vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Запасы турнірнага ўзбраення

Значныя запасы турнірнага ўзбраення ў арсеналах асобных буйнейшых феадалаў наводзяць на думку, што асяродкамі правядзення турніраў маглі быць двары не толькі манархаў, але і магнатаў, здольных забяспечыць адпаведным рыштункам пэўную колькасць удзельнікаў. У гэтым сэнсе варта спыніцца на нясвіжскім арсенале Радзівілаў, дзе ажно да пачатку ХХ ст. захоўвалася вялікая колькасць турнірнай амуніцыі [ 10,202-203 ]. Высылалася яна з Нясвіжа і ў ін-шыя радзівілаўскія маёнткі. Так, сярод рэчаў, высланых у 1569 г. з Нясвіжа да Чарнаўчыц, фігуруюць «zbroy kolczych do gonitwy 2». Відавочна, што прадстаў-нікі гэтага славутага роду не жадалі пазбаўляць сябе задавальнення папракты-кавацца ў баявых гульнях не толькі ў сваёй асноўнай рэзідэнцыі, але і ў розных частках сваіх абшырных уладанняў [ 16 ].
Ответить с цитированием
  #12  
Старый 12.07.2016, 16:49
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Удзел прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага

На падставе сведчанняў сучаснікаў і апісанняў феадальных арсеналаў, можна засведчыць удзел прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага ў ХVІ ст. у некалькіх відах турніраў, з якіх больш падрабязна варта спыніцца на турнірах на тупых і вострых коп’ях, а таксама на вольным турніры. Кожны з іх патраба-ваў спецыяльнага рыштунку, хаця сутнасць усіх турніраў была прыблізна ад-нолькавая – выбіць праціўніка з сядла або зламаць кап’ё, што таксама сведчыла аб сіле нанесенага ўдару. «Колчыя» даспехі (ням. Stechzeug ад stechen — калоць) прызначаліся для коннага турніру на тупых, забяспечаных спецыяльнымі каронападобнымі наканечнікамі коп’ях (па нямецку гэты турнір называўся Gestech).

Аснову колчага даспеха складала асіметрычная кіраса, выпуклая злева і сплошчаная справа, дзе да яе мацаваўся апорны крук і кранштэйн для фікса-цыі задняй часткі кап’я. Да кірасы мацаваўся глухі шлем, прыплюснуты ў цемянной частцы і з вертыкальнымі сценкамі, якія плаўна адгіналіся вонкі, утвараючы на ўзроўні вачэй рабрысты пералом, спераду раскрыты ў зрокавую шчы-ліну. Дзякуючы свайму аддаленаму падабенству з галавой жабы, шлем атрымаў назву «жабінай морды». Даспех дапаўняўся таксама асіметрычнымі аховамі рук з адносна лёгкімі наплечнікамі і акруглымі падпахавымі шчыткамі, і спаднічкай з навяснымі пласцінамі-ташкамі. Дадатковую ахову цела складалі шчыт і акруг-лы шчыток кап’я. Апошняе дасягала даўжыні 370 см і дыяметра 9 см [17,28-31,18,392-394 ].
Ответить с цитированием
  #13  
Старый 12.07.2016, 16:49
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Турнір "на вастрыё"

Для турніраў «на вастрыё» ўжываўся «гончы» даспех (ням. Rennzeug). Турнір на вострых коп’ях (ням. Rennen) уяўляў сабой серыю атак з поўным разгонам каня і з заменай коп’яў «на хаду». Аснову «гончага» даспеха складала кіраса з прымацаваным апорным круком і кранштэйнам, прычым наспіннік меў глыбокія выразы па баках, ля шыі і паясніцы так, што нагадваў літару Х. Да нагрудніка мацаваўся металічны падбароднік, які ахоўваў ніз твару і спалучаўся са спецыфічным шлемам-саладай. Ахова рук адсутнічала, у той час як ногі бараніліся фартухам з падоўжанымі ташкамі. Левы бок даспеха дадаткова ўзмац-няўся спецыяльным шчытом (ням. Renntartsche), які вырабляўся з абцягнутага цялячай скурай дрэва і паўтараў абрысы грудзей і левага пляча вершніка, заходзячы сваім верхнім краем на ніжнюю частку твару. Коп’і для турніраў Rennen мелі даўжыню каля 380 см, дыяметр 7 см і вагу каля 14 кг. Да коп’яў мацаваліся вялікія шчыткі, якія пакрывалі ўсю руку рыцара ад кісці да пляча [17,31-32,18,396-399 ].
Ответить с цитированием
  #14  
Старый 12.07.2016, 16:49
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вольны турнірі

Вольны турнір уяўляў сабой групавую сутычку на коп’ях, пасля чаго ўдзельнікі змагаліся на мячах. Пад час турніру ўжываўся звычайны рыцарскі даспех даспех, які мог узмацца дадатковымі ўзмацняльнымі элементамі [19,122 ]. Практыка выкарыстання ўзмацняльных і заменных частак прывяла да распаў-сюджання т. зв. «даспешных гарнітураў», на аснове якіх можна было манціра-ваць некалькі відаў даспехаў, у тым ліку турнірных. Даспешныя гарнітуры, у тым ліку вырабленыя вядучымі еўрапейскімі майстрамі, меліся ў распараджэнні Радзівілаў. Самы каштоўны з вядомых радзівілаўскіх гарнітураў, выраблены ў сярэдзіне ХVІ ст. славутым нюрнбергскім платнерам Кунцам Лохнерам, належаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Ён дазваляў сабраць два баявыя даспехі і два турнірныя – для вольнага турніру і для турніра на вострых коп’ях [19,132].

На сённяшні дзень высветліць, наколькі распаўсюджанай была такая з’ява як турніры ў Вялікім княстве Літоўскім, немагчыма. Аднак на падставе інфармацыі, якая маецца ў нашым распараджэнні, можна меркаваць, што тур-ніры былі, хутчэй за ўсё, прэрэгатывай досыць абмежаванага кола палітычнаі эліты дзяржавы. Уяўляецца таксама, што турніры ў Вялікім княстве ў ХVІ ст. разглядаліся ўжо не столькі як спосаб падрыхтоўкі да вайны, колькі як свое-асаблівы спорт, відовішча, дзе ўпэўнены ў сваіх баявых навыках феадал мог прадэманстраваць сілу, спрыт і ўменне валодаць зброяй.
Ответить с цитированием
  #15  
Старый 12.07.2016, 16:49
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Літаратура

1. Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского // Известия императорского томского университета. Кн. 21. Томск, 1902.

2. Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т.2. Санкт-Петербург, 1848.

3. Grabski A.F. Rycerstwo polskie w sluzbie obcej w wiekach srednich // Historia wojskowosci Polskiej. Wybrane zagadnienia. Warszawa, 1972.

4. Plewczynski M. Ludzie Wschodu w wojsku ostatnich Jagiellonów. Warszawa, 1995. Абшырныя звесткі аб службе ліцвіскіх атрадаў у польскім наёмным войску ўтрымоўваюцца ў зборах варшаўскага Archiwum Dlównego Akt Dawnych (Konsygnacja dawnych akt wojskowych, dz.85).

5. Герберштейн С. Записки о Московии. Москва, 1988.

6. Гусоўскі М. Песня пра зубра. Мінск, 1981.

7. Zablocki W. Ciecia prawdziw a szabla. Warszawa, 1989.

8. Герберштейн С. Записки о Московии.

9. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Т.ХІV. Вильна, 1887.

10. Zygulski Zd. Bron w dawnej Polsce na tle uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. Warszawa, 1982.

11. Jana Dlugosza roczniki czyli Kroniki slawnego królewstwa Polskiego. Ksiega dziesiata i ksiega jedenasta (ks. 10 – 11). Warszawa, 1982.

12. Chodynski A.R. Zbroje kolcze z gdanskiego Dworu Artusa. Z tradycji turniejowych w Polsce. Malbork, 1994.

13. Górnicki L. Dzieje w Koronie Polskiej od r. 1538 do r. 1572. Sanok, 1855.

14. Zygulski Zd. Bron w dawnej Polsce.

15. Kuchowicz Z. Barbara Radziwillowna. Lódz, 1989.

16. Archiwum Glówny Akt Dawnych. Archiwum Radziwillowskie, dz.XXVI, nr.2. K.15.

17. Swaryczewski A. Platnierze krakowscy. Kraków, 1987.

18. Бехайм В.Энциклопедия оружия. Санкт-Петербург, 1995.

19. Fuinski Z. Garnitur zbroi // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego. Cz.IX – X. Kraków, 1988.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: