vBulletin 3.8.5 & 3.8.6 skins, styles, themes and templates

Вернуться   Форум Украины > Форум культуры и искусства Украины > Культура и искусство

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #1  
Старый 12.07.2016, 16:47
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию Падрыхтоўка да вайны (Подготовка к войне).

Вялікага княства Літоўскага

Пытанні, звязаныя з мілітарнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага ХV – ХVІ стст., па сённяшні дзень застаюцца аднымі з найменш распрацаваных ў айчыннай гістарыяграфіі. Асабліва гэта тычыцца праблемы падрыхтоўкі вая-роў, выпрацоўкі ў іх навыкаў, неабходных на вайне, што не даследвалася. Гэта абумоўліваецца як надзвычайнай скуднасцю крыніц, так і спецыфікай тэмы, якая на фоне наяўнасці больш глабальных праблем, што чакаюць тэрміновага даследвання, выглядае ці не занадта вузкай.

Варта падкрэсліць, што лепшым сродкам ваеннай падрыхтоўкі ў часы ся-рэднявечча з’яўлялася, як ні парадаксальна гэта гучыць, сама вайна. Менавіта на войнах адшліфоўваліся баявое майстэрства, уменне валодаць зброяй, тактыч-ныя прыёмы і, што немалаважна, неабходныя якасці характару. Вышэйсказанае ў роўнай меры тычыцца як Вялікага княства, так і краін Захаду, дзе «мірныя» спосабы выхавання прафесійных воінаў-феадалаў былі, здавалася б, значна больш развітымі. Па прычыне спецыфікі свайго геаграфічнага размяшчэння, Вялікае княства Літоўскае да сярэдзіны ХV ст. не мела недахопу ў вайсковых практыкаваннях непасрэдна на полі бою. Больш таго, працэс фарміравання ва-енна-служылага саслоўя быў далёкі ад завяршэння, і ў шэрагі рыцарства мог патрапіць просты чалавек, калі ён праявіў сябе на вайне. Такім чынам, дзейні-чаў своеасаблівы «натуральны адбор» і фактар свядомай падрыхтоўкі воіна-прафесіянала не заўсёды меў рашаючае значэнне.
Ответить с цитированием
  #2  
Старый 12.07.2016, 16:47
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Месца і іншыя войны

Аднак мелі месца і іншыя войны, на якіх вайсковы люд меў магчымасць удасканаліць майстэрства знішчаць сабе падобных, — гэта сутычкі паміж феа-даламі, звесткамі аб якіх перанасычаны дакументы ХVІ ст. Паколькі справа часам ішла аб сур’ёзных матэрыяльных выгодах, падобныя сутычкі нярэдка праходзілі з размахам і нагадвалі сапраўдныя баявыя дзеянні. Так, у 1521 г. намеснік троцкага ваяводы Тыкоцінскі Жынка «собравшись в немалом почте людей в зброях, с древци, с трубами» напаў, прыехаўшы з Мінска, на маёнтак баярына Ганезскага.

У адным з наездаў, арганізаваных у 1561 г. князем Канс-танцінам, ваяводам Кіеўскім, удзельнічала «колко сот человеков з луки, рогати-нами, з ручницами и з иншими многими бронями», а двума гадамі пазней урад-нікі князя К.К.Астрожскага наехалі на замак у г. Грыцаве, маючы ў сваім рас-параджэнні нават гарматы. У наездзе 1564 г. Мікалая Дуброўскага, урадніка ваяводы Троцкага Мікалая Радзівіла, на двор краснасельскага баярына Васіля Барзабагатага Вечын, прымала ўдзел 15000 пехацінцаў і паўтары сотні кава-лерыстаў [1,387,437,444,448 ].
Ответить с цитированием
  #3  
Старый 12.07.2016, 16:47
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Вандроўкі за мяжу

Важнае значэнне для павышэння баявых якасцяў феадалаў мелі вандроўкі за мяжу, якія ў вялікіх маштабах разгарнуліся з канца ХІV ст., у перыяд дынастычнай барацьбы, калі «пакрыўджаныя» мажнаўладцы шукалі падтрымкі ў Тэў-тонскага ордэна. У сярэдзіне ХV ст. феадалы Вялікага княства Літоўскага атры-малі магчымасць для замежных вандровак на цалкам законных падставах. У 1457 г. кароль і вялікі князь Казімір у жалаванай грамаце літоўскаму, рускаму і жамойцкаму духавенству, дваранству, рыцарству, шляхце, баярам і месцічам абвяшчаў: «Також произволяем, абы княжата, рытеры, шляхтичи, бояре, доброволно имели бы моць выехати з наших земель князьства великого, для лепшего исщастья набытья, а любо учинков рытерских, до каждых земель, сторон, толко выменяючи стороны неприательское» [ 2,75 ].

Нельга сказаць, што рыцарства Вялікага княства не скарыстала гэтую магчымасць. Некаторыя феадалы не толькі здолелі наведаць замежныя краіны, але і дабіліся там пэўнага прызнання. Так, у 1467 – 1469 гг. вялікі поспех пры дварах еўрапейскіх манархаў меў Аляксандр Солтан, які быў узнагароджаны каралём Англіі залатым ланцугом, здолеў набыць высокі чын пры двары бургундскага герцага Карла Смелага і вярнуўся на Радзіму кавалерам надзвычай прэстыжнага ордэна Залатога Руна [3,59 ]. У канцы ХV ст. праявіў сябе на службе заходніх манархаў вядомы пераможца татараў у бітве пад Клецкам у 1506 г. Міхал Глінскі. Шукалі славы і багацця на Захадзе і Радзівілы, атрымаўшыя ад германскага імператара княскі тытул. Найбольш даступнай была для феадалаў Вялікага княства Літоўскага служба ў блі-жэйшых суседзяў, асабліва ў Польшчы, дзе ў ХVІ ст. наяўнасць атрадаў літоў-скіх, беларускіх і украінскіх феадалаў была звычайнай справай [ 4 ].
Ответить с цитированием
  #4  
Старый 12.07.2016, 16:47
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Выхадцы з Вялікага княства

Траплялі выхадцы з Вялікага княства і ў Маскоўскую дзяржаву. Тут яны, паводле інфармацыі германскага пасла Сігізмунда Герберштэйна, карысталіся ў першай палове ХVІ ст. рэпутацыяй спрактыкаваных паядыншчыкаў на своеасаблівых «судах гонару», закліканых да вырашэння судовых спраў. Доўгі час у паядынках паміж падданымі маскоўскага ўладара і немцамі, палякамі або ліцві-намі перамагалі, часцей за ўсё, апошнія, аж пакуль адзін юны ліцвін не сустрэў-ся з маскоўскім асілкам, пераможцам у больш чым дваццаці такіх сутычак, і забіў яго. Пасля гэтага маскоўскі ўладар падазваў да сябе юнака, паглядзеў на яго, плюнуў на зямлю і забараніў у далейшым прызначаць у якасці супернікаў для сваіх падданых іншаземцаў [ 5,120 ].

Тым не менш, служба за мяжой была даступнай далёка не для ўсіх феадалаў, а на вайну пажадана было выязджаць, маючы хаця б элементарныя навыкі вайсковай справы і пэўную фізічную падрыхтоўку. Аб баявых практыкаваннях, пастаўленых ў часы Вітаўта на дзяржаўны ўзровень, піша славуты паэт-лацініст Мікола Гусоўскі ў сваёй «Песні пра зубра» (выдадзена ў Кракаве ў 1523 г.). Паводле ягоных сведчанняў, баявая падрыхтоўка ўключала конныя гонкі, у тым ліку начныя, фарсіраванне рэк, трапнае паражэнне мішэні на поўным скаку [6,54-59 ].
Ответить с цитированием
  #5  
Старый 12.07.2016, 16:47
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Зубр

Адным з найбольш дэмакратычных і даступных спосабаў падрыхтоўкі да вайны было паляванне, асабліва на буйных жывёл, такіх як зубр. Арганізаванае адпаведным чынам, яно давала магчымасць удасканаліць навыкі валодання ўсі-мі відамі зброі. Бягучая жывёла служыла кавалерыстам мішэнню для стральбы з лука і для кідання коп’яў, прычым стрэлы і коп’і пазначаліся спецыяльнымі меткамі з тым, каб у далейшым вызначыць трапнасць і сілу кідка таго ці іншага ўдзельніка палявання. З параненым і аслабленым зверам распраўляліся пры дапамозе зброі блізкага бою, прынцып валодання якой заключаецца ў тым, каб «трапіць і не быць патрапленым» [ 7,39 ].

Дзеля гэтага, паводле апісання Гусоў-скага, пешы фехтавальшчык хаваўся за дрэва, якое служыла аховай ад тараннага ўдару жывёлы, і выкарыстоўваў разнастайныя ўхіленні ад рагоў і шурпатага языка зубра, якім той мог падхапіць праціўніка і падцягнуць да сябе, адначасова імкнучыся нанесці клінком трапны і моцны ўдар [ 6,61-74 ]. Падобную ж манеру развіцця навыкаў фехтавання ваярамі Вялікага княства Літоўскага апіс-вае і Герберштэйн, з той толькі розніцай, што ў якасці прылады для дабівання зубра ён называе рагаціну [ 8,193 ].
Ответить с цитированием
  #6  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Заможныя феадалы

Найбольшую магчымасць для мэтанакіраванага вайсковага выхавання мелі заможныя феадалы, якія былі ў стане набываць дзіцячае ўзбраенне, неабход-нае для выпрацоўкі навыкаў абыходжання са зброяй з маленства. Паказальным у гэтым сэнсе з’яўляецца рэестр маёмасці, што засталася ў 1582 г. пасля смерці Андрэя Бабраўніцкага ў жамойцкім маёнтку Жэймяны. Тут, сярод іншага ўзбра-ення і вайсковай амуніцыі, значацца дзіцячае сядло, «кордзік малючкі», «ме-чык» і «шабелек малых 2», пра якія сказана, што яны аддадзены дзецям (маюц-ца на ўвазе «недарослыя» дзеці ўладальніка маёнтка) [ 9,262,264 ]. Найбуйней-шыя магнаты, напрыклад, Радзівілы, мелі ў сваім распараджэнні дзіцячыя поў-ныя рыцарскія даспехі [ 10,203 ].
Ответить с цитированием
  #7  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Турніры

Найвышэйшым узроўнем вайсковых практыкаванняў у сярэднявеччы бы-лі турніры, якія набылі ранг своеасаблівага рыцарскага рытуала. З якога часу і з якой інтэнсіўнасцю прымала ўдзел у турнірах рыцарства Вялікага княства Лі-тоўскага вызначыць досыць складана, бо крыніцы, як правіла, досыць скупа апавядаюць пра гэтыя падзеі. Вядома, аднак, што ў турніры, арганізаваным у 1412 г. пры двары венгерскага караля Жыгімонта, бралі ўдзел, разам з прадстаў-нікамі іншых народнасцяў, ліцвіны і русіны, хаця і не вядома дакладна, пра якіх русінаў ідзе гаворка – пра падданых Вітаўта ці Ягайлы [ 11,93 ].

Можна мерка-ваць, што ўраджэнцы Вялікага Княства не заставаліся ў баку і ад турніраў, пра-вадзімых у Польшчы, тым больш што пры асобе амаль што ўсіх польскіх ка-ралёў Ягелонскай дынастыі стала знаходзіліся дваране ліцвіны, а шэраг імпрэз такога кшталту ў Кракаве быў самым непасрэдным чынам звязаны з іх Радз-імай. Так, у 1386 г. адбыўся турнір з нагоды шлюбу каралевы Ядзвігі і вялікага князя літоўскага Ягайлы, у 1424 г. – пад час каранацыі Зоф’і Гальшанскай і г.д. [ 2,16-17 ].
Ответить с цитированием
  #8  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Крыніцы

Крыніцы засведчылі ўдзел у турнірах рыцараў Вялікага княства Літоў-скага і ў ХVІ ст., калі падобныя практыкаванні перажывалі росквіт пры ягелон-скім двары. Так, пад час зашлюбінаў у 1539 г. Ізабелы Ягелонкі з венгерскім каралём Янам Заполем і князя Ільі Астрожскага з Беатай Касцельскай у Кракаве адбыўся турнір, на якім каралевіч Жыгімонт Аўгуст «сутыкаўся на вастрыё ў гончым даспеху» з князем Ільёй [ 13,5 ]. «З апушчанымі забраламі, у гончых даспехах ляцелі адны насустрач другім, на небяспекі і раны ўзаемныя» ліцвіны і палякі на турніры, арганізаваным у 1553 г. у польскай сталіцы з нагоды за-шлюбінаў Жыгімонта Аўгуста з Катарынай Аўстрыйскай.
Ответить с цитированием
  #9  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Парныя сутычкі

Спачатку адбыліся парныя сутычкі, пасля чаго рыцары, аб’яднаўшыся ў групы, змагаліся з мячамі і шчытамі. Асаблівую ўвагу прыцягнула меўшая мес-ца на другі дзень сутычка «на вастрыё» кракаўскага мечніка Зыгмунта Воль-скага і літоўскага пана Станіслава Кежгайлы, прычым паміж палякамі і ліцві-намі ўспыхнула спрэчка, каму прысудзіць перамогу. Бо Вольскі зваліў праціў-ніка на зямлю разам з канём, але Кежгайла, у сваю чаргу, не толькі скрышыў магутным ударам сваё кап’ё ажно да рукаяці, што лічылася прызнакам вялікага майстэрства, але здолеў у «цяжкім даспеху» саскочыць на зямлю праз галаву падаючага каня. Але ўсе прызналі, што «абодвум няхай будзе слава, за тое што кожны паводле сваіх сіл учыніў» [ 43,45;14,188].

6 студзеня 1578 г. з нагоды вяселля падканцлера кароннага Яна Замойскага і Крыстыны Радзівіл пад Вар-шавай адбылася «ганітва да пярсцёнка», якая прадуглежвала патраплянне кап’ём на скаку ў падвешанае на шнуры колка, прычым у залежнасці ад месца паражэння мішэні, а таксама дапушчаных удзельнікам памылак (датыканне дрэўкам кап’я да шнура, выпаданне нагі са стрэмені, выпаданне з рук кап’я, датыканне ім зямлі і тым больш яго ламанне аб зямлю і г.д.), ён атрымоўваў пэўную колькасць балаў або пазбаўляўся іх [ 12,19-20 ].
Ответить с цитированием
  #10  
Старый 12.07.2016, 16:48
admin admin вне форума
Administrator
 
Регистрация: 09.10.2012
Сообщений: 1,208
По умолчанию

Месца турніры

Мелі месца турніры і непасрэдна на тэрыторыі Вялікага княства Літоў-скага. Адно з такіх мерапрыемстваў было арганізавана ў Вільні ў сакавіку 1546 г. з нагоды знаходжання тут прускага князя. Яшчэ больш грандыёзнае відові-шча было наладжана ў Вільні 22 лютага 1547 г. Яго праграма ўключала тры пункты: турнір, гусарскія практыкаванні і здабыванне абароннага замку. На-колькі забавы падобнага кшталту паспелі ўжо ўвайсці ў свядомасць грамадства, сведчаць элементы характэрнай для густаў эпохі Рэнесансу сатыры.

Маецца на ўвазе адзін пікантны эпізод, выкліканы эратычнай атмасферай, якая панавала пад час гульняў (што было цалкам натуральным, прымаючы пад увагу фон, на якім разгортваліся падзеі, а менавіта раман Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл), калі адна прастытутка, Зоф’я Доўгая, за адпаведную плату дала сябе ўзброіць і прыняла ўдзел у паядынках (відавочна імітаваных) з панамі Гербур-там і Лашчам [ 15,106 ].
Ответить с цитированием
Ответ

Опции темы
Опции просмотра

Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


All times are GMT. The time now is 12:39 PM.


Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd.

Статистика: