vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 14:51
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию КРАСА І СІЛА

Нацыянальная парадыгма беларускай культуры

Тэрмін “парадыгма” ўведзены ва ўжытак амерыканскім метадолагам на-вукі Т.Кунам у кнізе “Структура навуковых рэвалюцыяў” (1962). За паняццем “парадыгма” замацавалася значэнне ўзораў ці мадэлі навуковага даследвання. Аднак у межах парадыгмы ажыццяўляецца не толькі праца даследчыка. Пэў-ным эталонам свядома ці падсвядома ў сваёй працы кіруецца дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, мастак, пісьменнік. Парадыгма – гэта рэпрэзентатыў-ная культура ў межах пэўных запатрабаванняў. Яе агульначалавечая значы-масць ажыццяўляецца ў спецыфічных формах жыццядзеяння этнасу як суб’екта культуры. Менавіта нацыянальная форма парадыгмы цэментуе дыяхронны гі-сторыка-культурны вопыт, вылучае яго гомінізуючыя канстанты. Значэнне нацыянальнай парадыгмы сёння ўзрастае яшчэ і таму, што ў навуцы аб куль-туры рэвалюцыі адбываюцца намнога часцей, чым у прыродазнаўстве. Куль-туралогія перажыла ўжо змену парадыгмаў апісальна-эмпірычнай і эвалю-цыянісцкай. З адкрыццём цыклічнасці гісторыка-культурнага працэсу мета-далагічнай парадыгмай стаў фукцыяналізм, больш дакладна, структурна-фун-кцыянальны метад. Сёння мяняецца прадмет культуралагічнага даследвання. Ужо не культура чалавецтва, а канкрэтныя культуры сталі прадметам культу-ралогіі, сучасная навука аб культуры адмовілася ад глабальна-эвалюцыянісцкіх пабудоў, якія былі не чым іншым, як данінай панлагізму. Эвалюцыйныя працэ-сы ўлаўліваюцца і даследуюцца сёння ў асобных культурах. Кожная з іх раз-глядаецца як каштоўнасць сама па сабе, безадносна да таго, якое месца ёй ад-водзіцца ў эвалюцыянісцкай “лесвіцы”.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 14:51
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сучасная культурная антрапалогія

Сучасная культурная антрапалогія па-новаму вырашае і праблему пра-грэсу. Агульначалавечы прагрэс немагчымы па-за эвалюцыяй канкрэтных на-цыянальных культураў. Можна з упэўненасцю сцвярджаць , што эвалюцыя і станаўленне нацыянальнай парадыгмы ёсць неабходная ўмова культурнага пра-грэсу ўвогуле. Структурна-функцыянальная метадалогія арганічна звязана з вядучым прынцыпам сучаснай культурасофскай парадыгмы: “быццё цяпер і тут”. Сказанае адносіцца да ўсіх кампанентаў культуры.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Фізічная культура

Фізічная культура мае самае непасрэднае дачыненне да фарміравання нацыянальнай школы каштоўнасцяў. Знаходзячыся на мяжы сутыкнення інта-рэсаў усходняй дэспатыі і заходняга прагматызму, беларускі этнас выпрацаваў уласную аксіялогію. Яе базіснай культурэмай з’яўляецца культ зямлі, абсалю-там – права і абавязак быць шчаслівым на зямлі, мець у зямным жыцці “простае шчасце людское” (М.Танк). Пераважная каштоўнасць “гэтага” свету над тым стала дамінантай нацыянальнай свядомасці. Складвалася яна на працягу тысячагоддзяў, яшчэ ў часы язычніцтва, аб чым сведчыць высокая культура жылля і харчавання народаў зарубінецкай, мілаградскай, днепрадзівінскай, пазней кіеўскай археалагічных культураў[1,40-50], а таксама высокі ўзровень патрабаванняў традыцыйнага маральна-этычнага кодэксу. У часы плямёнаў-княстваў кожны мужчына павінен быць працоўнікам і воінам. Прызнакам сталасці было ўменне перайсці пад вадою раку, дыхаючы праз трысцё, праскочыць на кані праз вогненную браму, едучы з дружынай па маладую, пераказаць гісторыю свайго роду не меней, чым да пятага калена.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Паляванне і турніры

У часы цэнтралізаванай дзяржавы паляванне і турніры былі абавязковай часткай рыцарскай падрыхтоўкі. Услаўлялася мужнасць. “Прытарнасць свецкіх забаў нярэдка гняце чалавека. Ловы ж на розных звяроў целу здароўе даюць. Больш, чымся лекары ўсе,” [2,23-31] – пісаў М.Гусоўскі ў сваёй паэме “Песня пра зубра”. У творы таксама гаворыцца пра смерць панка Лаўрына, які памёр у час палявання ад страху, і ў выніку – “жарты і смех дзецюкоў аздобілі смерць бедака”.

Цікавым для разумення нацыянальнага менталітэту з’яўляецца і той факт, што ў беларускім фальклоры і гістарычных помніках не зафіксаваны выпадкі самаахвяравання і служэння героя сеньёру ці, тым больш, тырану асабіста. На-адварот, ён заўсёды кіруецца ідэяй “паспалітага добрага”. Герой міфа і чара-дзейнай казкі змагаецца са змеем, каб вярнуць людзям украдзеныя сонца, зоркі і месяц. Татэмны продак Сінячок, рызыкуючы жыццём, лётаў да самога сонца, каб прынесці людзям агонь. Узнагароджанне ён атрымлівае таксама ад людзей – пашану і дапамогу ў цяжкай сітуацыі.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Фізічная сіла, спрыт

Фізічная сіла, спрыт, як і розум, ушаноўваюцца тады, калі яны служаць людству, а не ўладарам ці тыранам.

Гэтая звычавая норма стала і прававой нормай Статута 1588 года. Першы артыкул раздзела 2-га “ Аб абароне земскай” патрабаваў, каб у час ваеннай па-грозы “кожный от вышшого до нізшого стану, нікого не выймуючы, лета зупол-ные маючые будуть сами особами своими войну служити и выправовати на службу военную”[3,102].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларускі казачны і паэтычны

Беларускі казачны і паэтычны эпас на п’едэстал героя ўзняў тых дзеячоў, які стаялі за інтарэсы грамады, якія дбалі пра сваю зямлю і сваю культуру. Уся-слаў Чарадзей, Давыд Гарадзенскі, Альгерд, Кейстут, Вітаўт, Касцюшка, Калі-ноўскі –– гэта далёка не поўны пералік міфалагізаваных персанажаў, носьбітаў нацыянальнай парадыгмы. У эпоху Асветніцтва народная парадыгма ўзбага-цілася новымі патрабаваннямі: дасведчанасцю ў паэзіі, філасофіі, мастацтве і навуцы і ўменні адстойваць незалежнасць на кані з аголенай зброяй у руках. Так выхоўваліся сыны Айчызны ў Віленскім універсітэце. У 1832 годзе царскія ўлады зачынілі Віленскі універсітэт – якраз тады, калі філаматы і філарэты па-спрабавалі ўзбагаціць парадыгму нацыянальным зместам –– валоданнем бела-рускай культурай і мовай.
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 14:52
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларусі законы

У Беларусі законы гарантавалі жанчыне свабоду выбару і права наслед-вання. Менавіта ў такіх умовах сфарміраваўся тып беларускай жанчыны, якая самастойна вырашае свой лёс і заадно бярэ на сябе адказнасць за сваё грама-дзянскае рашэнне. Такая парадыгма рэалізавана не толькі ў гераічных песнях, казках і баладах. Яе ўвасабленнем сталі асветніца Ефрасіння Полацкая, ства-ральніца і камандзір жаночага атрада ў вызваленчай барацьбе 1831 года Эмілія Плятэр, беларуская асветніца 20-га стагоддзя. Адна з іх – Алаіза Пашкевіч –– невыпадкова вучылася на курсах Лесгафта, дзе шмат увагі аддавалася фізічнай падрыхтоўцы. Ідэя адзінства духоўнай і фізічнай красы і здароўя наогул най-больш поўна выказана ў беларускай мастацкай культуры праз сістэму жаночых персанажаў. Такім эталонам можа быць героіка-трагічны вобраз Бандароўны, пераасэнсаваны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы:

З плеч звісаюць яе косы,

Як бы сонца косы,

І іскрацца, як на сонцы

Брымянцісты росы.

Рост высокі, стан павабны,

Уся, як цень, павоўна,

Як ідзе яна, бывала, -

Набок каралеўна!

У гульні сама рэй водзіць,

Весела міргае,

Задзіўляе ўсіх чыста,

Як зара якая [4, 82].
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вопыт традыцыйнай культуры

Творча перапрацоўваючы вопыт традыцыйнай культуры, Купала апаэ-тызаваў народныя танцы, карагоды, гульні; менавіта ў гэтых формах пайдэйя (выхаванне) пераважае на агонам (барацьбой) і дае магчымасць кожнаму інды-віду “цешыцца з свабоды”. Думаецца, што менавіта гэтыя традыцыі народнай культуры – карнавальная ўсеагульнасць, жыццярадаснае светасўзіранне, арга-нічнае адзінства мастацкага і аздараўленчага зместу – якраз і трэба ўдаска-нальваць і развіваць сягоння.

Менавіта ідучы гэтым шляхам мы зможам пераадолець агідную спад-чыну таталітарызму – масавую культуру.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Традыцыйная народная культура

Традыцыйная народная культура якраз і падкрэслівае функцыянальную ролю фізічнай культуры ў аздараўленні духоўнасці і наадварот –– уплыў ма-ральнага здароўя на здароўе фізічнае. У скандэнсаваным выглядзе гэты света-погляд выказаны ў народных прыказках і прымаўкаў – філасофскіх сентэнцыях. Іх анталагічны змест складае парадыгма дыхтоўнага жыцця: “ Лепш выдаць на пекара, чым на лекара”, “Як не грэе дух, то не грэе й кажух”; “ І да булавы трэ-ба галава”; “Якая яда, такая й красата”; “Ні духоў, ні трыбухоў”; “Рост чалаве-чы, а розум авечы”; “Я молад, люблю холад”; “Ты па чужое, а чорт па тваё”.
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 12.07.2016, 14:53
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Масавая культура

Масавая культура мае зусім іншыя мэты, бо яна ёсць сацыяльны заказ манаполіі. Ва ўмовах таталітарызму фізічная культура і спорт абслугоўваюць ідэалагічна ўладароў. Іх функцыянальнае прызначэнне таталітарны рэжым ба-чыць у фарміраваніі іміджа “паляпшэння” фізічных дадзеных індывіда. На гэта працуе магутная індустрыя, якая ўключае ў сябе масавы фізкультурны рух, культурызм, аэробіку, сродкі фармацэўтычнай змены знешнасці, полу. Ства-раецца сістэма, якая стандартызуе фізічныя дадзеныя чалавека “ ў адпаведнасці з актуальнай модай на імідж, гендэрны попыт”[5,267], з ідэалогіяй фарміраван-ня бяздумных выканаўцаў, што валодаюць патрэбнай ступенню агрэсіўнасці і фізічна-спартыўнай падрыхтаванасці. Падобныя з’явы таксама знайшлі сваё ад-люстраванне ў вербальнай культуры – у вобразе панскіх гайдукоў, лёкаяў. У на-вейшы час побач з імі занялі сваё заслужанае месца лакеі сучаснай бюракратыі і яе параджэнне – рознага калібру авантурысты: “найяснейшая карона”, “свінтус-грандыёзус” Гарлахвацкі, Вялікі злодзей. Родапачынальнікам гэтай кагорты з антысвету стаў казачны Дохлы змей, якому ў казках шчыра служаць зверапа-добыня яго васалы – армія чыноўнікаў.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: