vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

 
 
Опции темы Опции просмотра
  #11  
Старый 12.07.2016, 17:24
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Апрача буйных траваядных

Апрача буйных траваядных (зуброў, ласёў, кабаноў), а таксама драпежнікаў (мядзведзь, воўк, рысь) здабывалі шмат касуль, лісіц, куніц, барсукоў, зайцоў, вавёрак. На малых рэках палявалі на баброў і выдру. Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. р.Случ была настолькі загрувашчана бабровымі хаткамі і плацінамі, што перавоз грузаў і сплаў лесу па ёй быў практычны немагчымым. Па словах К.Машыньскага, жыхары Беларусі маглі наракаць толькі на законы, што абмяжоўвалі ці забаранялі паляванне, але зусім не на недахоп дзічыны [9,26;10,92].

Аднак жывучы сярод пушчы, людзі здаўна лічылі прыроднае асяроддзе сваёй роднай стыхіяй і сваім натуральным правам, не зважаючы на афіцыйныя акты і забароны. На Палессі дробную дзічыну лавілі вясною на выспах, куды яна збягалася ў вялікай колькасці, ратуючыся ад паводкі. Палявалі не толькі на звера, але і на птушак-глушцоў, рабчыкаў, цецярукоў, курапатак, гусей і качак. Да лясных гігантаў – глушцоў падкрадваліся ў час току, прыкрыўшыся зялёным шалашыкам са звязаных галін, прычым падкрадваліся так ціха, вытрымліваючы паўзы, і так блізка, што маглі браць глушца бадай голымі рукамі. Пры паляванні на цецярукоў і качак выкарыстоўвалі і манькуту – чучала птушкі. Яшчэ больш паспяхова палявалі са спецыяльна абучанай падсадной качкай, якую інакш называлі какеткай. Дзесяткі і сотні дзікіх качкароў станавіліся яе ахвярай.
Ответить с цитированием
 

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: