vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 16:42
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Рыцарскія турнаі

Сераднявечная гісторыя Еўропы

Сераднявечная гісторыя Еўропы часта згадваецца разам з турнаямі, якія й тады й зараз уяўляліся вельмі прыцягальнымі.

Першыя турнаі па ўсталяваным правілам пачалі праходзіць у Х ст. у Францыі, а як лічыцца, апошні прайшоў у Вормсе ў 1487 г. [1, 22-23]. Што праўда, і значна пазней, у XVI ст. праходзілі турнаі пад час каранацыяў ці вя-селляў манархаў, аднак, яны больш нагадвалі тэатралізаваныя пастаноўкі.

Турнаі з’яўляліся спаборніцтвамі, на якіх рыцары ў змаганні паказвалі сваё ўменне і неабходныя фізічныя навыкі – спрытнасць, сілу, храбрасць. Менавіта на турнаях фармаваліся традыцыі [1, 22]. Рыцарскі кодэкс патрабаваў ад паслядоўніка многіх годнасцяў, бо рыцар, па выразу Раймонда Луллія, гэта той, хто “шляхетна дзейнічае й вядзе шляхетны лад жыцця”. “Дасканалы” рыцар павінен быў вызначацца сямю годнасцямі – добра ездзіць на кані, фехтаваць, паляваць, страляць з лука, плаваць, танчыць, гуляць у шашкі; таксама валодаць сямю галоўнымі мастацтвамі – граматыкай, дыялектыкай, рыторыкай, арыф-метыкай, геаметрыяй, музыкай, астраноміяй [2, 22-23].
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 16:42
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Знешнія прыкметы

У рыцарскай культуры вялікую ролю адыгрывалі знешнія прыкметы, ры-цар заўсёды імкнуўся да першанства, да славы. Адсюль яе знешні бляск, яе асаблівая ўвага да рытуалу, атрыбутыцы, сімволіцы колераў, прадметаў, этыкету, –– турнаі з’яўляліся значнымі падзеямі ў жыцці рыцараў. [2, 23].

У час росквіту рыцарскай культуры землі Беларусі былі арыентаваныя на каштоўнасці Усходняй царквы, якая вызначалася артадаксальнымі падыходамі да ўсіх сфераў жыцця. Рыцарскія ідэалы, у пэўнай ступэні, супярэчылі этычным прынцыпам хрысціянства. Заходняя царква ўнесла свае дадаткі ў традыцыі, якія фармаваліся яшчэ ў язычніцкія часы і здолела калі не падпарадкаваць рыцарскую культуру, дык знайсці кампраміс, які адпавядаў інтарэсам рыцара і служыў хрысціянству.

Дзеля супольных інтарэсаў, каб праявіць сябе і паслужыць на карысць царквы, рыцары аб’ядноўваліся ў ваенныя карпарацыі – Законы (Ордэны). Адзін з іх –– Інфлянцкі –– меў уладанні ва Усходняй Прыбалтыцы [3,501]. З першай трэці XIV ст. Інфлянцкі закон (які ўжо з’яўляўся складоваю часткаю Тэўтонскага закону) пачаў актыўны наступ на землі Вялікага Княства Літоў-скага дзеля захопу новых земляў і хрысціянізацыі жмудзінаў.
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 16:42
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Хрысціяне

Хоць большую частку насельніцтва ВКЛ складалі хрысціяне, але прапа-ганда адыгрывала сваё, –– распаўсюджанае было меркаванне пра літоўскія зем-лі, як пра бастыён язычніцтва. Супраць яго з Заходняй Еўропы выпраўляліся рыцары, якія жадалі славы, каб змагацца пад крыжацкімі штандарамі з “сара-цынамі з Прус”. Пра тое, наколькі вышэйзгаданае меркаванне было распаў-сюджанае, сведчаць некаторыя літаратурныя творы позняга сяраднявечча, якія згадваюць барацьбу з нявернымі ў Прусах, на Літве альбо ў Інфлянтах, як пра адзін з безумоўных абавязкаў тагачаснага рыцара [4, 24-25].

Міжусобіцы ў ВКЛ у канцы XIV ст. – пачатку XV ст. справакавалі актыў-нае ўмяшальніцтва Інфлянцкага закона ў жыццё дзяржавы. Прэтэндэнты на трон ВКЛ шукалі ўзброенай падтрымкі Закона, падоўгу жылі ў інфлянцкіх зам-ках і мелі кантакты з рыцарствам розных краінаў Еўропы. Напрыклад, лічыцца, што частка гербара Белленвіль датычыць турная, які адбыўся каля 1386, калі граф Галандыі быў у крыжакаў [5]. Безумоўна, тады адбывалася шчыльнае знаёмства з заходнееўрапейскімі звычаямі й ўсталёўваліся асабістыя кантакты, часам у вельмі дзіўнай форме.
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 16:43
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Князь Вітаўт

У 1390 г. князь Вітаўт пачаў актыўную барацьбу за вялікакняскі сталец, скарыстоўваючы пры гэтым і ўзброеныя сілы Інфлянцкага закона, уключна з заходнееўрапейскім рыцарствам. Пад час адной з аблогаў Вільні, якую бараніў польскі гарнізон, пастаўлены Каралём Ягайлам, адбыўся цікавы эпізод, які апі-свае Я.Длугаш. “У часе аблозе часта паміж рыцарамі паўставалі спрэчкі, калі французы наракалі палякам, што барбараў супроць веруючых хрысьціянаў пад-трымліваюць; палякі ж супраціўнае сцвярджалі, што справа іх была пабожная і святая, што ставалі з карысцю для веры ў абароне нованавернутых, супроць бязбожных і акрутных манахаў. Дамовіліся між сабою, каб як палякі, гэтак і французы, для доваду слушнасці сваёй справы, у Празе на двары Вацлава, у той час Рымскага й Чэскага Караля, па чатырох з кожнага боку разабраліся ў пая-дынку.” У прызначаны час яны сабраліся дзеля паядынку, але пры пасярэд-ніцтве саноўнікаў былі заміраныя [6, 462-463].
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 16:44
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Кронікі літоўскай і жамойцкай

У верасні таго ж 1390 г. князь Вітаўт, паводле “Кронікі літоўскай і жамойцкай”, “з трома великими войсками тягнул до Литвы; едно войско Витолтово, другое Конрада, мистра пруского [Тэўтонскага], третее мистра листанского [Інфлянцкага] з Лянкастром, кролевичем Ангелийским” [7]. Гэты ж эпізод згадвае і Длугаш. “Князь Вітаўт разам з крыжакамі,пастанавіўшы помсціць за апанаванне замкаў Берасця і Горадні і распачаць вайну Ліцьве, сабраў вялікае войска з уласных і замежных рыцараў, паміж якімі знаходзіліся Ланкастэр, сын старэйшы Генрыка Караля ангельскага, з рыцарствам ангельскім і французскім, тутака ж маркграф Фрыдэрык з многімі панамі нямецкімі. І каля дня св. Яна Хрысціцеля ўступіў да трыма аддзеламі, з якіх адным кіраваў містр Прускі Кон-рад Валенрод, з чужаземскімі початамі, г.зн. ангельцамі, немцамі і французамі; другім кіраваў містр Інфлянцкі, а трэцім князь Вітаўт. А спачатку ў старым горадзе Коўні, выправіўшы рыцарству ўрачыстую бяседу, накіраваўся пад Трокі і замак з горадам спаліў” [6, 495]. Гэтая “ўрачыстая бяседа” магчыма была пер-шым турнаям на тэрыторыі ВКЛ. Трэба,праўда, зазначыць, што краністы па-блыталі асобу “Ланкастэра”. На самой справе гэта быў Генры, на той час граф Дэрбі, сын Джона Гонта, першага герцага Лянкастара, пляменнік Караля Ры-чарда ІІ, будучы Кароль Генры IV [8; 4, 26-27].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 16:44
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Аля ксандар Вітаўт

Яшчэ адзін вельмі цікавы эпізод апісвае Я. Длугаш пад 1406 годам. “Аля-ксандар-Вітаўт, Вялікі Князь Літоўскі, вызваліўшыся ад строгіх і ўцяжлівых нападаў прускіх крыжакаў, па заключэнню з імі перамір’я, сабраўшы рыцарскую войска з палякаў, ліцьвінаў і русі, пачаў першую выправу супроць Масквы й яе князя. Уторгнуўшыся затым да Маскоўскай зямлі, не зачапляючы замкі, спыніўся на рабаванні края, і казаў лупецтва як найшырэй распаўсюдзіць. Але калі і тымі крыўдамі не здолеў масквіцінаў да змагання прымусіць, спустошыў-шы зямлю маскоўскую, з вялікаю дабычаю і значнаю колькасцю палонных вярнуўся да Літвы. Шмат палякаў атрымала рыцарскія гербы, якія ім над ракой Уграю (адной са значнейшых у Маскоўскай зямлі) князь Аляксандар раздаваў у награду” [6, 532]. Як і любы іншы краніст, Я. Длугаш найперш паказвае заслугі сваіх супляменнікаў, часта вельмі іх узвышаючы. У гэтым паходзе, безумоўна, галоўную ролю адыгрывалі жыхары ВКЛ, і, відавочна, яны атрымалі галоўныя ўзнагароды, у тым ліку і гербы. Якія, магчыма, былі наданыя на турнаі. Уво-гуле, гэты аповяд першая згадка пра небілітацыі, праведзеныя вялікім князем Літоўскім Вітаўтам, што яскрава сведчыць пра пранікненне заходнееўрапейскіх рыцарскіх звычаяў не толькі ў правячыя колы, але і ў асяроддзе шляхты ВКЛ. Як бы падсумаваннем гэтаму з’явілася ўвядзенне Вітаўтам урада герольда, на жаль, у недатаваным дакуменце вялікі князь намінуе Ёгана Літэрлянда сваім герольдам [9, 187-188, № 209].
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 16:44
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Рыцарская супольнасць Еўропы

Аднак да поўнага ўключэння шляхецкага стану ВКЛ у рыцарскую су-польнасць Еўропы стаялі перашкоды. У першую чаргу прапагандысцкага пла-ну, як ужо было зазначана вышэй. Грунвальдская бітва зрабіла сур’ёзнае ўра-жанне на грамадскую думку тагачаснай Еўропы. Ваеннае паражэнне Тэўтон-скага й Інфлянцкага законаў карэнным чынам змяніла стаўленне да ВКЛ і ў рэлігійнай сферы [10]. Цікавай ілюстрацыяй да гэтага можа служыць ліставан-не паміж ангельскім кралём Генры V і польскім каралём Уладзіславам (Ягай-лам, Найвышэйшым Князем Літоўскім), які ў 1415 г. спрабаваў атрымаць падтрымку ў Стогадовай вайне. У сваім лісце канца 1416 г. Ягайла схіляў Генры V да ўстрымання ад праліцця хрысціянскай крыві і заключэння міра і накіраваць зброю супроць няверных [4, 41 — 42].

З часу пасля Грунвальдскай бітвы у многіх заходнееўрапейскіх гербарах з’яўляюцца гербы вышэйшага стану ВКЛ [11]. Беларуская шляхта ніяк асабліва не вылучаецца ад іншай, пачынае актыўна інтэгравацца ў рыцарскае асяроддзе, падсумаваннем чаго можна лічыць наданне найвышэйшага рыцарскага ордэна ў тагачаснай Еўропе –– Ордэна Залатога Руна –– маршалку ВКЛ Солтану Аляксандравічу ад бургундскага герцага Карла Смелага.
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 16:44
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Літаратура

1. Борисов (Ильин) И.В. Геральдика, герб и его значение // Борисов (Ильин) И.В. Родовые гербы России. М., 1997.

2. Уколова В.И. Рыцарство и его предистория / Вступительная статья // Кардини Ф. Истоки средневекового рыцарства. М., 1987.

3. Сагановіч Г. Інфлянцкі ордэн // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3. Мн., 1996. .

4. Zins H. Polska w oczach Anglików XIV—XVI w. W-wa., 1974.

5. Heymowski A. Herby polskie w paryskim Armorial Bellenville // Studia Źródłoznawcze. T. III. 1958.

6. Jana Długosza, kanonika Krakowskiego, Dziejów Polskich ksiąg dwanaście. T. III. Ks. IX, X. Krakow, 1868.

7. Хроніка літоўская і Жамойцкая // Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1980.

8. Белы А. Пад крыжом святога Георгія // Падарожнік. 1996. № 2. С. 11- 14.

9. Vitoldiana: Codex privilegiorum Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1386-1430. Warszawa-Poznań, 1986.

10. Pieradzka K. Bitwa grunwaldzka w obcych relacjach kronikarskich (pruskich, śląskich i zachodnioeuropejskich) // Małopolskie Studia Historyczne.1960. T. 3. Nr. 1-2.

11. Вяроўкін-Шэлюта У.М. Гербоўнікі // Беларуская Энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1997. С. 173.

12. Aleksander Sołtan, szambelan Karola Zuchwałego i kawaler Złotego Runa. Poznań, 1862.
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: