vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 16:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Рухомае ў нерухомым (Подвижное в неподвижном)

Дынамічныя вобразы ў беларускім кафлярстве

З’яўленне кафлярства на Беларусі ў пачатку XIV ст. ёсць нагляднае пац-верджанне цесных узаемадачыненняў нашай культуры з Заходняй Еўропай. Гэта галіна керамічнай вытворчасці найбольш яскрава адлюстравала розныя тыпы сярэднявечнай культуры, у прыватнасці, рыцарскую і народную. Усё гэта можна прасачыць праз аналіз кафляных выяваў. На іх, як на мастацкіх палот-нах, засталіся кавалачкі сярэднявечнага жыцця з яго звыклымі паўсядзённымі заняткамі і забавамі. Дзякуючы майстэрству выканаўцаў і прафесійнай пабудо-ве кампазіцый адлюстраваныя вобразы надзіва дынамічныя.

Як вядома, важнай састаўной часткай сярэднявечнай культуры з’яўляецца фальклор. У выяўленчым і, у прыватнасці, дэкаратыўным мастацтве знайшлі адлюстраванне фальклорныя вобразы, у тым ліку шматлікія фантастычныя істоты. Прыкладам таму з’яўляецца выява на кафлі XV ст. з Полацка незвычай-ных жывёлаў, што нагадваюць казачных цмокаў [7]. Яны спляліся шыямі як быццам у барацьбе ці ў шлюбным танцы. Характар выявы (буйны рэльеф на фоне гладкага поля, імкненне максімальна праўдзіва адлюстраваць вобраз) збліжае гэтую выяву з адначасовымі вырабамі, вядомымі сёння археолагам (кафля з выявай рака з Копысі) [1, № 9].
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 16:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Скамарох з Полацка

Такімі ж рысамі вызначаецца і выява скамароха з Полацка. Ва ўсходніх славянаў скамарохі (народныя акцёры) вядомы яшчэ з летапісаў XI ст. У сярэд-нявеччы яны выступалі на плошчах гарадоў, мястэчкаў, у вёсках, замках, корч-мах з музычнымі, акрабатычнымі, танцавальнымі нумарамі, часам разам з дрэ-сіраванымі жывёламі (мядзведзямі). Нездарма ў XVII ст. у Смаргоні была ад-крыта спецыяльная школа падрыхтоўкі прафесійных скамарохаў і дрэсіроўкі мядзведзяў. Таму не дзіўна, што гэты досыць папулярны фальклорны персанаж трапіў на кафлю другой паловы XV ст. Нягледзячы на фрагментарнасць кафлі і недасканалае выкананне асобных дэталяў выявы (асабліва рукі), добра бачна, што скамарох танцуе. Ілюзія руху ствараецца нахіленай і як бы сплюснутай з бакоў галавой, прыўзнятым левым плячом і паднятай правай рукой [1, № 8].

Танчылі не толькі скамарохі падчас сваіх выступаў ці просты люд у час святаў. Забаўлялася гэтым і шляхта падчас разнастайных баляў. На наш погляд, менавіта ў чаканні пачатку танца застылі шляхціц і шляхцянка на гзымсавай кафлі пачатку XVII ст., знойдзенай пад час даследавання Дамініканскага касцё-ла ў Мінску [12, мал. 3]. Абодва персанажа апрануты ў святочныя строі; пра гэ-та сведчыць нізалка караляў на галаўным уборы жанчыны і перка ў капелюшы мужчыны (мал.1). Нягледзячы на непрапарцыянальнасць фігур (вышыня галавы складае амаль трэцюю частку росту), старанна прамаляваны рысы твару (зрачкі вачэй, вусы ў мужчыны), дэталі адзення і поза («рукі ў бакі»). Калі ўлічыць, што такіх кафель у печы было шмат, то атрымоўваецца, што яна як бы апаясвалася цэлым карагодам з танцуючых пар.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 16:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Эпоха Адраджэння

Эпоха Адраджэння з яе арыентацыяй на вобразы і традыцыі Антычнасці не пакінула ў баку і кафлярства. Менавіта яе ўплывам тлумачыцца з’яўленне на беларускай кафлі выяваў амураў (як на кафлі з Гарадка) [11], а таксама амазо-нак (магілёўская кафля з раскопак І.Сінчука) [5, мал. 95]. Абавязковы атрыбут абодвух персанажаў—лук і стрэлы . Амазонка на кафлі з Магілёва адлюстрава-на на кані, развёрнутая да гледача, з нацягнутым лукам. Яна рыхтуецца выстра-ліць у тых, хто за ёю гоніцца [5, мал. 95].

Зусім іншы лірычны настрой стварае вобраз юнака-флейтыста на кафлі з Полацка, датаванай мяжой XV-XVI стст. [10, мал. 2в]. Музыка паказаны ў мо-мант ігры: губы прыціснуты да інструмента, пальцы абедзвюх рук — на тана-льных адтулінах. Удала выбраны ракурс як бы перадае характар мелодыі —лірычнай і пяшчотнай. Гэта бадай што адзіная выява музычнага інструмента на кафлі.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 16:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Кафлі з Клецка

Той жа эпохаю Адраджэння навеяны вобраз на кафлі з Клецка: дзве атле-тычныя мужчынскія постаці застылі ў позе атлантаў (мал.1:2). Яны трымаюць на руках і галовах разьбяную цягу [7]. Абедзве постаці раздзелены слупом-ка-лонаю. Такую ж калону ўтварае рамка кожных дзвюх суседніх кафлін. Муж-насцю і сілай прасякнуты гэтыя вобразы. Менавіта гэта хацеў данесці да нас сярэднявечны разбяр. Не пазначыўшы на тварах нават рота, ён, тым не менш, старанна прамаляваў лініі рук, ног, што дадавалі вобразу характар магутнай сілы.

Не інакш як данінаю ўсё таму ж Рэнесансу можа служыць адзіная ў бела-рускім кафлярстве выява аголенай мужчынскай постаці з таго ж Клецка. На гэтай кафлі ўсё экзатычнае: профільная выява бягучага чалавека, яго прычоска, звер, змешчаны ўнізе з хвастом-трыліснікам, рамка з дрэваў, вельмі падобных да пальмаў. Прапорцыі «бегуна» анатамічна вывераныя, у правай руцэ ён тры-мае кубак, а ў левай—прадмет, вельмі падобны па форме да агняпальнай зброі (мал. 1:3) [7]. Аўтары артыкула бачаць крыніцы падобнага сюжэту ў заходнееў-рапейскіх гравюрах.
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 16:10
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вобраз узброенага рыцара

Бадай што самым распаўсюджаным вобразам на кафлі з антрапаморфнымі выявамі з’яўляецца вобраз узброенага рыцара. Як вядома, культ зброі ёсць адметная рыса кодэксу рыцарскай годнасці. Дасканалае валоданне ёю было таксама абавязкам магнацтва і шляхты ў ВКЛ. Рыцар-абаронца прыгожай дамы, сваёй сям’і, горада, краіны—цэнтральны вобраз сярэднявечнай літара-туры і мастацтва. У кафлярстве вобраз рыцара-абаронцы ўвасобіўся ў выявы двух тыпаў.

Першы тып—гэта пешы воін, пададзены ў ваяўнічай позе са зброяй у руках (мал.2:1) (найчасцей мячом, у адным з выпадкаў—з пішчаллю). Выява заключаецца ў рамку рознай формы (шасцікутную, паўавальную) у адпаведна-сці са стылямі барока ці класіцызму. Прыкладамі таму могуць быць кафлі з Магілёва і Мсціслава [ 1, № 139; 6, мал. 43].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 16:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Шматлікія варыянты «Пагоні

Другі тып падобнай кафлі— шматлікія варыянты «Пагоні». На іх адлю-страваны рыцар, што імчыцца наўздагон ворагу ў правы ці ў левы бок. Найчас-цей ён узброены мячом, які трымае ў паднятай над галавой руцэ (правай ці левай). Часам гэта — герб ці частка герба горада ці шляхецкага роду [1, № 99; 3, с. 55; 8, с. 49]. Радзей сустракаецца воін, узброены дзідай [1, мал. 98]. Таму ўвогуле ўнікальная знаходка кафлі з вёскі Гарадзішча, што знаходзіцца на летапіснай Менцы. На ёй паказана цэлае пешае рыцарскае войска, узброенае дзідамі, што ў два рады, пад кіраўніцтвам конных рыцараў ідзе ў паход, калі верыць надпісу, «к великому Новугороду» [5, мал. 12].

У некаторым сэнсе ўнікальная кафля з Заслаўя — на ёй вершнік узбро-ены адначасова і мячом, і дзідай, а над ім, як бы ў паветры, як яго атрыбут, змешчаны прадмет, вельмі падобны па форме да пісталета [3].

На выявах «Пагоні» з Полацка добра бачны фігурны шчыт, якім рыцары прыкрывалі тулава (мал. 2:2). Шчыты выцягнутай формы, часта з крыжам на ім, ёсць у вершнікаў з Мінска і Магілёва [1, № 97; 6, мал.45]. На некаторых вары-янтах кафлі з Магілёва вершнік паказаны на фоне горада [5, мал. 140]. Рыцар павінен быў не толькі прафесійна біцца на мячах, але і валодаць шабляй. Менавіта такой шабляй узброены вершнік на клецкай кафлі XVI ст.(мал.1:4).
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 16:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Коннага рыцара

Выявы коннага рыцара, які імчыць наўздагон ворагу — найбольш дына-мічныя вобразы на кафлі. Гэта бачна не толькі па ўздыбленым кані, але і па позе вершніка, які прыўздымаецца на страмёнах і як бы зліваецца ў адзінае імклівае цэлае са сваім скакуном.

Верхавая язда, як вядома, была адным з абавязковых і ўлюбёных прафе-сійных заняткаў шляхты. Нездарма на кафлі другой паловы XVI — пачатку XVII ст. з Віцебска паказаны чалавек на кані, што сядзіць у позе цыркавога наездніка –– раскінуўшы рукі як бы для таго, каб трымаць раўнавагу і не ўпасці з бягучага каня [1, № 51].

Адно з улюбёных традыцыйных заняткаў шляхты (рыцарства) — гэта паляванне. Разнастайныя сцэны палявання, адлюстраваныя на кафлі, адрозніва-юцца рэалістычнасцю і дынамікай. Так, на кафлі з Гарадка паляўнічы з узнятай дзідай імчыць наўздагон звярам у акаленні сабак (мал.2:4). Кампазіцыя настоль-кі дынамічная, што здаецца быццам жывёлы і чалавек літаральна ляцяць па па-ветры [2, мал. 22]. На кафлі з Полацка ўзброены мячом паляўнічы едзе конна па лузе (старанна прамаляваная нават трава пад капытамі каня, конская вупраж і пасак, якім абвязаны яго хвост), а побач з канём бяжыць сабака (мал.2:3). Ад-чуваецца, што да моманту развязкі яшчэ далёка, што бачна па спакойнай позе рыцара, яго руцэ з мячом, што абапіраецца на нагу, няспешным бегу каня[4, мал. 8:2].
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 16:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Адлюстраваны сюжэт з двума зайцамі

Не абышлося і без гумару. Так, на гарадоцкай кафлі адлюстраваны сюжэт з двума зайцамі, што падсмажваюць на ражне паляўнічага, а на другой каф-ліне чалавек «трапіўся на зуб» двум шчупакам: адзін ухапіў яго за руку, а другі за нагу. У такім становішчы ён спрабуе ўратавацца ўцёкамі [11].

Не менш драматычны сюжэт адлюстраваны на кафлі сярэдзіны XVI cт. з Мядзельскага замка. Аб’ектам палявання стаў чалавек: на яго напаў воўк. Каб адбіцца ад драпежніка, давялося пусціць у ход звыклую для шляхціча зброю –– меч [1, № 29].

На кафлі XVII ст. з розных гарадоў Беларусі мы бачым інтэрпрэтацыі сю-жэта пра Святога Юрыя, які забівае цмока. Асабліва шмат варыянтаў яе ёсць сярод кафель з Магілёва і Мсціслава [5, мал. 94; 6, мал. 44:2]. Асабліва падра-бязна гэты сюжэт распрацавалі ганчары Мсціслава: перад намі разгортваецца цэлы казачны аповяд пра каралеўскую дачку, якую ўратоўвае Святы Юрый на вачах у цара і царыцы [13, мал. 92]. Нязменны атрыбут такой выявы не толькі павержаны цмок, але ваяўнічая поза Святога Юрыя і доўгая дзіда, якую ён трымае ў руках. Вобраз цмока і змаганне з ім волатаў-асілкаў сталіся тэмай не толькі сярэднявечнага кафлярства, але і еўрапейскага гераічнага эпасу, казак, іканаграфіі, фальклору. Кожны з гэтых відаў мастацтва здолеў дадаць нешта сваё да агульнага аповяду на гэтую тэму. У кафлярстве ён арганічна ўліваецца ў агульнае рэчышча сюжэтаў пра збройнага коннага рыцара, што прафесійна валодае майстэрствам вядзення бою і гатовы прыйсці на дапамогу таму, хто трапіў у бяду.

Такім чынам, мы бачым, што кафляныя выявы другой паловы XV—XVII стст. апавядаюць нам, у большасці выпадкаў, пра жыццёвыя і прафесійныя аба-вязкі рыцарства, а таксама пра тое, як яны бавілі час, знаходзячы магчымасць удасканальваць сваё вайсковае майстэрства нават на адпачынку.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 16:11
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Літаратура

1. Беларуская кафля. Мн., 1989.

2. Ганецкая І. У. Маёліка на Беларусі ў ХІ – XVШ стст. Мн., 1995.

3. Заяц Ю., Ляўко В. Беларуская кафля з выявай чалавека //Мастацтва Беларусі. 1984. № 3.

4. Здановіч Н.І. Полацкая кафля канца XVI – XVII ст. //Гісторыка-археалагічны зборнік. Мн., 1997. №12.

5. Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка. Мн.,1993.

6. Марзалюк І. Магілёў у XII – XVIII стст. Мн., 1998.

7. Пазнякоў В., Бубенька Т. Подых незвычайнай эпохі //Мастацтва Беларусі. 1991. № 3.

8. Панічава Л. Дэкаратыўная кераміка Копысі //ПГКБ. 1974. № 3.

9. Паничева Л.Г. Изразцы и изразцовые печи средневекового Полоцка //Советская археология. 1981. № 3.

10.Паничева Л.Г. Полоцкая архитектурно-декоративная керамика XIV – XVII вв. //КСИА. 1980. Вып.160.

11.Сагановіч Г., Ганецкая І., Церах Л. Незвычайная сустрэча //Мастацтва. 1992. № 6.

12.Трусаў А.А. Антрапаморфныя выявы на беларускай кафлі XV – XVII ст. //З глыбі вякоў. Мн., 1992.

13.Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI – XVII вв. Мн., 1988.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: