vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 12.07.2016, 16:01
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Сярод мастацкіх сродкаў

Сярод мастацкіх сродкаў, з дапамогай якіх створаны гэтыя вобразы зма-гароў за справядлівасць супраць розных варожых людзям сіл, галоўная роля належыць гіпербалізацыі. Казачны герой валодае велізарнай сілай: ён з карэн-нем вырывае стогадовыя дубы, падкідвае вышэй аблокаў шматпудовую булаву, адзін перамагае шматгаловага змея або незлічонае варожае войска. Ён вылу-чаецца высакародствам, пачуццём справядлівасці, абараняе пакрыўджаных, і гэта прыносіць яму павагу і ўдзячнасць людзей. Але для перамогі ворагаў, якія маюць здольнасць зноў і зноў папаўняць сваю сілу, неабходна не толькі бага-тырская сіла, але і незвычайная вынаходлівасць, кемлівасць, спрыт.
Ответить с цитированием
  #12  
Старый 12.07.2016, 16:03
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Асобна трэба спыніцца і на вобразах асілкаў

Асобна трэба спыніцца і на вобразах асілкаў, якія дапамагаюць галоўнаму герою казак. Гэта Дубін-багатыр (Вярнідуб), Гарын-багатыр (Гарыня), Ламіка-мень, Усыня і інш. Але часцей за ўсё гэта трыяда: Гарыня, Дубыня і Усыня. Яны валодаюць звышчалавечай і нечалавечай сілай, але кожны мае і све асаб-лівасці.

Гарыня – Гарыныч, Вертагор, Вярнігара – хапае цэлую гару, нясе ў лог і вярстае дарогу ці “на мезінцы гару качае”.

Дубыня – Дубыніч, Вертадуб, Вернідуб, Вялікадуб, Дугіня – “любое дрэ-ва ў дугу сагне”, “дуб’ё вярстае: які дуб высокі, той у зямлю пхае, а які нізкі, той з зямлі цягне”.

Усыня – Усыніч, Усынка – “спёр рэчку ротам, рыбу ловіць вусам, на язы-ку варыць ды есць”, “адным вусам рэчку запрудзіў, а па вусу, бы па мосту, пе-шыя ідуць, конныя скачуць, абозы едуць”.
Ответить с цитированием
  #13  
Старый 12.07.2016, 16:03
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Аказваючы дапамогу галоўнаму герою

Аказваючы дапамогу галоўнаму герою, гэтыя волаты адлюстраваны як парушальнікі натуральнага прыроднага парадку: зварочваюць горы, вырываюць дрэвы, спыняюць рэкі. Хтанічныя рысы ў іх пераважаць над антрапамарфічны-мі: гара, лес і рэчка з’яўляюцца іх жыллём. Гарыня звязваецца з гарой як з пера-шкодай на шляху, якая парушае роўнасць руху па вертыкалі ўверх, Дубыня –– сувязь з правалам на шляху, перашкодай, якая знаходзіцца ўнізе. Усыня –– ад індаеўрапейскага кораня *oms – плячо – вобраз дракона (змея), які спыняе воды сваімі “плячамі”.

Прататыпамі трох волатаў можна лічыць хтанічных пачвар, якія ўвасаб-ляюць косныя разбуральныя сілы ніжняга свету. Адмоўныя характарыстыкі асілкаў адлюстроўваюцца ў матыве іх “слабасці” ў параўнанні з галоўным геро-ем і асабліва ў матыве здрады.
Ответить с цитированием
  #14  
Старый 12.07.2016, 16:03
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Гарыня, Дубыня і Усыня

Часцей за ўсё Гарыня, Дубыня і Усыня выступаюць разам, утвараючы закончаную трыяду. Гэтая схема ў далейшым адлюстравалася ў вобразах эпіч-ных багатыроў рускіх казак – Іллі Мурамца, Дабрыні Мікіціча і Алёшы Папові-ча. Не выключана, што на больш раннім этапе развіцця трыядзе Гарыня –– Ду-быня –– Усыня адпавядала трохчленная “змяіная” група –– Змей Вогненны, Змей Глыбінь і Змей Вод. Гэтыя вобразы добра вядомыя ў індаеўрапейскай міфалогіі.

Існуе яшчэ адна думка, якая заслугоўвае ўвагі. Па меркаванні некаторых даследчыкаў (У.Я.Проп), Гарыня, Дубыня і Усыня “могуць быць вызначаны як гаспадары стыхій” [5, 166-167]. Да гэтага ж выніку прыводзяць і семантычныя даследаванні імёнаў волатаў:

Гарыня – дух гор (аднак, магчыма, “гар” – адлюстраванне кораня “га-рэць”; у такім выпадку, Гарыня – дух агню); Дубыня – дух зямлі; Усыня – дух вады.

Такім чынам, атрымліваецца, што памочнікамі галоўнага героя з’яўля-юцца сілы прыроды. У гэтым кантэксце іх здрада можа тлумачыцца непрад-казальнасцю стыхій, якія яны ўвасабляюць.
Ответить с цитированием
  #15  
Старый 12.07.2016, 16:03
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Чарадзейныя казкі

Кожнае стагоддзе накладвала свой адбітак на чарадзейныя казкі. І ўжо герой казкі “Асілак” [8, 331], захоўваючы рысы традыцыйных казачных герояў (цудоўнае нараджэнне, незвычайна хуткі рост, велізарная сіла), не б’ецца з во-рагамі, ён ходзіць і навучае людзей, заклікае іх да згуртавання і барацьбы. Та-кім чынам, з цягам часу ў чарадзейных казках усё больш увагі надавалася адлю-страванню класавых супярэчнасцей, усё мацней гучаў голас сацыяльнага пратэ-сту. Е.Р.Раманаў, М.Федароўскі, Я.Ф.Карскі адзначалі паступовае затуханне чарадзейных казак. Яшчэ ў канцы ХІХ ст. Раманаў пісаў, што па сведчанні старых казачнікаў – прыхільнікаў традыцыйных чарадзейна-фантастычных твораў, – “сучасная моладзь адмаўляе “старыя” казкі (міфічныя, зразумела), асмейвае іх і ва ўсякім разе няздольна ацаніць належным чынам перлы беларус-кай паэзіі, цешыцца дробнымі, “смешнымі” (г.зн. гумарыстычнымі і сатырыч-нымі) казкамі” [8, 11].
Ответить с цитированием
  #16  
Старый 12.07.2016, 16:04
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Беларускія чарадзейныя казкі

Беларускія чарадзейныя казкі пра волатаў і асілкаў вылучаюцца асаблівай нацыянальнай спецыфікай. Волаты і асілкі маюць агульныя рысы з багатырамі рускіх, украінскіх і балгарскіх казак, а таксама казак іншых народаў, і ў той жа час у гэтых мастацкіх вобразах шмат сваіх непаўторных рыс. Прычына іх ад-метнасці – у сувязі гэтых вобразаў са старажытнымі паданнямі і легендамі пра заснавальнікаў родаў, пра першапродкаў гэтых земляў, пра заснавальнікаў ста-ражытных паселішчаў на Беларусі, у сувязі з уяўленнямі і мастацкім мыслен-нем нашых продкаў, з іх гісторыяй і бытам. Першааснова, заключаная ў народ-най міфалогіі, надае вобразам асаблівы і непаўторны каларыт. Наша задача на цяперашнім этапе – не згубіць яго, захаваць гэтае яркае сведчанне паэтычнага генія нашага народа і перадаць нашчадкам, каб яны таксама маглі адчуць сябе часткай народа, імя якому — БЕЛАРУСЫ.
Ответить с цитированием
  #17  
Старый 12.07.2016, 16:04
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Літаратура

1. Бараг Л.Г. “Асілкі” белорусских сказок и преданий //Русский фольклор: 8. М.–Л., 1963.

2. Дрэва кахання: Легенды, паданні, сказы. Мн., 1993.

3. Малорусскія народные предания и разсказы/ Свод Михаила Драгоманова. Кіев, 1876.

4. Ненадавец А.М. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993.

5. Пропп В.Я. Исторические корни волшебной сказки. Л., 1986.

6. Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў–паляшукоў //Беларуская этнографія у досьледах і матар’ялах. Менск, 1930. Кн.VII № 245.

7. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. М., 1995.

8. Чарадзейныя казкі, Ч.1. Мн., 1973.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: