалавечага свету. Гэта істота, якая ўмее думаць і разважаць. Змей разумее сваю фізічную выключнасць і кары-стаецца гэтым. Калі ў казках, якія мы разглядалі вышэй, мэтай асілка было знішчэнне сілы, то ў казках з Пакацігарошкам знішчаецца амаральнасць. Такім чынам, для Пакацігарошка змаганне са змеем становіцца выпрабаваннем не толькі сілы, але і маральнасці. У паядынку важна і выстаяць фізічна, і не здра-дзіць сваім прынцыпам: “Астаў мне сколькі-нібудзь жызні, — просіць яго змей, — і бяры сабе залатую, сярэбраную і бумажную маю казну, сколькі ўгоднае” [1,218]. Герой не спакушаецца прывабнымі абяцаннямі ворага, знішчае пачвару, вяртаецца дадому і далучаецца да мірнага жыцця: “Пасля таго жылі харашо. Пакацігарошка вялі за старшова” [1,301-305,298-301,293-298].
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 15:55
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

У шэрагу казак сустракаюцца вобразы волатаў

У шэрагу казак сустракаюцца вобразы волатаў, сіла якіх набытая. Так, набываюць незвычайную сілу Іллюшка, Рыцар, Бязногі багатыр [12], тыя героі, якія “сіднем сядзелі” і былі для бацькоў толькі абузай. Кожны з іх у большай ці меншай ступені адчуваў сябе непатрэбным нават сваёй сям’і. Ад бязногага хлопца, які потым стаў асілкам, бацькі ўвогуле вырашылі пазбавіцца, пакінуў-шы яго ў лесе. Але ні адзін з юнакоў не ачарсцвеў душой і не затаіў помсты. Бязногі хлопец ветліва сустракае падарожных, якія і надзяляюць яго фізічнай сілай. Гэтаксама, выпіўшы вады з цудадзейнай крыніцы, якая адразу ж знікае, набывае сілу Іллюшка. Гэтым асілкам не трэба даказваць сваю маральнасць: іменна яна стала асновай для набыцця героем незвычайнай сілы. Той, кім столькі часу пагарджалі, становіцца выратавальнікам: “Па нямалым часе аб’я-віўся там вельмі дужы змей і пачаў прылятаць да цягаць к сабе людзей. Багаць-ка пахватаў ён людзей да й паеў іх” [1,296]. Герой вызваляе ад ворага свой край, атрымлівае ўласнае чалавечае шчасце. У гэтых казках паэтызуецца не барацьба, а герой-абаронца, носьбіт справядлівай стваральнай сілы.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 15:55
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вораг

Вораг, з якім герою прыходзіцца змагацца — найчасцей змей-пачвара. Аднак у казках адсутнічае пафас барацьбы паміж носьбітамі дзвюх сакральных сіл, змаганне носіць характар бытавога здарэння: “Тым часам змей высунуў голаў праз шчыліну ды й хацеў з’есці таго хлопца. Тут хлопец схваціў булаву да як рэзне па галаве змея, дак з яе і мазгі пацяклі…Такім парадкам расквасіў ён змею ўсе дванаццаць галоў” [1,297].

У гераічных казках змеяборчага тыпу выступае своеасаблівы герой, ас-ноўнай якасцю якога павінна быць фізічная сіла. І гэта зразумела: вораг, з якім трэба змагацца, незвычайна дужая істота. Аднак для сапраўднага барацьбіта, народнага героя адной фізічнай сілы мала. Народны герой услаўляецца толькі тады, калі ён спалучае ў сабе рысы фізічнай і маральнай дасканаласці, што і падкрэсліваецца казкай. Такім чынам, чарадзейная казка праводзіць ідэю такой фізічнай сілы, якая абапіраецца на маральнасць і на розум, ідэю разумнай фізічнай сілы.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 15:55
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Літаратура

1. Чарадзейныя казкі. Склад. К.П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. — Мн.:, Ч. 1. 1973.

2. Романов Е.Р. Белорусский сборник.- Могилёв, 1901.- Вып. 6.

3. Смоленский этнографический сборник Сост. В.Н. Добровольский. — СПб., 1891.

4. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведённые в порядок П.В. Шейном. — СПб., 1893. — Т. 2.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: